Эга-дакумент «Свае старонкі» (1952–1983) Янкі Брыля ў нараталагічным прачытанні

Аўтары

  • Вольга Мікалаеўна Губская Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, пр. Партызанскі, 26, 220070, г. Мінск, Беларусь https://orcid.org/0000-0002-8066-4207

Ключавыя словы:

эга-дакумент, літаратура факта, наратыў, хранатоп, наратар, камунікатыўная падзея

Анатацыя

ХХ ст. характарызуецца актыўным развіццём дакументальна-мастацкай, фактаграфічнай літаратуры, з аднаго боку, і даследчыцкай цікавасцю да ролі факта ў літаратурным творы – з другога. Узровень развіцця літаратуразнаўства ў ХХІ ст. дае магчымасць сканцэнтраваць даследчыцкую ўвагу не толькі на ролі рэальнага факта ў літаратурным творы, але і дзякуючы адкрыццям семіётыкі і інструментам нараталогіі на працэсе, які актуалізуецца гэтым фактам. Маюцца на ўвазе аўтарская рэфлексія паводле пэўнай падзеі, што часам выступае імпульсам для фарміравання выказвання, аддаленага ад факта, больш аб’ёмнага, чым факт; выказвання, якое дэманструе і светаўспрыманне пісьменніка, і стан культуры канкрэтнай эпохі ў цэлым. Такое разуменне ролі факта ў літаратурным творы дазваляе, па-першае, зразумець аўтавобраз, «аўтапартрэт» пісьменніка, які часам адрозніваецца ад зафіксаванага біёграфамі; па-другое, дапамагае ўзнавіць культурную карціну эпохі; па-трэцяе, дае магчымасць прадэманстраваць ролю дакументальнага і мастацкага дыскурсаў эга-дакумента. Таксама адзначаецца, што ў беларускай лі­та­ра­туры паняцце «эга(я)-дакумент» больш ёмістае (шырокае), чым паняцце «літаратура факта», бо не толькі інфармуе пра наяўнасць фактаграфізму, але і канцэнтруе ўвагу і на асобе рэальнага пісьменніка, і на вобразе наратара, і на вобразе аўтара. Выказваецца меркаванне, што эга-дакумент у беларускай літаратуры хутчэй за ўсё набудзе самастойнае, адасобленае ад літаратуры факта, значэнне. Мэта артыкула – з дапамогай прыёмаў нараталогіі раскрыць камунікатыўны патэцыял эга-тэксту, гэта значыць прааналізаваць літаратурны твор адразу на некалькіх тэкставых узроўнях: падзея – нарацыя – дыскурс, падзеі ў творы – гістарычны кантэкст, адносіны рэальны аўтар – наратар – чытач. У якасці матэрыялу для вывучэння выступае літаратурны твор Янкі Брыля «Свае старонкі» (1952–1983). У выніку даследавання робяцца наступныя высновы: у творы назіраецца драбленне апавядальнай інстанцыі (наратар можа выступаць як хранікёр і сведка); наратыўная мадэль ствараецца двума ві­дамі наратыву (дзённікавы (аўтабіяграфічны) і мемуарны); для твора характэрны дваісты хранатоп (знешні, з наяўнасцю інтэнцый афіцыйнага дзяржаўнага дыскурсу − аўтарытэтнага слова, і ўнутраны, акрэслены прысутнасцю аўтарскага слова ў творы).

Біяграфія аўтара

  • Вольга Мікалаеўна Губская, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, пр. Партызанскі, 26, 220070, г. Мінск, Беларусь

    кандыдат філалагічных навук, дацэнт; загадчык кафедры беларускай і рускай моў факультэта міжнародных бізнес-камунікацый

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Mestergazi EG. Literatura non-fikshn. Eksperimental’naya entsiklopediya [Non-fiction literature. Experimental encyclopedia]. Moscow: Sovpadenie; 2007. 327 p. Russian.
  2. Palievskii PV. Literatura i teoriya [Literature and theory]. Moscow: Sovetskaya Rossiya; 1979. 288 p. Russian.
  3. Brik OM, Grits TS, Neznamov PV, Pertsov VO, Trenin VV, Tret’yakov SI, et al. Literatura fakta: pervyi sbornik materialov rabotnikov LEFa [The first collection of materials of LEF employees]. Moscow: Zakharov; 2000. 285 p. Russian.
  4. Traccyak ZІ. Pajetyka amerykanskaj i belaruskaj prozy pra Pershuju susvetnuju vajnu (na prykladze tvorchasci Je. Hemingujeja i M. Garjeckaga) [The poetics of American and Belarusian prose about the World War I (on the example of the works of E. Hemingway and M. Goretsky)]. Navapolack: Polotsk State University; 2015. 200 p. Belarusian.
  5. Lutsevich LF. Dokumental’nost’, ego-dokument, russkaya pisatel’skaya ispoved’ [Documentary, ego-document, Russian writer’s confession]. Moscow: Institute of Slavic Studies of the Russian Academy of Sciences; 2018. 384 p. Russian.
  6. Sin’kova LD. Belaruskaja «zvyshlitaratura» [Belarusian «superliterature»]. Minsk: Knigazbor; 2019. 224 р. Belarusian.
  7. Mikheev MYu. Dnevnik kak ego-tekst (Rossiya, XIX–XX) [Diary as an ego-text (Russia, 19th‒ 20th)]. Moscow: Vodolei Pub­lishers; 2007. 264 p. Russian.
  8. Shmid V. Narratologiya [Narratology]. Moscow: Yazyki slavyanskoi kul’tury; 2003. 312 р. Russian.
  9. Al’shtinjuk A. Prablema awtabijagrafizmu w tvorchasci Janki Brylja [The problem of autobiography in the work of Yanka Bryl]. Białystok: Uniwersytetu w Białymstoku; 2017. 212 p. Belarusian.
  10. Bugajow D. [The artist is open to the world (for the 90th anniversary of the birth of Yanka Bryl)]. Polymja. 2007;8:177‒180. Belarusian.
  11. Verabei AL. [Uladzimir Karatkevich and Yanka Bryl]. In: Gоncharоva-Grabоvskaya SYa, editоr. Russkaya i belorusskaya li­te­ratury na rubezhe XX–XXI vv. Chast’ 2 [Russian and Belarusian literature at the turn of the 20th ‒ 21st centuries. Part 2]. Minsk: Republic Institute of Higher School; 2007. р. 195‒200. Belarusian.
  12. Dasaeva TM. Maksim Garjecki i Janka Bryl’. Typalogija malyh zhanraw [Maxim Goretsky and Yanka Bryl. Typology of small genres]. Mіnsk: Belarusian State University; 2000. 113 p. Belarusian.
  13. Kіslіcyna GM. Lirychnaja minijacjura jak zhanr belaruskaj litaratury [Lyrical miniature as a genre of Belarusian literature]. Mіnsk: Belaruskaja navuka; 2002. 326 p. Belarusian.
  14. Kazlowski RK. [A prose miniature in the work of Yanka Bryl]. Vesnik Grodzenskaga dzjarzhawnaga wniversitjeta imja Janki Kupaly. Seryja 1. Gistoryja. Filasofija. Palitalogija i sacyjalogija. Kul’turalogija. Mastactvaznawstva. Pedagogika. Psihalogija. Pra­vaznawstva. Filalogija. 2000;2:162‒169. Belarusian.
  15. Nіkіfarava V. [On the question of the chronotope in the cycle of lyrical notes (based on the material of Yanka Bryl’s prose)]. Studia Wschodniosłowiańskie. 2008;8:85‒97. Belarusian.
  16. Tvaranovіch G. Lirychnaja proza Janki Brylja w chasopise «Tjermapily» [The lyrical prose of Yankа Bryl in the magazine «Thermopiles»]. Hrodna: Grоdnо State University; 2012. р. 277‒282. Belarusian.
  17. Gubskaya ON. Factography and religious discourse as interconnected elements of artistic whole (on the example of the philosophical-allegorical works of M. Harecki «Lyavonius Zadumekus»). Journal of the Belarusian State University. Philology. 2020;2:26–34. Belarusian.
  18. Brуl Ya. Zbor tvoraw. Tom 6. Lirychnyja zapisy i minijacjury: 1945–1992 [Cоllectіоn оf wоrks. Vоlume 6. Lyrical recordings and miniatures: 1945‒1992]. Mіnsk: Mastackaja lіtaratura; 2020. 798 p. Belarusian.
  19. Tsyupa VI. Narratologiya kak analitika povestvovatel’nogo diskursa [Narratology as an analyst of narrative discourse]. Tver: Tver State University; 2001. 58 p. Russian.
  20. Herman D, Jahn M, Ryan ML, editоrs. Encyclopedia of narrative theory. New York: Routledge; 2005. 641 р.
  21. Arutyunova MA. [Language policy and the status of the Russian language in the USSR and the post-Soviet states]. Vestnik Moskovskogo universiteta. Seriya 25. Mezhdunarodnye otnosheniya i yazykovaya politika. 2012;1:155‒178. Russian.

Апублікавана

2021-10-27

How to Cite

[1]
Губская, В.М. 2021. Эга-дакумент «Свае старонкі» (1952–1983) Янкі Брыля ў нараталагічным прачытанні. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 3 (Oct. 2021), 14–28.