Драматычная трылогія А. І. Салжаніцына «1945 год» як жанравая трыяда
Ключавыя словы:
Солженицын, комедия, трагедия, драма, эпическое, жанровая триада, драматургияАнатацыя
Драматычная трылогія А. І. Салжаніцына «1945 год» паказана як жанравая трыяда (камедыя, трагедыя,
драма), раскрываецца яе спецыфіка. Адзначаецца, што першая яе частка «Баль пераможцаў» (1951) – камедыя, але знешне камічнае ў ёй практычна адсутнічае, яго рэфракцыі – у падтэксце твора (пераможцы – закладнікі сталінскай палітыкі, а баль – пірава перамога). Смех у Салжаніцына іранічна-злы, ён праяўляецца ўжо ў самой назве, якая ўтрымлівае скепсіс і іронію. Другая частка трылогіі – «Палонныя» (1953) – трагедыя на ўзроўні не толькі дыскурсу, але і жанру. Герой духоўна выходзіць пераможцам, хоць яго прысуджаюць да смерці. Трэцяя частка – «Рэспубліка працы» (1954) – драма людзей, якія трапілі ў ГУЛАГ, дзе па-новаму праяўляецца сэнс праўды, хлусні, справядлівасці. Акцэнтуецца ўвага на феномене Салжаніцына-драматурга: дыспрапорцыя мастацкага часу і мастацкай прасторы, уласцівая яго п’есам (падзеі ўкладваюцца ў гадзіны, суткі, дні, а мастацкі час змяшчае ў сябе панараму гісторыі), надае трылогіі эпічнасць.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Nivat G. Solzhenitsyn. Moscow: Khudozhestvennaya literatura; 1992. Russian.
- Solzhenitsyn A. P’esy [Plays]. Moscow: Iskusstvo; 1990. Russian.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, публікуюцца ў дадзеным часопісе, згаджаюцца з наступным:
- Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на працу і прадастаўляюць часопісу права першай публікацыі працы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
- Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, якія тычацца неэксклюзіўнага распаўсюджвання версіі працы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыю ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
- Аўтары маюць права размяшчаць іх працу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да пачатку і падчас працэсу разгляду яе дадзеным часопісам, паколькi гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную працу. (Гл. The Effect of Open Access).











