Дзейнасць князя Францыска-Ксаверыя Друцкага-Любецкага па аднаўленні расійскай адміністрацыі ў Гродзенскай губерні ў 1813 г.
Ключавыя словы:
Гродзенская губерня, грамадзянскі губернатар, губернскі маршал, К. Ф. Друцкі-Любецкі, А. М. Рымскі-Корсакаў, губернская выканаўчая камісія, правіянцкае забеспячэнне войскаўАнатацыя
Раскрыты асноўныя напрамкі дзейнасці князя Францыска-Ксаверыя (на расійскай службе – Ксаверыя Францавіча, або К. Ф.) Друцкага-Любецкага (1778–1846), які выконваў пасаду гродзенскага грамадзянскага губернатара (студзень – сакавік 1813 г.). Выяўлены абставіны прызначэння чыноўніка і прычыны яго хуткага адклікання з пасады. Падрабязна раскрыта значэнне князя ў дзейнасці часовай Гродзенскай губернскай выканаўчай камісіі, утворанай у студзені 1813 г. літоўскім ваенным губернатарам А. М. Рымскім-Корсакавым у якасці пераходнай адміністрацыі. Паказана роля князя К. Ф. Друцкага-Любецкага ў арганізацыі правіянцкага і фуражнага забеспячэння расійскіх войскаў, а таксама ў зборы падаткаў у Гродзенскай губерні. Прасочаны ўдзел князя ў лёсе ваеннапалонных Вялікай арміі, мабілізаваных у 1812 г. у беларуска-літоўскіх губернях, а таксама ў аднаўленні дзейнасці казённай палаты і судовых устаноў (Галоўнага суда, гродскіх судоў). Адзначана, што князь К. Ф. Друцкі-Любецкі таксама меў дачыненне да стварэння люстрацыйных камісій і да аднаўлення работы Галоўнага камітэта ваенных павіннасцей, закліканых забяспечыць збор звестак аб матэрыяльнай шкодзе, якая была нанесена жыхарам краю ў 1812 г. Зроблена выснова аб тым, што хуткае ўзвышэнне і рост уплыву князя К. Ф. Друцкага-Любецкага ў 1813 г. былі абумоўлены асаблівым даверам расійскага імператара Аляксандра I да яго, якi, у сваю чаргу, стаў следствам лаяльнасці князя да Расіі. Вызначана, што інтрыгі супраць князя з боку шэрага нядобразычліўцаў з ліку ваенных (гродзенскі камендант) і грамадзянскіх служачых (гродзенскі віцэ-губернатар) не змаглі аказаць істотнага ўздзеяння на кар’ерны рост чыноўніка ў перыяд, які разглядаецца.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Казак АА. Финансовый гений из Погоста-Загородского. Витебск: Витебская областная типография; 2016. 147 с.
- Głuszko M. Franciszek Ksawery Drucki-Lubecki i cud gospodarczy Królestwa Polskiego. Warszawa: Fundacja Oratio Recta; 2021. 196 s.
- Nawrot D. Litwa i Napoleon w 1812 roku. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Śląskiego; 2008. 792 s.
- Швед В, Данскіх С. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805–1815 гады. Гродна: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы; 2006. 252 с.
- Афанасьева ТЮ, Горячева РФ, Швед ВВ. Гродненские губернаторы (1801–1917 гг.): документально-биографические очерки. Гродно: Гродненская типография; 2007. 168 с.
- Ерашэвіч АУ. Фінансавая і падатковая палітыка расійскага царызму ў Літоўскіх губернях напярэдадні вайны 1812 г. В: Национальная академия наук Беларуси, Совет молодых ученых Национальной академии наук Беларуси. Молодежь в науке – 2007: приложение к журналу «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» [Материалы Международной научной конференции молодых ученых; 23–26 октября 2007 г.; Минск, Беларусь]. Часть 2, Серия гуманитарных наук. Минск: Беларуская навука; 2008. с. 204–209.
- Раюк АР. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Гродзенскай губерні ў 1801–1863 гг. Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. 2016;21:240–246.
- Лукашевич АМ. Забытое имя: генерал А. М. Римский-Корсаков и его роль в организации провиантского обеспечения российских армий в апреле – июле 1812 года. В: Герасимова ГИ, Львов СВ, редакторы. Эпоха наполеоновских войн: люди, события, идеи. Материалы XI Международной научной конференции; 24 апреля 2008 г.; Москва, Россия. Москва: Кучково поле; 2008. c. 59–71.
- Лукашевич АМ. Определение размера материального ущерба, нанесенного войной 1812 года населению, и проблема его компенсации (на примере белорусско-литовских губерний). В: Герасимова ГИ, Львов СВ, редакторы. 1812 год. Люди и события великой эпохи. Материалы Международной научной конференции; 23 апреля 2010 г.; Москва, Россия. Москва: Кучково поле; 2010. c. 25–41.
- Лукашевич АМ. «В действиях моих имел я одну ту цель, чтобы соблюдать пользу Отечества…»: следственное дело губернатора К. К. Лешерна о злоупотреблениях в провиантском обеспечении российской армии в 1812–1813 гг. Журнал Белорусского государственного университета. История. 2023;2:5–20. EDN: GINMMV.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Copyright (c) 2025 Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя

This work is licensed under a Creative Commons Attribution-NonCommercial 4.0 International License.
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).














