Сацыяльная палітыка ўрада Л. Жаспена ў Францыі (1997–2002)
Анатацыя
Паказана, что сацыяльная палітыка ўрада Л. Жаспена была сканцэнтравана на зніжэнні ўзроўню беспрацоўя і сацыяльнай няроўнасці, якія ў 1990-я гг. успрымаліся насельніцтвам як галоўныя праблемы краіны. Па сваім змесце гэты курс адпавядаў традыцыям і ідэалагічным прынцыпам левага лагера Францыі, а па інструментах, якія выкарыстоўваліся, быў вельмі блізкі да палітыкі папярэдніх левых урадаў. Адной з галоўных яго адметнасцей стала тое, што ўрад Л. Жаспена, у адрозненне ад папярэднікаў, больш увагі надаваў пытанням сямейнай палітыкі і абароны інтарэсаў інвалідаў. Другой асаблівасцю стала больш актыўнае выкарыстанне валявога падыходу, ад якога левыя ўрады адступілі ў 1983 г. пад уплывам эканамічных рэалій. У той жа час урад Л. Жаспена, улічваючы інтарэсы эканамічнага развіцця, адмовіўся ад узмацнення дзяржаўнага кантролю над працоўнымі адносінамі і ад буйнамаштабных дзеянняў па павышэнні даходаў наёмных працоўных. Нягледзячы на прагматызм урада яго сацыяльная палітыка ўпершыню пры знаходжанні левых сіл ва ўладзе не выклікала відавочнага расчаравання ў блізкай да левага лагера часткі насельніцтва. Аднак пры ўсёй знешняй паспяховасці сацыяльнай палітыкі яна не дала чаканага электаральнага эфекту праз супярэчнасці, якія былі ёй уласцівыя.
Літаратура
- Kolb EG. Politika frantsuzskikh pravitel’stv i politicheskaya bor’ba vo Frantsii v 1988–2002 gg. [French governments politics and political struggle in France in 1988–2002]. Minsk: Belarusian State University; 2011. 263 p. Russian.
- Obichkina EO. Frantsiya na rubezhe XX–XXI vekov: krizis identichnosti [France at the turn of the 20th–21st centuries: an identity crisis]. Мoscow: MGIMO University; 2003. 137 p. Russian.
- Mital Ch, Izraelewicz E. Monsier Ni-Ni. L’économie selon Jospin. Paris: Robert Laffront; 2002. 247 р.
- Desportes G, Mauduit L. L’adieu au socialisme. Paris: Grasset; 2002. 368 р.
- Askenazi Ph, Bloch-London C, Roger M. La réduction du temps de travail 1997–2003: dynamique de construction des lois «Aubry» et premières évaluations. Economie et statistique. 2004;376–377:153–171.
- Dupont G, Sterdyniak H, Touzé V. La réforme fiscale en France: bilan et perspectives. Revue de l’OFCE. 2000;5:183–242.
- Hagneré C, Trannoy A. L’impact conjugué de trois ans de réforme sur les trappes à inactivité. Economie et statistique. 2001;346–347:161–185.
- Cordellier S, editor. L’état de la France 2002. Société, culture, économie, politique. Paris: la Découverte; 2002. 446 p.
- Bergounioux A, Grunberg G. L’ambition et le remords. Les socialistes français et le pouvoir (1905–2005). Paris: Fayard; 2005. 610 р.
Copyright (с) 2021 Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя
Гэты прадукт даступны па ліцэнзіі Creative Commons «Attribution-NonCommercial» («Атрыбуцыя — Некамерцыйнае выкарыстанне») 4.0 Сусветная.
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).