Беларускі дыскурс у творчасці Юзафа Чаховіча

Аўтары

  • Мікалай Мікалаевіч Хмяльніцкі Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, пр. Незалежнасцi, 4, 220030, г. Мiнск, Беларусь https://orcid.org/0000-0002-1600-0270

Ключавыя словы:

Юзаф Чаховіч, традыцыя, беларуска-польскае памежжа, аўтабіяграфізм, вобраз-сімвал, авангард, фальклор, беларускія рэаліі, дыскурс

Анатацыя

Даследуюцца роля беларускага фактару і спецыфіка яго функцыянавання ў творчасці польскага пісьменніка Ю. Чаховіча. Выяўлены і ахарактарызаваны формы і ўзроўні мастацкага ўвасаблення беларускага дыскурсу ў паэтычных і празаічных творах аўтара: хранатоп (в. Слабодка), рэаліі, матывы, вобразы-сімвалы, героі, пейзаж, мова. У паэзіі Ю. Чаховіча адметнае месца займае сацыяльна-псіхалагічны партрэт беларускага сялянства, фальклор, культура і традыцыі якога адлюстроўваюць самабытнасць і трываласць духоўных асноў быцця народа. Прырода беларускай зямлі, не кранутая цывілізацыяй, для польскага аўтара з’яўляецца ўвасабленнем гармоніі і прыгажосці. Вызначана антываенная скіраванасць мастацка-дакументальнай прозы пісьменніка, у аснову якой пакладзены яго ўражанні перыяду Савецка-польскай вайны. Паказана, што мастацкі свет твораў Ю. Чаховіча ў значнай ступені фарміраваўся ў сілавым полі дыялогу традыцый і культур беларускапольскага памежжа.

Біяграфія аўтара

  • Мікалай Мікалаевіч Хмяльніцкі, Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, пр. Незалежнасцi, 4, 220030, г. Мiнск, Беларусь

    кандыдат філалагічных навук, дацэнт; дацэнт кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Kuryan I. Jeździłam łodzią po Słobódce. Scriptores. 2009;37:74–104.
  2. Całbecki M. Józef Czechowicz i inni mitotwórcy. Studia i szkice z literatury dwudziestolecia międzywojennego. Kosznik M, editor. Gdańsk: Wydawnictwo Uniwersytetu Gdańskiego; 2020. 218 s.
  3. Całbecki M. Miasta Józefa Czechowicza: topografia wyobraźni. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej; 2004. 245 s.
  4. Próchniak P, Kopciński Ja, editors. Czytanie Czechowicza. Lublin: Wydawnictwo Katolickiego Uniwersytetu Lubelskiego; 2003. 246 s.
  5. Kołodziejczyk E. Czechowicz – najwyżej piękno. Światopgląd poetycki wobec modernizmu literackiego. Kraków: Towarzystwo Autorów i Wydawców Prac Naukowych «Universitas»; 2006. 392 s.
  6. Czechowicz Ju. Nuta człowiecza. Warszawa: Księgarnia F. Hoesicka; 1939. 46 s.
  7. Lojka А. Rownakutny trohvugol’nik, abo Ad Paljamona da Maksima Tanka [Smooth triangle, or from Palyamon to Maxim Tank]. Мinsk: Belarusian State University; 2003. 214 p. Belarusian.
  8. Czechowicz Ju. Wiersze i poematy. In: Czechowicz Ju. Pisma zebrane. Tom 1. Lublin: Wydawnictwo Uniwersitetu Marii Curie-Skłodowskiej; 2012. 394 s.
  9. Lojka A. Napiarejmy: ad Buga da Warty. Antalogia polskaj paezji XX stagoddzia. Tom 1 [Towards from Bug to Warta. Anthology of 20th century Polish poetry. Volume 1]. Minsk: Jencyklapedyks; 2003. 386 p. Belarusian.
  10. Matuszewski R. Literatura polska lat 1918–1939. Warszawa: Wydawnictwо Szkolne Pedagogiczne; 1985. 343 s.
  11. Lapinskene А. [Belarusian literature in the Lithuanian press of the interwar Vilna]. In: Zaprudski S, Fiaduta A, Szybieka Z, editors. Belarus’ i belarusy w prastory i chase [Belarus and Belarusians in space and time]. Міnsk: Limarius; 2007. p. 323–327. Belarusian.
  12. Czechowicz J. Koń rydzy. Lublin: Wydawnictwo Lubelskie; 1990. 478 s.

Downloads

Апублікавана

2021-03-05

How to Cite

[1]
Хмяльніцкі, М.М. 2021. Беларускі дыскурс у творчасці Юзафа Чаховіча. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 1 (Mar. 2021), 5–13.