Катэгорыя зваротнасці ў Тураўскім Евангеллі XI ст.: тэарэтыка-метадалагічныя падыходы ў кантэксце дзеяння закона Вакернагеля

Аўтары

  • Рыгор Уладзіміравіч Серыкаў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вул. Сурганава, 1, корп. 2, 220072, г. Мінск, Беларусь

Ключавыя словы:

энклітыка, бівалентнасць, кантактная постпазіцыя, постпазіцыйная дыстактная мадэль, прасадычнае адзінства, карэспандэнтны дзеяслоў, закон Вакернагеля, рангі энклітык

Анатацыя

На матэрыяле рукапіснага Тураўскага Евангелля XI ст. аналізуюцца асаблівасці перадачы на пісьме зваротнай энклітыкі с\ ў нешматлікіх захаваўшыхся дзеяслоўных формах. Указваецца на наяўнасць у старажытным агульнаўсходнеславянскім тэксце бівалентнай энклітыкі, якая належыць да двух дзеясловаў. Параўноўваюцца дадзены феномен архаічнага сінтаксісу і ідэнтычныя з’явы ў заходнеславянскіх мовах, у тым ліку ў польскай мове. У полі дзеяння распрацаванага Я. Вакернагелем закона аб рангах энклітык характарызуецца функцыянаванне зваротнай энклітыкі с\ ў складзе прасадычных адзінстваў. Ставіцца пытанне аб прычынах зрашчэння зваротнай энклітыкі з дзеясловам, а таксама аб пераранжыроўцы энклітык. Сцвярджаецца, што першыя помнікі пісьменства кніжнага і някніжнага тыпу паслядоўна адлюстроўваюць маўленчыя асаблівасці ўсходніх славян.

Біяграфія аўтара

  • Рыгор Уладзіміравіч Серыкаў, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вул. Сурганава, 1, корп. 2, 220072, г. Мінск, Беларусь

    кандыдат філалагічных навук, дацэнт; дактарант аддзела славістыкі і тэорыі мовы

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Суша АА, рэдактар. Тураўскае Евангелле: факсімільнае ўзнаўленне. Даследаванні. Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі; 2014. 186 с.
  2. Зализняк АА. «Слово о полку Игореве»: взгляд лингвиста. Москва: Языки славянской культуры; 2004. 352 с.
  3. Сериков ГВ. Польские возвратные модели в интервью Р. Капустинского. Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. 2022;4:131–137. EDN: MGKTOI.
  4. Wackernagel J. On a law of Indo-European word order: Über ein Gesetz der indogermanishen Wortstellung. Walkden G, Sevdali Ch, Macleod M, translators. Berlin: Language Science Press; 2020. 446 p.
  5. Зализняк АА. Древнерусские энклитики. Москва: Языки славянских культур; 2008. 280 с.
  6. Евангелие Напрестольное. Москва: [б. и.]; 1678. 968 с.
  7. Новый Завет. Москва: Благовест; 2024. 544 с.

Апублікавана

2025-12-04

How to Cite

[1]
Серыкаў, Р.У. 2025. Катэгорыя зваротнасці ў Тураўскім Евангеллі XI ст.: тэарэтыка-метадалагічныя падыходы ў кантэксце дзеяння закона Вакернагеля. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 3 (Dec. 2025), 89–94. DOI:https://doi.org/10.33581/2521-6775-2025-3-%p.