Драўляны коўш са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: да пытання аб атрыбуцыі

Аўтары

  • Дзмітрый Вячаслававіч Скварчэўскі Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі, пр. Незалежнасці, 11, корп. 2, 220030, г. Мінск, Беларусь
  • Ілля Станіслававіч Бутаў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вул. Сурганава, 1, корп. 2, 220012, г. Мінск, Беларусь

Ключавыя словы:

коўш, музейны прадмет, іканаграфія, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Арганізацыі, якія аказалі падтрымку
Аўтары выказваюць удзячнасць Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь і асабіста яго генеральнаму дырэктару А. У. Конанавай за дапамогу падчас правядзення даследавання, доктару гістарычных навук намесніку дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі С. П. Віцязю за рознабаковую дапамогу пры правядзенні даследавання, магістру культуралогіі старшаму навуковаму супрацоўніку аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь С. Э. Чавусу, кандыдату мастацтвазнаўства старшаму навуковаму супрацоўніку аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Г. А. Флікоп-Світа, кандыдату гістарычных навук Д. В. Лісейчыкаву за кансультацыі падчас падрыхтоўкі дадзенай публікацыі.

Анатацыя

Разглядаецца пытанне аб атрыбуцыі драўлянага каўша з дванаццаццю антрапаморфнымі, зааморфнымі і арнітаморфнымі выявамі са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. На падставе праведзенага аналізу формы каўша яго выраб датуецца перыядам XV–XVII стст. Па форме і стылістыцы роспісу дадзены артэфакт не мае непасрэдных аналагаў і не можа быць аднесены да вядомых з літаратуры тыпаў драўляных каўшоў. Версіі пра яго імпартнае паходжанне (з тэрыторыі сучаснай Расіі) не з’яўляюцца абгрунтаванымі. Мяркуецца, што артэфакт выраблены на тэрыторыі Беларусі. Пазнейшы страчаны цяпер паліхромны роспіс, верагодна, быў нанесены на коўш у другой палове XVII – першай палове XVIII ст. У рамках даследавання прыводзяцца не апублікаваныя раней архіўныя матэрыялы.

Біяграфіі аўтараў

  • Дзмітрый Вячаслававіч Скварчэўскі, Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі, пр. Незалежнасці, 11, корп. 2, 220030, г. Мінск, Беларусь

    кандыдат гістарычных навук; намеснік старшыні праўлення

  • Ілля Станіслававіч Бутаў, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вул. Сурганава, 1, корп. 2, 220012, г. Мінск, Беларусь

    суіскальнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Vaiškūnas J. Did there exist the Baltic zodiac? In: Esteban C, Belmonte JA, editors. Astronomy and cultural diversity. Santa Cruz de Tenerife: Organismo Autónomo de Museos y Centros Cabildo de Tenerife; 2000. р. 319–325.
  2. Віцязь С. Драўляны коўш – сярэдневяковы сакральны каляндар. Археалагічны зборнік. 2006;1:87–99.
  3. Vaiškūnas J. Some peripheral forms of the Mediterranean and Oriental zodiac traditions in heathen Lithuania. Archaeologia BALTICA. 2008;10:86–93.
  4. Vaiškūnas J. Skaitant dangaus ženklus. Lietuviško Zodiako pėdsakais. Vilnius: Dominicus Lituanus; 2012. 180 p.
  5. Авiлiн Ц. Памiж небам i зямлёй: этнаастраномiя. Мiнск: Тэхналогiя; 2015. 287 с.
  6. Скварчэўскі Д. Навука звяздарская: астраномія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIV – XVII ст. Мінск: Будмедыяпраект; 2022. 199 с.
  7. Бутов ИС. Этюды об археоастрономии северо-запада Восточной Европы. Москва: Вече; 2023. 288 с.
  8. Vaitkevičienė D. Žydinti taurė: baltų gėrimai ir apeigos. Vilnius: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas; 2019. 431 p.
  9. Чавус СЭ. Коўш-браціна са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: паходжанне твора. Роднае слова. 2023;6:71–75.

Апублікавана

2025-11-19

How to Cite

[1]
Скварчэўскі, Д.В. and Бутаў, І.С. 2025. Драўляны коўш са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: да пытання аб атрыбуцыі. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 4 (Nov. 2025), 41–51. DOI:https://doi.org/10.33581/2520-6338-2025-4-%p.