Граматычная структура лексіка-фразеалагічнага поля метамоўных абазначэнняў у рускай і англійскай мовах

Аўтары

  • Марына Сцяпанаўна Гутоўская Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

Ключавыя словы:

лексико-фразеологическое поле, метаязыковые номинативные единицы, различия между лексикой и фразеологией в выражении категориальных (частеречных) значений

Анатацыя

Разглядаюцца метамоўныя (звязаныя з рэфлексіяй над мовай і маўленнем) лексемы і фраземы як адзінае поле намінатыўных адзінак. Выяўляецца склад часцінамоўных класаў, якія прысутнічаюць у метамоўным лексіка-фразеалагічным полі ў рускай і англійскай мовах, даследуюцца арганізацыя класаў (дзяленне на семантыка-граматычныя падкласы) і іх удзельная вага ў полі, вызначаюцца суадносіны лексем і фразем у кожным класе. Паказана, што ў выражэнні часцінамоўных значэнняў паміж метамоўнай лексікай і фразеалогіяй назіраецца пэўны «падзел працы»: пераважна лексемамі прадстаўлены катэгорыі прадметнасці (52 % субстантыўных лексем vs 36 % субстантыўных фразем у рускім матэрыяле, 57 % лексем vs 21 % фразем у англійскім) і прыкметавасці прадмета (12 % ад'ектыўных лексем vs 2 % ад'ектыўных фразем у рускім і англійскім матэрыяле), галоўным чынам фраземамі – катэгорыі працэсуальнасці (51 % вербатыўных фразем vs 33 % вербатыўных лексем у рускім матэрыяле, 74 % фразем vs 30 % лексем у англійскім) і прыкметавасці працэсу (11 % адвербатыўных фразем vs 3 % адвербатыўных лексем у рускім матэрыяле, 3 % фразем vs 1 % лексем у англійскім). Зроблена выснова пра тое, што ў мове існуе карэляцыя паміж тыпам катэгарыяльнага значэння і пажаданым спосабам яго выражэння: для абазначэння прадметаў і прыкмет прадметаў шырэй выкарыстоўваюцца аднаслоўныя (пераважна першасныя, прамыя, нейтральныя) найменні, для абазначэння працэсаў і прыкмет працэсу – састаўныя (галоўным чынам другасныя, пераносныя, экспрэсіўна-ацэначныя) найменні.

Біяграфія аўтара

  • Марына Сцяпанаўна Гутоўская, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

    кандыдат філалагічных навук, дацэнт; дактарант кафедры тэарэтычнага і агульнага мовазнаўства філалагічнага факультэта

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Ufimtseva A. A. [Types of word signs]. Moscow, 2011 (in Russ.).
  2. Anward J. A dynamic model of part-of-speech differentiation. In: Approaches to the typology of word classes. Berlin ; New York, 2000. P. 3‒46.
  3. Kubryakova E. S. [Parts of speech in onomasiological interpretation]. Moscow, 2012 (in Russ.).
  4. Zhivov V. M. [Parts of speech]. In: Yazykoznanie. Bol̕ shoi entsiklopedicheskii slovar̕ . Moscow, 1998. P. 578 (in Russ.).
  5. Kurilovich E. [Essays on linguistics]. Birobidzhan, 2000 (in Russ.).
  6. Croft W. Radical construction grammar. Syntactic theory in typological perspective. Oxford, 2001.
  7. Baker M. C. Lexical categories. Verbs, nouns, and adjectives. Cambridge, 2003.
  8. Plungyan V. A. [Introduction to grammatical semantics: grammatical meanings and grammatical systems of the languages of the world]. Moscow, 2011 (in Russ.).
  9. Leontev A. A. [Fictitiousness of «semantic criterion» in determining a part of speech]. In: Voprosy teorii chastei rechi na materiale yazykov razlichnykh tipov. Leningrad, 1965. P. 33‒34 (in Russ.).
  10. Suprun A. E. [Grammar specialization of words and parts of speech]. In: Suprun A. E. Chasti rechi v russkom yazyke. Moscow, 1971. P. 77‒84 (in Russ.).
  11. Kalinin P. P. [To the question of equivalence of phraseological unit to word (on the English material)]. Inostr. yazyki v shkole. 1956. No. 3. P. 28‒34 (in Russ.).
  12. Zhukov V. P., Zhukov A. V. [Russian phraseology]. Moscow, 2006 (in Russ.).
  13. Shanskiy N. M. [Phraseology of modern Russian language]. Moscow, 2012 (in Russ.).
  14. Kunin A. V. [The course of phraseology of modern English language]. Dubna, 2005 (in Russ.).
  15. Amosova N. N. [The basics of English phraseology]. Moscow, 2013 (in Russ.).
  16. [Russian grammar] : in 2 vol. Moscow, 2005. Vol. 1 : [Phonetics, phonology, stress, intonation, word formation, morphology] (in Russ.).
  17. Alexander L. G. Longman English grammar. London ; New York, 1999.
  18. Mechkovskaya N. B., Panfilova E. G. Experience in modeling of grammatical and semantic structure of national phraseology. In: Słowo. Tekst. Czas XI. Frazeologia słowiańska w aspekcie onomazjologicznym, lingwokulturologicznym i frazeograficznym. Szczecin ; Greifswald, 2012. P. 577–591 (in Russ.).

Апублікавана

2019-02-27

How to Cite

[1]
Гутоўская, М.С. 2019. Граматычная структура лексіка-фразеалагічнага поля метамоўных абазначэнняў у рускай і англійскай мовах. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2 (Feb. 2019), 58–71.