Драматургія Яраславы Пуліновіч (аспекты паэтыкі)
Ключавыя словы:
Я. Пуліновіч, п’есы, герой, эпізацыя драматычнай структуры, руская драматургія, сюжэт, жанр, хранатоп, канфліктАнатацыя
Адметныя рысы паэтыкі драматургіі Яраславы Пуліновіч – прадстаўніцы навейшай рускай драматургіі – вызначаюцца на падставе аналізу шэрагу яе п’ес («Я не вярнуся», «Наташына мара», «Мой шлях», «Перамагла я», «Як я стаў...», «Самнамбулізм», «Жанна», «Зямля Эльзы» і інш.). Выдзяляюцца сродкі і прыёмы эпізацыі драматычнай структуры (вялікая колькасць маналогаў розных тыпаў: маналог-споведзь, маналог-успаміны, унутраны маналог; аповед ад першай асобы, разгорнутыя рэмаркі, устаўныя канструкцыі: маленькія раздзелы, казкі, дзённікі і інш.). Прынцып арганізацыі матэрыялу (расказ пра лёс героя або апісанне эпізодаў з яго жыцця, аповед ад яго імя, разгорнутыя рэмаркі-каментарыі) абумовіў архітэктоніку п’ес: замест дзей – пранумараваныя маленькія раздзелы, фрагментарнасць эпізодаў і сцэн, іх мантаж. Пры гэтым эпічнае не падаўляе драматычнага. Акцэнтуецца ўвага на ўнутраным канфлікце-самааналізе, які дазваляе глыбей раскрыць героя-пратаганіста, яго псіхалогію і светапогляд, адносіны да людзей навокал, крытычны погляд на тое, што адбываецца. Гаворыцца пра спецыфіку прасторава-часовага кантынуума п’ес Я. Пуліновіч, кінематаграфічнага па сваім характары (локусы: інтэрнат, вакзал, кафэ, сталовая, школа, дзіцячы прыёмнік і інш.). Галоўны топас гэтай прасторы – «чужы дом» (дзіцячы дом) або небяспечны «свой дом». Зроблены вывад пра навізну трактоўкі героя (герой, які самасцвярджаецца), адзначана яго адрозненне ад герояў «новай драмы» (самаідэнтыфікацыя, самааналіз, самасцвярджэнне, вера ў лепшае і інш.). Я. Пуліновіч раскрывае псіхалогію героя, яго светапогляд, дынаміку думкі, станаўленне асобы. Драматург падымае праблему героя (розных узростаў) у сучасным грамадстве, спрабуе знайсці прычыны (выхаванне ў дзіцячым доме, няпоўная сям’я, адносіны паміж дзецьмі і бацькамі), якія паўплывалі на сучасніка.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Rudnev P. Drama pamyati. Ocherki istorii rossiiskoi dramaturgii. 1950–2010-е [The memory drama. Essays on Russian drama. 1950s–2010s]. Moscow: Novoe literaturnoe obozrenie; 2018. 492 p. Russian.
- Podlubnova Y. [The time of Yaroslava]. Znamya. 2018;3:212–214. Russian.
- Bogdanova PB. «New Drama»: model of victims. Sovremennye issledovaniya sotsial’nykh problem. 2015;8:380–388. Russian. DOI: 10.12731/2218-7405-2015-8-32.
- Bagdasaryan OY. [Modern drama: a «lingered splash»]. Filologicheskii klass. 2009;22:72–75. Russian.
- Pulinovich Y. Pobedila ya. Izbrannye p’esy [I won. Plays compilation]. Moscow: Kabinetnyi uchenyi; 2017. 340 p. Russian.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, публікуюцца ў дадзеным часопісе, згаджаюцца з наступным:
- Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на працу і прадастаўляюць часопісу права першай публікацыі працы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
- Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, якія тычацца неэксклюзіўнага распаўсюджвання версіі працы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыю ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
- Аўтары маюць права размяшчаць іх працу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да пачатку і падчас працэсу разгляду яе дадзеным часопісам, паколькi гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную працу. (Гл. The Effect of Open Access).











