Моўны эксперымент у беларускай філасофскай паэзіі
Ключавыя словы:
філасофская паэзія, словатворчасць, лінгвацэнтрызм, футурызм, метафізічны, заумь, кампазіты, лінгвапаэтычныАнатацыя
Аналізуецца лінгвістычная скіраванасць філасофскай лірыкі на прыкладзе творчасці сучасных беларускіх паэтаў А. Разанава, М. Баярына, І. Кулікова. Апісаны гістарычныя перадумовы фарміравання лінгвацэнтрызму ў філасофскай паэзіі. Вылучаны асаблівасці ў арганізацыі лексічнай структуры твораў, выяўлена спецыфіка аўтарскай словатворчасці. Адзначана, што суб’ектыўная арганізацыя паэтычнага твора вызначае індывідуалізацыю яго мовы і абумоўліваецца імкненнем пісьменніка да стварэння самабытнай мовы. Сцвярджаецца, што мастацкая літаратура, як і філасофія, спараджае падзейнасць думкі, але, у адрозненне ад апошняй, не карыстаецца наборам аргументаў, якія можна пераняць у філосафаў, а зыходзіць з падзейнасці самой мовы: так сціраюцца межы паміж уласна філасофскім і мастацкім творамі. Зроблена выснова пра тое, што ў філасофскай паэзіі названых аўтараў сама мова з’яўляецца тэмай паэтычных разваг і эксперыментаў, у якіх знаходзяць сваю рэалізацыю лінгвістычныя канцэпцыі сімвалістаў і структуралістаў.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Tychyna M. A. [Philosophy of literature: Belarusian variant]. Minsk : Belaruskaja navuka, 2014 (in Belarus.).
- [Belarusian Language] : encyclopedia. Minsk : Belaruskaja jencyklapedyja imja Petrusja Browki, 1994 (in Belarus.).
- Sedakova O. A. [Four volumes]. Moscow : Dmitrii Pozharskii university, 2010. Vol. 3 : Poetica (in Russ.).
- Aliashkevich T. A. [Phonosemantic poetical works of Ales Ryazanov]. Minsk : Belaruskaja navuka, 2014 (in Belarus.).
- Bazhok I. A. [Intellectualism in the Modern Belarusian Poetry]. Aktualʼnye problemy filologii [Actual problems of philology] : collect. of sci. works. Gomel, 2009. Issue 2. P. 11–16 (in Belarus.).
- Pazniak N. M. [Urban space in the lyrics of Mihail Bojaryn]. In: Kuljashowskija chytanni [The Kuljzhow’s readings] : materials of the Int. sci. conf. (Mogilev, 24 April, 2009). Mogilev, 2009. P. 59 – 61 (in Belarus.).
- Ikonnikova E. A. [Concise dictionary of metaphysical poetry]. Yuzhno-Sakhalinsk : Publidhing house Sakhalin State University, 2000 (in Russ.).
- Baiaryn M. [The Mad Vertagradar]. Minsk : BGAKTS, 1998 (in Belarus.).
- Grintcer P. A. [The main categories of classical Indian poetics]. Moscow : Nauka, 1987 (in Russ.).
- Kulikow I. Svamova. Minsk : Medysont, 2013 (in Belarus.).
- Kulikow I. Siver-gara [Siver-mountain]. Minsk : Medysont, 2015 (in Belarus.).
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, публікуюцца ў дадзеным часопісе, згаджаюцца з наступным:
- Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на працу і прадастаўляюць часопісу права першай публікацыі працы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
- Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, якія тычацца неэксклюзіўнага распаўсюджвання версіі працы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыю ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
- Аўтары маюць права размяшчаць іх працу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да пачатку і падчас працэсу разгляду яе дадзеным часопісам, паколькi гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную працу. (Гл. The Effect of Open Access).











