Мастацкая адметнасць раманаў М. В. Кратахвіла «Магістр Ян» і «Паходня»
Ключавыя словы:
чешская литература второй половины ХХ в., исторический роман, М. В. Кратохвил, образ Яна Гуса, образ народа, второстепенные образы, композиция и структура, психологизм, черно-белая палитраАнатацыя
Аналізуецца мастацкая своеасаблівасць раманаў чэшскага пісьменніка другой паловы ХХ ст. М. В. Кратахвіла «Магістр Ян» і «Паходня». Заўважана, што М. В. Кратахвіл з’яўляецца яскравым прадстаўніком жанру гістарычнага рамана. Сцвярджаецца, што ў названых творах ён звяртаецца да цэнтральнай фiгуры чэшскай гісторыі – постаці Яна Гуса. Прасочваюцца адрозненні ў трактоўцы гэтага вобраза ў дылогіі. Характарызуюцца структура і кампазіцыя твораў. Адзначаюцца глыбіня і псіхалагічная прапрацоўка ўсіх вобразаў у творы «Паходня» і чорна-белая палітра пры iх адлюстраванні ў рамане «Магістр Ян». Разглядаецца роля вобраза народа ў творах. Паказана, што ў рамане «Паходня» дзеючымі асобамі выступаюць прадстаўнікі вышэйшых сацыяльных слаёў, а ў творы «Магістр Ян» вымалёўваюцца вобразы людзей з народа, што ўспрымаецца як наследаванне традыцыям чэшскага гістарычнага рамана ХІХ ст., у прыватнасці як зварот да спадчыны стваральніка гістарычнага жанру ў чэшскай літаратуры А. Ірасека. Робiцца выснова пра тое, што твор «Магістр Ян» у большай ступені адпавядае мадэлі чэшскага рамана 1950-х гг., а раман «Паходня» выходзіць за межы эстэтыкі і паэтыкі таго часу.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Chaloupka O. [Desktop Dictionary of Czech literature from the beginning to the present]. Brno, 2007 (in Czech).
- Shubin G. [Novel Master Yan]. In: Kratochvil M. Magistr Yan. Fakel. Leningrad, 1963 (in Russ.).
- Hrabák J. [Milos V. Kratohvil]. Praha, 1979 (in Czech).
- Kratohvíl M. V. [Master Yan. Torch]. Leningrad, 1963 (in Russ.).
- Burianek F. [Torch M. V. Kratohvila]. Nový život. 1951. S. 447– 455 (in Czech)
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, публікуюцца ў дадзеным часопісе, згаджаюцца з наступным:
- Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на працу і прадастаўляюць часопісу права першай публікацыі працы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
- Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, якія тычацца неэксклюзіўнага распаўсюджвання версіі працы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыю ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
- Аўтары маюць права размяшчаць іх працу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да пачатку і падчас працэсу разгляду яе дадзеным часопісам, паколькi гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную працу. (Гл. The Effect of Open Access).











