Спосабы рацыянальнага ўзмацнення аргументацыі ў пісьмовым дыскурсе гуманітарных навук (апісанне і ацэнка)
Ключавыя словы:
аргументацыя, рацыянальнае ўздзеянне, аргументатыўная структура, аргументатыўны вербалізатор, пісьмовая навуковая камунікацыя, дыскурс гуманітарных навукАнатацыя
Прадстаўлены вынікі дэскрыптыўна-нарматыўнага аналізу праблемы рацыяналізацыі гуманітарнай аргументатыўнай практыкі. На матэрыяле руска- і беларускамоўных тэкстаў, апублікаваных у рэцэнзуемых навуковых выданнях, выяўляюцца і сістэматызуюцца спосабы інтэнсіфікацыі рацыянальнага ўздзеяння ў пісьмовым дыскурсе гуманітарных навук. Сродкі рацыянальнага ўзмацнення аргументацыі дыферэнцыруюцца на трох узроўнях аналізу дыскурсу: структурным, рэпрэзентацыйным і метатэкставым. Устаноўлена, што ў якасці прыёмаў структурнага ўзмацнення выступаюць сістэматызацыя выкладу, выкарыстанне складаных аргументатыўных структур, а таксама прымяненне асаблівых спосабаў структуравання аргументацыі (паўтор, градацыя і перыяд). Паказана, што рэпрэзентацыйнае ўзмацненне аргументацыі ажыццяўляецца вербальна шляхам логіка-сэнсавага акцэнтавання (моўнай маркіроўкі канстытуентаў аргументацыі, яе форм, схем, структур; расстаноўкі лагічных акцэнтаў з дапамогай моўных інтэнсіфікатараў; увядзення ў дыскурс сродкаў інтэлектуальнай ацэнкі) і невербальна за кошт розных форм візуалізацыі (табліцы, схемы, графікі, малюнкі, фатаграфіі і інш.). Адзначана, што метатэкставая рацыяналізацыя адбываецца з дапамогай друкарскіх сродкаў (шрыфтавае вар’іраванне, падкрэсліванне, розныя тыпы дужак, сімвалічныя пазначэнні, вертыкальныя і гарызантальныя прабелы і інш.). Пэўны прагматычны эфект названых прыёмаў тлумачыцца іх здольнасцю сістэмна прадставіць аргументатыўны змест, а таксама сфарміраваць рацыянальную эстэтыку навуковага прадукту, якая адпавядае чаканням рэцыпіента пісьмовага гуманітарнага дыскурсу. Падкрэсліваецца, што ўмовы эфектыўнасці рознаўзроўневых сродкаў рацыяналізацыі вызначаюцца іх тыпалагічнай прыналежнасцю і аб’ектыўнасць іх крытычнага аналізу прадугледжвае ўлік шырокага кантэксту і сітуацыйных фактараў. Робіцца выснова, што значную ролю ва ўзмацненні аргументатыўнага ўздзеяння навуковай публікацыі адыгрывае кааперацыя аўтара артыкула і рэдакцыі навуковага выдання.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Blair JA. Argumentation as Rational Persuasion. Argumentation. 2012;26(1):71–81. DOI: 10.1007/s10503-011-9235-6.
- van Eemeren FH, Garssen B, Krabbe ECW, Snoeck Henkemans AF, Verheij B, Wagemans JHM. Argumentation theory. In: van Eemeren FH, Garssen B, Krabbe ECW, Snoeck Henkemans AF, Verheij B, Wagemans JHM. Handbook of argumentation theory. Dordrecht: Springer; 2014. p. 1–49. DOI: 10.1007/978-90-481-9473-5.
- Savtchouk TN. Argumentaciya v russko- i belorusskoyazychnom nauchno-gumanitarnom diskurse [Argumentation in the Russian and Belarusian language scientific and humanitarian discourse]. Minsk: Belarusian State University; 2018. 279 p. Russian.
- Hazagerov GG. The meaninglessness of scientific discourse as an objective process. Sotsiologicheskii zhurnal. 2010;2:5–21. Russian.
- Belyaeva LN, Shubina NL. Scientific article as an object of peer review. Izvestiya Rossiiskogo gosudarstvennogo pedagogicheskogo universiteta imeni A. I. Gertsena. 2014;172:5–12. Russian.
- Schernyavskaya VE. Research article as a verbalization of a new scientific result (based on linguistics). Zhanry rechi. 2016;1:56–64. Russian. DOI: 10.18500/2311-0740-2016-1-13-56-64.
- Rezanova ZI, Kogut SV. Functioning of discourse markers in a scientific text: ethnocultural and discursive determinations. Vestnik Tomskogo gosudarstvennogo universiteta. Filologiya. 2016;1(39):62–79. Russian. DOI: 10.17223/19986645/39/6.
- Kotyurova MP. On the model «quality of scientific text» (to clarify the concept of «consistency – psychological»). Vestnik Tyumenskogo gosudarstvennogo universiteta. Gumanitarnye issledovaniya. Humanitates. 2019;5(1):6–15. Russian. DOI: 10.21684/2411-197X-2019-5-1-6-15.
- Kotyurova MP, Bazhenova EA. Particles-discourses in the aspect of critical thinking of a journalist. Vestnik Tomskogo gosudarstvennogo universiteta. Filologiya. 2020;64:63–75. Russian. DOI: 10.17223/19986645/64/5.
- Shcherbin VK. Memetics as a new interdisciplinary science and the branch of social semiotics. Journal of the Belarusian State University. Sociology. 2019;4:40–47. Russian.
- Baranov AN, Parshin PB. [Influence capability of variation in the field of metagraphemics]. In: Berezin FM, Bezmenova NA, Luzina LG, compilers. Problemy effektivnosti rechevoy kommunikatsii [Problems of the effectiveness of speech communication]. Moscow: INION; 1989. p. 41–115. Russian.
- Baranov AN, Parshin PB. Towards the metalanguage for describing text vizualizations. Vestnik Volgogradskogo gosudarstvennogo universiteta. Seriya 2, Yazykoznanie. 2018;17(3):6–15. Russian. DOI: 10.15688/jvolsu2.2018.3.1.
- Shubina NL, Antoshinceva MA. Vspomogatel’nye semioticheskie sistemy v ustnoi i pis’mennoi kommunikatsii [Auxiliary semiotic systems in oral and written communication]. Saint Petersburg: PetroPress; 2005. 291 p. Russian.
- Shubina NL. Text’s non-verbal semiotics: field of linguistic knowledge. Izvestiya Rossiiskogo gosudarstvennogo pedagogicheskogo universiteta imeni A. I. Gercena. Seriya «Obshchestvennye i gumanitarnye nauki». 2009;97:184–192. Russian.
- Blair JA. Probative norms for multimodal visual arguments. Argumentation. 2015;29:217–233. DOI: 10.1007/s10503-014-9333-3.
- Godden D. Images as arguments: progress and problems, a brief commentary. Argumentation. 2015;29:235–238. DOI: 10.1007/s10503-015-9345-7.
- Groarke L. Going multimodal: What is a mode of arguing and why does it matter? Argumentation. 2015;29:133–155. DOI: 10.1007/s10503-014-9336-0.
- Ivin AA. Logika [Logic]. Moscow: FAIR-PRESS; 2001. 320 p. Russian.
- van Eemeren FH, Grootendorst R. Argumentation, communication, and fallacies: a pragma-dialectical perspective. Hillsdale: Erlbaum; 1992. 236 p.
- Savtchouk TN. Special techniques for structuring argumentation in the discourse of the humanities. In: Kurash SB, editor. Tekst. Yazyk. Chelovek [Text. Language. Human]. Mozyr: Mozyr State Pedagogical University named after I. P. Shamyakin; 2019. p. 185–189. Russian.
- Shakhovskii VI. Kategorizatsiya emotsii v leksiko-semanticheskoi sisteme yazyka [Categorisation of emotions in the lexicalsemantic system of the language]. Moscow: URSS; 2009. 204 р. Co-published by the «Librokom». Russian.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, публікуюцца ў дадзеным часопісе, згаджаюцца з наступным:
- Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на працу і прадастаўляюць часопісу права першай публікацыі працы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
- Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, якія тычацца неэксклюзіўнага распаўсюджвання версіі працы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыю ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
- Аўтары маюць права размяшчаць іх працу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да пачатку і падчас працэсу разгляду яе дадзеным часопісам, паколькi гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную працу. (Гл. The Effect of Open Access).











