Структурна-семантычная арганізацыя катэгорыі акцэнтнасці ў рускім і кітайскім палітычным дыскурсе

Аўтары

  • Чжаа Наньнань Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

Ключавыя словы:

акцентность, акцентуатор, политический дискурс, русский язык, китайский язык

Анатацыя

Выяўляюцца заканамернасці структурна-семантычнай арганізацыі катэгорыі акцэнтнасці ў рускім і кітайскім палітычным дыскурсе на матэрыяле тэкстаў выступленняў палітычных лідараў Расіі і Кітая. Выкарыстаны апісальны, параўнальна-супастаўляльны, статыстычны метады. Вызначана, што катэгорыя акцэнтнасці ў рускім і кітайскім палітычным дыскурсе фарміруецца мікрапалямі ацэнкі, узмацнення, актывізацыі ўвагі, удакладнення і катэгарычнасці/некатэгарычнасці. Паказана, што кожнае мікраполе мае асобую структуру, якая ўтвараецца спецыфічным наборам ядзерных і перыферыйных акцэнтуатараў. Акрэслены заканамернасці ў размеркаванні акцэнтуючых моўных адзінак па названых мікрапалях: ацэнка праяўляецца пераважна на лексічным узроўні, а актывізацыя ўвагі адрасата рэалізуецца галоўным чынам на сінтаксічным узроўні; прыметнікі часцей выкарыстоўваюцца як сродак ацэнкі, а прыслоўі ўжываюцца перш за ўсё ва ўзмацняльным значэнні; злучнікі актыўна выкарыстоўваюцца для выражэння ўдакладнення, а часціцы характэрныя для эксплікацыі катэгарычнасці. Адзначана, што мікрапалі катэгорыі акцэнтнасці не існуюць ізалявана: яны ўзаемадзейнічаюць, дапаўняюць і ўзмацняюць адзін аднаго, што праяўляецца ў наяўнасці акцэнтуатараў, якія выконваюць адначасова некалькі функцый і ўваходзяць у некалькі мікрапалёў. Зроблена выснова пра падабенства структурна-семантычнай арганізацыі поля акцэнтнасці ў рускім і кітайскім дыскурсах. Сцвярджаецца, што адрозненні датычацца статыстычных заканамернасцей і заключаюцца ў частотнасці ўжывання акцэнтуатараў (напрыклад, выкарыстанне злучнікаў, прыслоўяў і часціц у большай ступені характэрна для рускіх тэкстаў, а ў кітайскіх выступленнях істотна пераважаюць акцэнтуючыя метакамунікатыўныя канструкцыі).

Біяграфія аўтара

  • Чжаа Наньнань, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

    аспірантка кафедры прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта. Навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Т. М. Саўчук.

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Zhao Nannan. Linguistic traditions of the accent category studies. Vesnik BDPU. Ser. 1, Pedagogіka. Psіhalogіja. Fіlalogіja [BSPU Bulletin. Ser. 1, Pedagogy. Psychology. Philology]. 2017. No. 1. P. 106–110. (in Russ.).
  2. Gak V. G. [Contrastive – comparative pragmatics]. Filol. nauki [Philological sciences]. 1992. No. 3. P. 78–90 (in Russ.).
  3. Ivanova T. B. [Functional Semantic and Stylistic Accent Category in Russian Scientific Texts] : thesis of diss. … PhD (philol.) : 10.02.10. Perm, 1988 (in Russ.).
  4. Zhernovaya O. R. Comparatives as a means of intensification in a literary text. Vestnik Nizhegorod. gos. univ. im. N. I. Lobachevskogo. [Vestnik of Lobachevsky University of Nizhni Novgorod]. 2010. Issue. 1. P. 222–228 (in Russ.).
  5. Ivanova T. B. [Accent category]. In: Stilisticheskii entsiklopedicheskii slovar’ russkogo yazyka [Stylistic encyclopedical dictionary of the Russian language]. Moscow, 2006. P. 120–126 (in Russ.).
  6. Borisova E. G., Zakharova O. V. [Phraseological meaning in set phrases]. Filol. nauki. [Philological sciences]. 1994. No. 4. P. 77–84 (in Russ.).
  7. Zhao Nannan. [Accentuators of the specification micro-field in Russian and Chinese political discourses]. In: Mova i litaratura [Language and literature] : mater. of the 74th sci. conf. of students and postgraduate students of the faculty of philol. of Belarus. State Univ. (Minsk, 27 April, 2017). Minsk, 2017. P. 156–159 (in Russ.).
  8. Manuilova E. O. [Pragmatic Possibilities of Metacommunicative Component Expression]. Nauchn. vestnik Voronezh. gos. arkhit.-stroit. univ. Ser.: Sovrem. lingvist. i metod.-didakt. issled. [Scientific herald of the Voronezh State University of Architecture and Civil Engineering. Series: Modern linguistic and methodological and didactic research]. 2012. No. 18. P. 144–153 (in Russ.).

Апублікавана

2019-03-01

How to Cite

[1]
Наньнань, Ч. 2019. Структурна-семантычная арганізацыя катэгорыі акцэнтнасці ў рускім і кітайскім палітычным дыскурсе. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2 (Mar. 2019), 103–113.