Раман Ёзафа Томана «Сакрат» як эпапея духоўнага і грамадскага жыцця старажытнагрэчаскай Афінскай дзяржавы
Ключавыя словы:
чэшскі гістарычны раман ХХ ст., Ёзаф Томан, эпапея духоўнага і грамадскага жыцця, вобраз Сакрата, актуалізацыя вобраза, прыёмы фантастычнага дапушчэння і гульні, інтэрмецца, партрэтныя характарыстыкі, псіхалагізм, выкарыстанне ліставання персанажаў і песень, ключавая роля маналогаў і дыялогаў, частая змена апавядальнага рытмуАнатацыя
Аналізуецца чэшскі гістарычны раман Ё. Томана «Сакрат», які стаў значнай з’явай літаратурнага жыцця, паколькі ўвабраў у сябе прыкметы гістарычнага і сацыяльнага раманаў. Адзначана, што твор пашырыў тэматычнае поле і мастацкія прынцыпы гістарычнага рамана 1970-х гг. у Чэхаславакіі. Паказана, што перад чытачом раскрываецца вобраз старажытнагрэчаскага філосафа Сакрата на фоне духоўнага і грамадскага жыцця Афінскай дзяржавы ў перыяд яе росквіту і паступовага заняпаду. Робяцца высновы пра тое, што Ё. Томан звяртаецца да мадэрнізацыі, асучаснівае вобраз філосафа, але ў цэлым стварае псіхалагічна прапрацаваны і ўсебаковы яго партрэт, а таксама галерэю гістарычных персанажаў. Сцвярджаецца, што канцэптуальнымі характарыстыкамі вобраза Сакрата становяцца яго прыхільнасць да матэрыялізму, жыццялюбства, пакланенне сонцу і пазітыўнае стаўленне да феномена смеху. Заўважана, што ў мастацкай структуры твора выкарыстоўваюцца прыёмы фантастычнага дапушчэння, літаратурнай гульні, што праяўляецца ў інтэрмецца – устаўных главах, дзе аўтар сустракаецца са сваім героем і размаўляе з ім на розныя тэмы. Адзначана, што важную ролю ў рамане адыгрываюць жаночыя вобразы. Разглядаюцца такія мастацкія прыёмы, як ліставанне персанажа, вулічныя песні. Выяўляецца роля маналогаў і дыялогаў у творы.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Dokoupil B. [Time of man, time of history. Remarks on the development of Czech historical prose 1966 –1986]. Praha : Československý spisovatel, 1988 (in Czech).
- Shevchuk V. I. [New Czech novel]. Kyiv : Naukova dumka, 1983 (in Ukrainian).
- [Dictionary of Czech Literature 1970 –1981]. Praha : Československý spisovatel, 1985 (in Czech).
- Malevich O. [Foreword]. In: Toman J., Tomanova M. [Sokrates]. Moscow : Raduga, 1983 (in Russ.).
- Toman J. [Change!]. Literarní mesichnik. 1974. No. 3. P. 26 (in Czech).
- Toman J., Tomanova M. [Sokrates]. Moscow : Raduga, 1983 (in Russ.).
- Toman J. Sokrates. Praha : Žatva, 1975 (in Czech).
- Vlashin Sh. [At school life]. Praha : Československý spisovatel, 1980 (in Czech).
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, публікуюцца ў дадзеным часопісе, згаджаюцца з наступным:
- Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на працу і прадастаўляюць часопісу права першай публікацыі працы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
- Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, якія тычацца неэксклюзіўнага распаўсюджвання версіі працы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыю ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
- Аўтары маюць права размяшчаць іх працу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да пачатку і падчас працэсу разгляду яе дадзеным часопісам, паколькi гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную працу. (Гл. The Effect of Open Access).











