На дыяметры векавога круга: Салжаніцын vs Горкі

Аўтары

  • Міхаіл Міхайлавіч Галубкоў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава, Ленінскія горы, 1, 119991, г. Масква, Расія

Ключавыя словы:

Горький, Солженицын, провокатор и провокация, гуманизм Горького, ГУЛАГ, Гапон, Богров, Столыпин, мифологизация образа писателя, писательская репутация, творческое поведение. Михаил Михайлович Голубков – доктор филологических наук, профессор кафедры истории новейшей русской литературы и современного литературного процесса филологического факультета МГУ имени В.В. Ломоносова.

Анатацыя

Супастаўляецца творчы вопыт двух вялікіх пісьменнікаў ХХ ст.: Горкага і Салжаніцына. Паказана,
што, нягледзячы на супрацьлеглыя палітычныя і філасофскія погляды двух мастакоў, прынцыпова розныя пісьменніцкія рэпутацыі, іх аб’ядноўваюць і падобныя рысы: маштаб творчай спадчыны, агульныя аспекты праблематыкі, адны і тыя ж эпохі рускага жыцця, да якіх звярталіся аўтары. Пісьменнікаў збліжае яшчэ і тое, што іх сапраўднае аблічча заслонена шматлікімі міфамі. Супастаўляюцца грамадзянскія пазіцыі Салжаніцына і Горкага, аналізуюцца іх адносіны з палітычнай уладай. Разглядаецца праблематыка іх творчасці, праводзіцца аналіз створаных імі тыпаў нацыянальнага жыцця, якія належаць да аднаго гістарычнага перыяду: апошняй трэці ХІХ – першай трэці ХХ ст. Аднак галоўная ўвага надаецца ўяўленням пра рэвалюцыю як форму пераўтварэння сацыяльнага жыцця. Даследуецца незвычайная кропка сыходжання паміж двума мастакамі: інтэрпрэтацыя вобразаў правакатараў як непазбежнага шкоднага наступства рэвалюцыйнай работы. Для Горкага правакатар і правакацыя – рэчы алагічныя і невытлумачальныя з пазіцый сапраўднага рэвалюцыянера. Для Салжаніцына яны натуральныя і заканамерныя. Такім чынам, Салжаніцын абвяргае сацыяльныя ілюзіі Горкага. Паказваецца, што галоўнай прычынай рознагалоссяў двух мастакоў становяцца прынцыпова розныя філасофскія погляды: Горкі з’яўляецца перакананым рэвалюцыянерам, Салжаніцын трактуе рэвалюцыю як злачынны замах на арганічныя асновы жыцця.

Біяграфія аўтара

  • Міхаіл Міхайлавіч Галубкоў, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава, Ленінскія горы, 1, 119991, г. Масква, Расія

    доктар філалагічных навук, прафесар; прафесар кафедры гісторыі навейшай рускай літаратуры і сучаснага літаратурнага працэса філалагічнага факультэта

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Solzhenitsyn A.I. [The Red wheel: narration in measured terms. T. 2: Node 1: August 14th] Krasnoekoleso: povestvovan’e v otmerennykhsrokakh. T. 2: Uzel 1: AvgustChetyrnadtsatogo. Moscow: Voenizdat, 1993.
  2. Gor’kii M. [Complete Edition. Artistic works. In 25 volumes] Poln.sobr. soch.: khudozh. proizv. v 25 t. Moscow: Nauka, 1968–1976.

Апублікавана

2019-02-20

How to Cite

[1]
Галубкоў, М.М. 2019. На дыяметры векавога круга: Салжаніцын vs Горкі. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 1 (Feb. 2019), 17–24.