Фемінісцкая рэвізія готыкі ў рамане М. Этвуд «Мадам Аракул»

Аўтары

  • Ганна Валер'еўна Янкута Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

Ключавыя словы:

жанр, готический роман, феминизм, ревизия, пародия

Анатацыя

Разглядаецца раман канадскай пісьменніцы М. Этвуд «Мадам Аракул» з мэтай вызначыць характар пераасэнсавання гатычнай традыцыі ў постмадэрнісцкую эпоху, для чаго ў творы выяўляюцца элементы класічных гатычных раманаў. Адзначана, што навуковая навізна працы заключаецца ў спалучэнні даследавання жанравай прыроды рамана М. Этвуд з аналізам форм узаемадзеяння твора з фемінісцкімі тэорыямі. Даецца агляд гісторыі гатычнага жанру і разглядаецца мадыфікацыя гатычных герояў, матываў, вобразаў і сюжэтных хадоў у рамане «Мадам Аракул». Аналізуецца парадыйны складнік рамана і вобраз творчай асобы, які мае як камічныя, так і трагічныя рысы. Зроблена выснова пра фемінісцкі характар жанравай рэвізіі ў творы: пераасэнсаванне гатычнага рамана дае пісьменніцы магчымасць ускрыць сацыяльныя і культурныя коды, закладзеныя ў гатычных творах, і прадэманстраваць іх уплыў на жаночую свядомасць. Заўважана, што вынікі працы могуць быць выкарыстаны ў далейшым вывучэнні жаночай літаратуры, як замежнай, так і беларускай, і засваення ёй досведу класічнай літаратуры ранейшых эпох.

Біяграфія аўтара

  • Ганна Валер'еўна Янкута, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

    аспірантка кафедры замежнай літаратуры філалагічнага факультэта. Навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Г. М. Бутырчык.

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Krasavchenko T. [Gothic novel]. Literaturnaya entsiklopediya terminov i ponyatii [Literary encyclopaedia of terms and concepts]. Moscow, 2001. C. 184–186 (in Russ.).
  2. Moers E. Literary Women: The Great Writers. New York : Doubleday, 1976.
  3. Malkina V. J. [Poetics of historical novel: the problem of invariant and typology of genre]. Tver : Tver State Univ., 2002 (in Russ.).
  4. DeLamotte E. C. Perils of the Night: a Feminist Study of Nineteenth-Century Gothic. New York ; Oxford : Oxf. Univ. Press, 1990.
  5. Gilbert S. M., Gubar S. The Madwoman in the Attic: the Woman Writer and Nineteenth-Century Literary Imagination. New Haven ; London : Yale Univ. Press, 2000.
  6. Cooke N. Margaret Atwood: a Critical Companion. Westport : Greenwood Press, 2004.
  7. Atwood M. Lady Oracle. London : Virago Press, 2009.
  8. Atwood M. Conversations. Princeton : Ontario Rev. Press, 1990.
  9. Makej N. A. Transformation of the personality in the novel Lady Oracle by Margaret Atwood. Vesnik Vicebskaga dzjarzhawnaga univ. [Vitebsk State University bull.]. 2007. No. 3 (45). P. 81–85 (in Belarus.).
  10. Wisker G. Contemporary Women’s Gothic Fiction: Carnival, Hauntings and Vampire Kisses. London : Palgrave Macmillan, 2016.
  11. Tolan F. Margaret Atwood: Feminism and Fiction. Amsterdam ; New York : Rodopi, 2007.

Downloads

Апублікавана

2019-03-01

How to Cite

[1]
Янкута, Г.В. 2019. Фемінісцкая рэвізія готыкі ў рамане М. Этвуд «Мадам Аракул». Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2 (Mar. 2019), 44–52.