Філасофія прасторы ў драматургіі Вадзіма Ляванава

Аўтары

  • Таццяна Валянцінаўна Журчава Самарскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт імя акадэміка С. П. Каралёва, шаша Маскоўская, 34, 443086, г. Самара, Расія

Ключавыя словы:

Вадим Леванов, новейшая драма, тольяттинская драматургия, художественное пространство, внутренний конфликт, экзистенциальный конфликт

Анатацыя

Даследуецца праблема асэнсавання мастацкай прасторы ў драматургіі Вадзіма Ляванава, аднаго з найбольш яркіх прадстаўнікоў найноўшай расійскай драмы. Адзначана, што з самых першых п’ес і на працягу ўсяго свайго творчага шляху Ляванаў падрабязна і старанна працаваў з прасторавымі вобразамі, надзяляючы іх складанымі сімвалічнымі сэнсамі. Паслядоўна разглядаюцца п’есы розных перыядаў творчасці пісьменніка, прасочваецца эвалюцыя прасторавых вобразаў у яго драматургіі. Аналізуюцца раннія п’есы, у якіх выкарыстаны традыцыйны для літаратуры ХХ ст. прыём замкнутай прасторы, што дазваляе сканцэнтраваць увагу на ўнутраным канфлікце героя, на сітуацыі маральнага выбару, праблеме адзіноты і адрынутасці чалавека ад свету, ад разумення сэнсу быцця. Прыхільнасць Ляванава да экзістэнцыяльнага канфлікту лагічна прыводзіць яго да таго, што ў позніх, праграмных творах ён імкнецца супрацьпастаўляць замкнутую і разамкнутую прастору як дзве мадэлі чалавечага існавання. Паказана, што ў яго апошніх п’есах выбудоўваецца складаная парабала, якая звязвае побыт і быццё, зямлю і неба, чалавека і Бога.

Біяграфія аўтара

  • Таццяна Валянцінаўна Журчава, Самарскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт імя акадэміка С. П. Каралёва, шаша Маскоўская, 34, 443086, г. Самара, Расія

    кандыдат філалагічных навук, дацэнт; дацэнт кафедры рускай і замежнай літаратуры і сувязей з грамадскасцю факультэта філалогіі і журналістыкі

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Zhurcheva TV. «The city text» in plays of «The Tolyatti dramatic art». In: Ponamareva EV, Sem’yan TF, Vybornova LV, editors. Literaturnyi tekst: problemy poetiki. Materialy III Mezhdunarodnoi nauchno-prakticheskoi konferentsii; 15–17 marta 2010 g.; Chelyabinsk, Rossiya [Literary text: problems of poetics: proccedings of the III International scientific conference; 2010 March 15–17; Chelyabinsk, Russia]. Chelyabinsk: Tsitsero; 2010. p. 104–108. Russian.
  2. Levanov V. Sobranie sochinenii. Tom 1 [Collected of the works. Volume 1]. Tolyatti: Literaturnoe agentstvo V. Smirnova; 2018. Russian.
  3. Zhurcheva TV. [The philosophy of good and evil in the historical diptych of Vadim Levanov]. In: Goncharova-Grabovskaya SY, editor. Russkaya i belorusskaya literatury na rubezhe XX–XXI vekov [Russian and Belarusian literature at the turn of XX–XXI centuries]. Minsk: National Institute of Higher Education; 2014. p. 322–327. Russian.

Апублікавана

2019-02-27

How to Cite

[1]
Журчава, Т.В. 2019. Філасофія прасторы ў драматургіі Вадзіма Ляванава. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 1 (Feb. 2019), 25–30.