Самадзейная творчасць як самарэпрэзентатыўная практыка савецкай культуры 1930–60-х гг.
Ключавыя словы:
фольклористика, самодеятельное творчество, критика, сказ, новый автор, советская идентичность, администрирование фольклористикиАнатацыя
Даследуецца фарміраванне ў сацыяльна-культурным дыскурсе Беларусі маштабнага і ўнікальнага па сваёй сутнасці праекта пад назвай «савецкі фальклор», які выконваў функцыі самарэпрэзентатыўнай практыкі савецкай культуры. Прадстаўлены архіўныя матэрыялы, якія характарызуюць сацыяльны статус актараў вуснай традыцыі савецкай эпохі, іх мастацкую і крытычную рэфлексію. У прыватнасці, у аспекце рэцэпцыі і зместавай інтэрпрэтацыі носьбітам традыцыйнай культуры гістарычных падзей вайны разглядаецца арыгінальны твор у жанры сказа, складзены самадзейным аўтарам з Заходняга Палесся. Зроблены высновы пра прыроду самадзейнай славеснай творчасці савецкай эпохі. Даказана, што яна грунтуецца на дэактуалізацыі калектыўнасці як адной з анталагічных характарыстык фальклору і падмене яе роляй уяўнага індывідуальнага творцы. Сцвярджаецца, што самадзейная славесная творчасць савецкага часу ўзнікла ў выніку адміністравання фалькларыстыкі і характарызуецца цытатнасцю, рэдукцыяй мастацкай рэфлексіі, паступовай стратай сувязі з фальклорнай і моўнай традыцыямі. Акрэслены асноўныя палажэнні дыскусіі адносна прыроды савецкага фальклору, якая разгарнулася ў акадэмічнай навуцы ў 1950–60-я гг.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Miller F. Stalinskii fol’klor [Stalin’s folklore]. Saint Petersburg: Аkademicheskij proekt; 2006. 188 p. Co-published by the «DNK». Russian.
- Toporkov AL, Ivanova TG, Lapteva LP, Levkievskaya EE, compilers. [On the folklore and pseudo-folk nature of the Soviet epic]. Rukopisi, kotorykh ne bylo: Poddelki v oblasti slavyanskogo fol’klora [Manuscripts that were not: fakes in the field of Slavic folklore]. Moscow: Ladomir; 2002. p. 403–432. Russian.
- Vasilenok S. [For the advanced science of folk epic art]. Novyi Mir. 1954;8:226–237. Russian.
- Kruglova T. Iskusstvo sotsrealizma kak kul’turno-antropologicheskaya i khudozhestvenno-kommunikativnaya sistema: istoricheskie osnovaniya, spetsifika diskursa i sotsiokul’turnaya rol’ [Socialist realism art as a cultural anthropological and artistic communication system: historical grounds, discourse specifics and sociocultural function; dissertation abstract]. Ekaterinburg: A. M. Gorky Ural State University; 2005. 46 p. Russian.
- Hutarau ІV. [About modern Belarusian folklore]. In: Hutarau IV, Hlebka P, editors. Suchasny belaruski fal’klor [Modern Belarusian folklore]. Minsk: Publishing House of the Academy of Sciences of the BSSR; 1963. p. 5–20. Belarusian.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, публікуюцца ў дадзеным часопісе, згаджаюцца з наступным:
- Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на працу і прадастаўляюць часопісу права першай публікацыі працы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
- Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, якія тычацца неэксклюзіўнага распаўсюджвання версіі працы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыю ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
- Аўтары маюць права размяшчаць іх працу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да пачатку і падчас працэсу разгляду яе дадзеным часопісам, паколькi гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную працу. (Гл. The Effect of Open Access).











