«Чырвонае Кола» ў кантэксце творчасці А. І. Салжаніцына
Ключавыя словы:
Солженицын, «Красное Колесо», история замысла, типы героев, автор-повествовательАнатацыя
Адзначана, што А. I. Салжаніцын працаваў над раманам-эпапеяй «Чырвонае Кола» на працягу ўсяго
жыцця. Гэта самая вялікая кніга не толькі ў яго творчасці, але і ва ўсёй рускай літаратуры ХХ ст. На аснове кантэкставага падыходу і гісторыі стварэння эпапеі разглядаецца сувязь «Чырвонага Кола» з іншымі творамі пісьменніка. Аб’ектам даследавання з’яўляюцца раманы, аповесці, апавяданні, публіцыстыка, ідэйна і тэматычна звязаныя з раманам пра рэвалюцыю. Мэта артыкула – выяўленне найважнейшых для Салжаніцына ідэй, якія звязалі «Чырвонае Кола» з усёй яго творчасцю. Сцвярджаецца, што канцэптуалізацыя заснавана на суаднесенасці эпапеі, аповесцей, апавяданняў з аўтарскай філасофіяй і паэтыкай. Развагі Салжаніцына пра лёс Расіі, ролю Першай сусветнай вайны і Лютаўскай рэвалюцыі перадаюць аўтарскую ацэнку катастроф, якія разбурылі краіну на апошніх этапах развіцця. Навізна даследавання заключаецца ў тым, што распрацоўваецца гіпотэза пра цэласнасць гістарычнага мыслення Салжаніцына, аналізуюцца спосабы сувязей і творчага ўвасаблення ключавых (як выдуманых, так і гістарычных) герояў твораў. Практычнае значэнне выказаных пазіцый дапаможа сістэмна апісаць і абагульніць універсаліі творчасці Салжаніцына.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Solzhenitsyn A. [Three passages from «Diary of R-17»]. In: Struve NA, Moskvin VA, compilers. Mezhdu dvumya yubileyami. 1998–2003. Pisateli, kritiki, literaturovedy o tvorchestve A. I. Solzhenitsyna [Between the two anniversaries. 1998–2003. Writers, critics, literary critics about the works of A. I. Solzhenitsyn]. Moscow: Russkii put’; 2005. p. 9–28. Russian.
- Saraskina LI. Aleksandr Solzhenitsyn. Moscow: Molodaya gvardiya; 2008. 935 p. Russian.
- Solzhenitsyn AI. Publitsistika. Tom 3 [Journalism. Volume 3]. Yaroslavl: Verkhne-Volzhskoe knizhnoe izdatel’stvo; 1997. 560 p. Russian.
- Solzhenitsyn AI. [Hit the grain between two millstones. Essays on exile. Part 1 (1974–1978). Continuation]. Novyi mir. 1999;2:67–140. Russian.
- Solzhenitsyn AI. [Hit the grain between two millstones. Essays on exile. Part 1 (1974–1978)]. Novyi mir. 1998;9:47–125. Russian.
- Shchedrina NM. Apropos. In: Shchedrina NM. «Krasnoe Koleso» i russkaya istoricheskaya proza vtoroi poloviny XX veka [«The red Wheel» and the Russian historical prose of the second half of the XX century]. Moscow: Pamyatniki istoricheskoi mysli; 2010. p. 30–40. Russian.
- Solzhenitsyn AI. Publitsistika. Tom 1 [Journalism. Volume 1]. Jaroslavl: Verkhne-Volzhskoe knizhnoe izdatel’stvo; 1995. 720 p. Russian.
- Solzhenitsyn AI. Sobranie sochinenii. Tom 1. Rasskazy i krokhotki [Works. Volume 1. Stories and bugs]. Moscow: Vremya; 2006. 672 p. Russian.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, публікуюцца ў дадзеным часопісе, згаджаюцца з наступным:
- Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на працу і прадастаўляюць часопісу права першай публікацыі працы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
- Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, якія тычацца неэксклюзіўнага распаўсюджвання версіі працы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыю ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
- Аўтары маюць права размяшчаць іх працу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да пачатку і падчас працэсу разгляду яе дадзеным часопісам, паколькi гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную працу. (Гл. The Effect of Open Access).











