Факт і фактаграфічны наратыў у беларускім літаратурным дыскурсе
Ключавыя словы:
факт, беларуская літаратура факта, нараталогія, я-наратар, мы-нарацыя, інтэнцыянальнасць, літаратурная камунікацыяАнатацыя
Закранаецца пытанне камунікатыўнай прыроды літаратурнага тэксту, акрэсліваюцца асноўныя прыёмы нараталагічнага аналізу, якія спрыяюць раскрыццю літаратурнага твора як акта камунікацыі. Пры гэтым падкрэсліваецца, што камунікатыўная падзея, а адпаведна, і скарыстаныя стратэгіі камунікацыі, шырэй за наратыўную падзею твора і стратэгіі нарацыі. З апорай на літаратуразнаўчыя працы М. М. Бахціна, Ю. М. Лотмана, В. І. Цюпы распрацаваны алгарытм даследавання літаратурнага твора, які дае магчымасць аналізаваць якдыскурсіўныя, так і наратыўныя ўзроўні тэксту. Адзначаецца, што ў канцы ХХ ст. у беларускай літаратуры фарміруецца новая наратыўная практыка апрацоўкі факта без неабходнасці ўвядзення яго ў дыскурс мастацкага слова, без іншасказальнасці ў асвятленні падзей. Менавіта ў час перабудовы дзённікавы наратыў, увага да факта як самадастатковага літаратурнага элемента сталі дамінантнымі напрамкамі творчага працэсу. Сфарміравалася беларуская літаратура факта – з’ява самабытная і натуральная. Паняцце выступае гіперонімам да такога тэрмінагіпоніма з галіны паэтыкі ў літаратуразнаўстве, як эзопава мова. Для ілюстрацыі паняцця «беларуская літаратура факта» выкарыстоўваецца твор Янкі Брыля «Муштук і папка». Адзначаецца, што пісьменнік стварае для раскрыцця факта трохмерную прастору. Па-першае, ён прапускае рэальны факт праз успрыняцце я-наратара, максімальна набліжанага да рэальнага аўтара, такім чынам рэальны факт становіцца прадметам нарацыі. Па-другое, Я. Брыль раскрывае гэты факт не толькі праз прызму свайго ўспрыняцця, але і фарміруе вакол яго мы-нарацыю, што спрыяе панарамнаму асвятленню падзеі. Па-трэцяе, пісьменнік сутыкае знешні і ўнутраны хранатопы твора, якія дэманструюць успрыняцце падзеі ў часе.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Arutyunova ND. [Destination factor]. Izvestiya AN SSSR. Seriya literatury i yazyka. 1981;40(4):356‒367. Russian.
- Tsurganova EA, Makhov AE, editors. Zapadnoe literaturovedenie XX veka [Western literary criticism 20th century]. Moscow: Intrada; 2004. 560 p. Russian.
- Propp V. Morfologiya skazki [Morphology of the fairy tale]. Leningrad: Academia; 1928. 152 p. Russian.
- Shklovskii VB. O teorii prozy [About the theory of prose]. Moscow: Krug; 1925. 192 p. Russian.
- Eikhenbaum B. O proze [About prose]. Leningrad: Khudozhestvennaya literatura; 1969. 503 p. Russian.
- Herman D, Jahn M, Ryan ML, editоrs. Encyclopedia of narrative theory. New York: Routledge; 2005. 641 р.
- Uspenskii BA. Semiotika iskusstva [Semiotics of аrt]. Moscow: Yazyki russkoi kul’tury; 1995. 360 p. Russian.
- Shmid V. Narratologiya [Narratology]. Moscow: Yazyki slavyanskoi kul’tury; 2003. 312 р. Russian.
- Bakhtin MM. Sobranie sochinenii. Tom 6. Problemy poetiki Dostoevskogo. Raboty 1960‒1970-kh godov [Collected works. Volume 6. Problems of Dostoevsky’s poetics. Works of the 1960s and 1970s]. Moscow: Yazyki slavyanskoi kul’tury; 2002. 799 p. Russian.
- Lotman YuM. Struktura khudozhestvennogo teksta [The structure of the literary text]. Moscow: Iskusstvo; 1979. 387 p. Rus¬sian.
- Tyupa VI. The pivotal narratological category in historical perspective. Studia Litterarum. 2021;6(1):10–31. Russian. DOI: 10.22455/2500-4247-2021-6-1-10-31.
- Tyupa VI. [Relevance of the new rhetoric for modern humanities]. In: Tyupa VI, Rodionov EV, Starodubova AL, Fedunina OV, editors. Kommunikativnye strategii kul’tury i gumanitarnye tekhnologii [Сommunicative strategies of culture and humanitarian tech¬nologies]. Saint Peterburg: Herzen University; 2007. p. 9–73. Russian.
- Al’shtynjuk A. Prablema awtabijagrafizmu w tvorchasci Janki Brylja [The problem of autobiography in the work of Yanka Bryl’]. Białystok: Uniwersytetu w Białymstoku; 2017. 212 p. Belarusian.
- Mushynskі MІ. Svaimu chasu і vechnascі [To his time and eternity]. Mіnsk: Bjelaruskaja navuka; 2021. 480 p. Belarusian.
- Bryl’ Ya. Zbor tvoraw. Tom 4. Apovescі, 1954–1991 [Collection of works. Volume 4. Stories, 1954‒1991]. Mіnsk: Mastatskaja lіtaratura; 2019. 510 p. Belarusian.
- Gubskaya ON. The topos of home in the novel by Adam Globus. Białorutenistyka Białostocka. 2017;9:257‒266. Belarusian. DOI: 10.15290/bb.2017.09.18.
- Bugaew DJa. Zhyccem іduchy: z gіstoryі belaruskaj lіtaratury і lіtaraturnai krytykі [Going through life: from the history of Belarusian literature and literary criticism]. Mіnsk: Belarusian State University; 2013. 303 p. Belarusian.
- Tret’yakov SM, Shklovskii VB, Chuzhak N, Brik OM, Neznamov P, Grits T, et al. Pervyi sbornik materialov rabotnikov LEFa [The first collection of materials from LEF employees]. Moscow: Zakharov; 2000. 354 p. Russian.
- Adamovich A. Sobranie sochinenii. Tom 3. Stat’i, vystupleniya, interv’yu [Collection of works. Volume 3. Articles, speeches, interviews]. Mіnsk: Mastackaja litaratura; 1982. 622 p. Russian.
- Barshchehwskі LP, Vasjuchehnka PV, Tychyna MA. Belaruskaja litaratura i svet: ad jepohi ramantyzmu da nashyh dzjon. Papuljarnyja narysy [Belarusian literature and the world: from the romantic era to the present day. Рopular essays]. Mіnsk: Radyela-plyus; 2006. 596 p. Belarusian.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, публікуюцца ў дадзеным часопісе, згаджаюцца з наступным:
- Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на працу і прадастаўляюць часопісу права першай публікацыі працы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
- Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, якія тычацца неэксклюзіўнага распаўсюджвання версіі працы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыю ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
- Аўтары маюць права размяшчаць іх працу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да пачатку і падчас працэсу разгляду яе дадзеным часопісам, паколькi гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную працу. (Гл. The Effect of Open Access).











