Метафарызацыя як аснова мастацкага стылю аратарскай прозы Георгія Каніскага і Ціхана Задонскага
Ключавыя словы:
Георгій Каніскі, Ціхан Задонскі, аратарская проза, слова, біблейская метафара, метафарызацыя, мастацкі стыльАнатацыя
Аналізуецца мастацкая прырода аратарскай прозы двух выдатных прапаведнікаў XVIII ст.: беларускага архіепіскапа Георгія Магілёўскага (Каніскага) і расійскага епіскапа Ціхана Задонскага (Сакалова). Зроблены акцэнт на выяўленні і апісанні асноўных мастацкіх прыёмаў, якія выкарыстоўваюць асветнікі пры стварэнні «слоў» – храмавых пропаведзяў, што раскрываюць духоўна-рэлігійны змест біблейскіх тэкстаў, прачытаных падчас Боскай літургіі. Сярод тэкстаўтваральных мастацкіх сродкаў вылучаюцца антытэзы, у тым ліку складаныя, аформленыя ў выглядзе вялізных рытарычных тырад малітоўнага характару, метаніміі, параўнанні, алегорыі, паўторы і эпітэты, у тым ліку выразныя (яны ўзыходзяць да мастацкай прыроды біблейскага апавядання). Асноўным мастацкім прыёмам фарміравання стылю аратарскай прозы аўтараў прызнаецца метафара (шырэй метафарызацыя), якая таксама ўзыходзіць да біблейскай мастацкасці.
Бібліяграфічныя спасылкі
Буглаков М. Преосвященный Георгий Конисский, архиепископ Могилёвский. Минск: Виноград; 2000. 656 с.
Слова и речи Георгия Конисскаго, Архиепископа Могилёвскаго. Могилёв-на-Днепре: Скоропечатня и литография Я. Н. Подземскаго; 1892. 470 с.
Творения иже во святых отца нашего Тихона Задонскаго. Том 1. Москва: Синодальная типография; 1889. 328 с.
Томашевский БВ. Теория литературы. Поэтика. Москва: Аспект Пресс; 1996. 334 с.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, публікуюцца ў дадзеным часопісе, згаджаюцца з наступным:
- Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на працу і прадастаўляюць часопісу права першай публікацыі працы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
- Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, якія тычацца неэксклюзіўнага распаўсюджвання версіі працы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыю ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
- Аўтары маюць права размяшчаць іх працу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да пачатку і падчас працэсу разгляду яе дадзеным часопісам, паколькi гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную працу. (Гл. The Effect of Open Access).











