Друкаваны ISSN: 2521-6775
Электронны ISSN: 2663-5496
МЭТЫ І ЗАДАЧЫ
Мэты часопіса: навуковае абмеркаванне актуальных фундаментальных і прыкладных праблем філалагічных навук, дасягненняў у галіне тэорыі і метадалогіі лінгвістыкі і літаратуразнаўства, выкарыстання навуковых вынікаў у практыцы выкладання моў і літаратур. Часопіс садзейнічае развіццю фундаментальных ведаў аб філалогіі, яе ролі і месцы ў грамадстве.
РАЗДЗЕЛЫ ЧАСОПІСА
Літаратуразнаўства
Мовазнаўства
Методыка
Рэцэнзіі
Хроніка, інфармацыя
Юбілеі
Памяці вучонага
Раздзелы «Літаратуразнаўства», «Мовазнаўства» і «Методыка» з’яўляюцца рэцэнзуемымі.
ПЕРЫЯДЫЧНАСЦЬ
Часопіс выходзіць 3 разы на год (люты, чэрвень, красавік).
ПАЛІТЫКА СВАБОДНАГА ДОСТУПУ
Артыкулы даступныя для прагляду і скачвання праз тры месяцы пасля размяшчэння на сайце.
АРХІВАЦЫЯ
Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітет.
РЭЦЭНЗАВАННЕ
Усе артыкулы, якія паступаюць у рэдакцыю, праходзяць падвойнае сляпое рэцэнзаванне.
Парадак рэцэнзавання
ІНДЭКСАВАННЕ
Часопіс індэксуецца ў сістэмах:
Расійскі індэкс навуковага цытавання (elibrary.ru);
Акадэмія Google (Google Scholar).
ЭТЫКА НАВУКОВЫХ ПУБЛІКАЦЫЙ
Патрабаванне прытрымлівацца публікацыйнай этыкі пры падрыхтоўцы і выданні «Часопіса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія» датычыцца ўсіх удзельнікаў рэдакцыйна-выдавецкага працэсу – аўтараў, рэдактараў, рэцэнзентаў і выдаўца, якія ствараюць гэты часопіс. Рэдакцыя часопіса сочыць за выкананнем патрабаванняў этыкі, абапіраючыся на рэкамендацыі, падрыхтаваныя замежнымі профільнымі арганізацыямі, асацыяцыямі і выдавецтвамі, а таксама Асацыяцыяй навуковых рэдактараў і выдаўцоў. Асноўнымі дакументамі, на якія абапіраецца рэдакцыя «Часопіса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія», з’яўляюцца распрацоўкі Камітэта па публікацыйнай этыцы (Committee on Publication Ethics), Вялікабрытанія, а таксама Дэкларацыя «Этычныя прынцыпы навуковых публікацый», прынятая Асацыяцыяй навуковых рэдактараў і выдаўцоў.
Адказнасць аўтара
Адказнасць рэдактараў
Адказнасць рэцэнзентаў
Адказнасць выдаўца
СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ (ТЭМАТЫЧНЫЯ) НУМАРЫ
Акрамя звычайных нумароў часопіс практыкуе падрыхтоўку спецыяльных (тэматычных) выпускаў. Спецыяльныя нумары цалкам або часткова складаюцца з тэматычна звязаных артыкулаў. Да артыкулаў тэматычнага выпуску стасуюцца правілы і крытэрыі, якія дзейнічаюць пры падрыхтоўцы матэрыялаў звычайных нумароў часопіса.
Тэматычныя нумары ініцыююцца членамі рэдкалегіі або беларускімі ці замежнымі вучонымі / выкладчыкамі, якія маюць вучоную ступень не ніжэй, чым кандыдат навук (PhD). У першым выпадку на аснове папярэдняй дамоўленасці рэдкалегія часопіса заказвае канкрэтным асобам падрыхтоўку канкрэтнага тэматычнага нумара. У другім выпадку тэматычны нумар фарміруецца на аснове атрыманай без папярэдняга ўзгаднення з рэдкалегіяй ад канкрэтных асоб (далей – заяўнікі, запрошаныя рэдактары) і зацверджанай часопісам заяўкі.
У заяўцы заяўнікі паведамляюць аб жаданні падрыхтаваць спецыяльны выпуск, прапануюць яго назву / тэму, дадаюць анатацыю (да 10 радкоў), спіс аўтараў, назвы іх артыкулаў, указваюць на магчымыя тэрміны прадстаўлення рукапісаў. Рэдкалегія на працягу двух-трох тыдняў разглядае заяўку, у выпадку неабходнасці ўступае з заяўнікамі ў перагаворы. Пытаннямі для абмеркавання паміж рэдкалегіяй і заяўнікамі могуць быць назва нумара і яго канцэпцыя, склад аўтараў, прадстаўніцтва розных краін, змест асобных артыкулаў і інш. У выпадку зацвярджэння заяўкі заяўнікі атрымліваюць статус запрошаных рэдактараў.
Назва нумара павінна забяспечваць больш-менш аднастайнае разуменне яго агульнай праблематыкі і быць тэматычна абмежаванай. Змест усіх заяўленых артыкулаў павінен адпавядаць тэме нумара. Рэдкалегія мае права папрасіць заяўнікаў падаць кароткія анатацыі артыкулаў, змест якіх не будзе ў дастатковай меры «прачытвацца» з іх назваў.
Пры ўкладанні тэматычных нумароў вітаецца прадстаўленасць аўтараў з некалькіх краін.
Пасля ўзгаднення паміж заяўнікамі і рэдкалегіяй, а таксама з аддзелам навуковых перыядычных выданняў упраўлення рэдакцыйна-выдавецкай работы БДУ (адказная асоба: Марыя Падголіна padholina@bsu.by) заяўка зацвярджаецца і пачынаецца канкрэтная работа над нумарам.
Адказнасць рэдкалегіі
У працэсе перагавораў з заяўнікамі / запрошанымі рэдактарамі рэдкалегія звяртае ўвагу на нейкія важныя для часопіса асаблівасці, інфармуе аб правілах афармлення артыкулаў. Рэдкалегія знаходзіцца ў пастаянным кантакце з запрошанымі рэдактарамі, забяспечвае належную экспертызу артыкулаў і карэктную рэдактарскую работу з імі.
Адказнасць запрошаных рэдактараў
Запрошаныя рэдактары знаходзяцца ў пастаянным кантакце з галоўным рэдактарам і адказным сакратаром часопіса, рэкрутуюць аўтараў і актыўна камунікуюць з імі (інфармуюць аб правілах часопіса, праводзяць рэдактарскую работу з артыкуламі і інш.), плануюць графік працы, забяспечваюць выкананне запланаваных тэрмінаў падачы артыкулаў у часопіс. Пасля адабрэння артыкулаў запрошанымі рэдактарамі аўтары самастойна загружаюць аформленыя па правілах часопіса матэрыялы на сайт часопіса.
Запрошаным рэдактарам рэкамендуецца прапанаваць рэдкалегіі папярэдняе кола верагодных рэцэнзентаў (не менш за колькасць артыкулаў нумара), гэты спіс будзе выкарыстаны рэдкалегіяй паводле яе меркавання.
Рэцэнзаванне і працэдура рэдагавання
У працэсе прыняцця матэрыялаў да публікацыі праводзіцца прынятае ў часопісе падвойнае сляпое рэцэнзаванне артыкулаў, рэцэнзенты прызначаюцца галоўным рэдактарам часопіса. Пасля завяршэння рэцэнзавання артыкулы рэдагуюцца ва ўпраўленні рэдакцыйна-выдавецкай работы БДУ http://www.urir.bsu.by/. Этап рэдагавання прадугледжвае літаратурна-стылістычную работу з артыкуламі (парадак выкладу, расцягнутыя або, наадварот, занадта коратка ці невыразна выкладзеныя фрагменты, наяўнасць збыткоўных паўтораў і інш.).
Нумар адкрываецца кароткім артыкулам запрошаных рэдактараў (да 5 старонак) з выкладаннем яго канцэпцыі і прадстаўленнем артыкулаў, якія складаюць нумар.
Агульны аб'ём тэматычнага нумара можа складаць максімум 210 старонак Word (Times New Roman, кегль 12, інтэрвал 1,5) і ўключаць 10 артыкулаў па 20 старонак (45 000 знакаў з прабеламі) кожны. Колькасць артыкулаў у рамках спецыяльнага нумара можа быць павялічана да 11 за кошт скарачэння аб’ёму (часткі) артыкулаў. У выпадку фарміравання няпоўных тэматычных нумароў (мінімальная колькасць артыкулаў тэматычнага нумара – 3) астатняя частка часопіснай плошчы запаўняецца іншымі матэрыяламі паводле меркавання рэдкалегіі.
ЗАСНАВАЛЬНІК
Беларускі дзяржаўны ўніверсітет.
ПЛАТА ЗА ПУБЛІКАЦЫЮ
Публікацыя ў часопісе бясплатная.
ПАЛІТЫКА РАСКРЫЦЦЯ І КАНФЛІКТ ІНТАРЭСАЎ
Неапублікаваныя даныя, атрыманыя з пададзеных на разгляд рукапісаў, нельга выкарыстоўваць у асабістых даследаваннях без пісьмовай згоды аўтара.
Інфармацыя або ідэі, атрыманыя ў ходзе рэцэнзавання і звязаныя з магчымымі перавагамі, павінны захоўвацца канфідэнцыяльнымі і не выкарыстоўвацца з мэтай атрымання асабістай выгады.
Рэцэнзенты не павінны ўдзельнічаць у разглядзе рукапісаў у выпадку наяўнасці канфлікту інтарэсаў з прычыны канкурэнтных, сумесных і іншых узаемадзеянняў і адносін з любым з аўтараў, кампаніямі або іншымі арганізацыямі, звязанымі з пададзенай працай.
ЗАПАЗЫЧАННІ І ПЛАГІЯТ
Артыкулы, прынятыя рэдакцыяй, правяраюцца з дапамогай сістэмы «Антыплагіят». У выпадку выяўлення шматлікіх запазычанняў рэдакцыя дзейнічае ў адпаведнасці з правіламі Камітэта па публікацыйнай этыцы (Committee on Publication Ethics).
ПАЛІТЫКА РАЗМЯШЧЭННЯ ПРЭПРЫНТАЎ І ПОСТПРЫНТАЎ
У працэсе падачы артыкула аўтару неабходна пацвердзіць, што артыкул не быў апублікаваны і не быў прыняты да публікацыі ў іншым навуковым часопісе.
Артыкулы, якія былі размешчаны аўтарамі раней на асабістых або публічных сайтах, што не адносяцца да іншых выдавецтваў, дапускаюцца да разгляду.
Друкаваны ISSN: 2521-6775
Электронны ISSN: 2663-5496