Эга-дакумент «Свае старонкі» (1952–1983) Янкі Брыля ў нараталагічным прачытанні
Ключавыя словы:
эга-дакумент, літаратура факта, наратыў, хранатоп, наратар, камунікатыўная падзеяАнатацыя
ХХ ст. характарызуецца актыўным развіццём дакументальна-мастацкай, фактаграфічнай літаратуры, з аднаго боку, і даследчыцкай цікавасцю да ролі факта ў літаратурным творы – з другога. Узровень развіцця літаратуразнаўства ў ХХІ ст. дае магчымасць сканцэнтраваць даследчыцкую ўвагу не толькі на ролі рэальнага факта ў літаратурным творы, але і дзякуючы адкрыццям семіётыкі і інструментам нараталогіі на працэсе, які актуалізуецца гэтым фактам. Маюцца на ўвазе аўтарская рэфлексія паводле пэўнай падзеі, што часам выступае імпульсам для фарміравання выказвання, аддаленага ад факта, больш аб’ёмнага, чым факт; выказвання, якое дэманструе і светаўспрыманне пісьменніка, і стан культуры канкрэтнай эпохі ў цэлым. Такое разуменне ролі факта ў літаратурным творы дазваляе, па-першае, зразумець аўтавобраз, «аўтапартрэт» пісьменніка, які часам адрозніваецца ад зафіксаванага біёграфамі; па-другое, дапамагае ўзнавіць культурную карціну эпохі; па-трэцяе, дае магчымасць прадэманстраваць ролю дакументальнага і мастацкага дыскурсаў эга-дакумента. Таксама адзначаецца, што ў беларускай літаратуры паняцце «эга(я)-дакумент» больш ёмістае (шырокае), чым паняцце «літаратура факта», бо не толькі інфармуе пра наяўнасць фактаграфізму, але і канцэнтруе ўвагу і на асобе рэальнага пісьменніка, і на вобразе наратара, і на вобразе аўтара. Выказваецца меркаванне, што эга-дакумент у беларускай літаратуры хутчэй за ўсё набудзе самастойнае, адасобленае ад літаратуры факта, значэнне. Мэта артыкула – з дапамогай прыёмаў нараталогіі раскрыць камунікатыўны патэцыял эга-тэксту, гэта значыць прааналізаваць літаратурны твор адразу на некалькіх тэкставых узроўнях: падзея – нарацыя – дыскурс, падзеі ў творы – гістарычны кантэкст, адносіны рэальны аўтар – наратар – чытач. У якасці матэрыялу для вывучэння выступае літаратурны твор Янкі Брыля «Свае старонкі» (1952–1983). У выніку даследавання робяцца наступныя высновы: у творы назіраецца драбленне апавядальнай інстанцыі (наратар можа выступаць як хранікёр і сведка); наратыўная мадэль ствараецца двума відамі наратыву (дзённікавы (аўтабіяграфічны) і мемуарны); для твора характэрны дваісты хранатоп (знешні, з наяўнасцю інтэнцый афіцыйнага дзяржаўнага дыскурсу − аўтарытэтнага слова, і ўнутраны, акрэслены прысутнасцю аўтарскага слова ў творы).
Бібліяграфічныя спасылкі
- Mestergazi EG. Literatura non-fikshn. Eksperimental’naya entsiklopediya [Non-fiction literature. Experimental encyclopedia]. Moscow: Sovpadenie; 2007. 327 p. Russian.
- Palievskii PV. Literatura i teoriya [Literature and theory]. Moscow: Sovetskaya Rossiya; 1979. 288 p. Russian.
- Brik OM, Grits TS, Neznamov PV, Pertsov VO, Trenin VV, Tret’yakov SI, et al. Literatura fakta: pervyi sbornik materialov rabotnikov LEFa [The first collection of materials of LEF employees]. Moscow: Zakharov; 2000. 285 p. Russian.
- Traccyak ZІ. Pajetyka amerykanskaj i belaruskaj prozy pra Pershuju susvetnuju vajnu (na prykladze tvorchasci Je. Hemingujeja i M. Garjeckaga) [The poetics of American and Belarusian prose about the World War I (on the example of the works of E. Hemingway and M. Goretsky)]. Navapolack: Polotsk State University; 2015. 200 p. Belarusian.
- Lutsevich LF. Dokumental’nost’, ego-dokument, russkaya pisatel’skaya ispoved’ [Documentary, ego-document, Russian writer’s confession]. Moscow: Institute of Slavic Studies of the Russian Academy of Sciences; 2018. 384 p. Russian.
- Sin’kova LD. Belaruskaja «zvyshlitaratura» [Belarusian «superliterature»]. Minsk: Knigazbor; 2019. 224 р. Belarusian.
- Mikheev MYu. Dnevnik kak ego-tekst (Rossiya, XIX–XX) [Diary as an ego-text (Russia, 19th‒ 20th)]. Moscow: Vodolei Publishers; 2007. 264 p. Russian.
- Shmid V. Narratologiya [Narratology]. Moscow: Yazyki slavyanskoi kul’tury; 2003. 312 р. Russian.
- Al’shtinjuk A. Prablema awtabijagrafizmu w tvorchasci Janki Brylja [The problem of autobiography in the work of Yanka Bryl]. Białystok: Uniwersytetu w Białymstoku; 2017. 212 p. Belarusian.
- Bugajow D. [The artist is open to the world (for the 90th anniversary of the birth of Yanka Bryl)]. Polymja. 2007;8:177‒180. Belarusian.
- Verabei AL. [Uladzimir Karatkevich and Yanka Bryl]. In: Gоncharоva-Grabоvskaya SYa, editоr. Russkaya i belorusskaya literatury na rubezhe XX–XXI vv. Chast’ 2 [Russian and Belarusian literature at the turn of the 20th ‒ 21st centuries. Part 2]. Minsk: Republic Institute of Higher School; 2007. р. 195‒200. Belarusian.
- Dasaeva TM. Maksim Garjecki i Janka Bryl’. Typalogija malyh zhanraw [Maxim Goretsky and Yanka Bryl. Typology of small genres]. Mіnsk: Belarusian State University; 2000. 113 p. Belarusian.
- Kіslіcyna GM. Lirychnaja minijacjura jak zhanr belaruskaj litaratury [Lyrical miniature as a genre of Belarusian literature]. Mіnsk: Belaruskaja navuka; 2002. 326 p. Belarusian.
- Kazlowski RK. [A prose miniature in the work of Yanka Bryl]. Vesnik Grodzenskaga dzjarzhawnaga wniversitjeta imja Janki Kupaly. Seryja 1. Gistoryja. Filasofija. Palitalogija i sacyjalogija. Kul’turalogija. Mastactvaznawstva. Pedagogika. Psihalogija. Pravaznawstva. Filalogija. 2000;2:162‒169. Belarusian.
- Nіkіfarava V. [On the question of the chronotope in the cycle of lyrical notes (based on the material of Yanka Bryl’s prose)]. Studia Wschodniosłowiańskie. 2008;8:85‒97. Belarusian.
- Tvaranovіch G. Lirychnaja proza Janki Brylja w chasopise «Tjermapily» [The lyrical prose of Yankа Bryl in the magazine «Thermopiles»]. Hrodna: Grоdnо State University; 2012. р. 277‒282. Belarusian.
- Gubskaya ON. Factography and religious discourse as interconnected elements of artistic whole (on the example of the philosophical-allegorical works of M. Harecki «Lyavonius Zadumekus»). Journal of the Belarusian State University. Philology. 2020;2:26–34. Belarusian.
- Brуl Ya. Zbor tvoraw. Tom 6. Lirychnyja zapisy i minijacjury: 1945–1992 [Cоllectіоn оf wоrks. Vоlume 6. Lyrical recordings and miniatures: 1945‒1992]. Mіnsk: Mastackaja lіtaratura; 2020. 798 p. Belarusian.
- Tsyupa VI. Narratologiya kak analitika povestvovatel’nogo diskursa [Narratology as an analyst of narrative discourse]. Tver: Tver State University; 2001. 58 p. Russian.
- Herman D, Jahn M, Ryan ML, editоrs. Encyclopedia of narrative theory. New York: Routledge; 2005. 641 р.
- Arutyunova MA. [Language policy and the status of the Russian language in the USSR and the post-Soviet states]. Vestnik Moskovskogo universiteta. Seriya 25. Mezhdunarodnye otnosheniya i yazykovaya politika. 2012;1:155‒178. Russian.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, публікуюцца ў дадзеным часопісе, згаджаюцца з наступным:
- Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на працу і прадастаўляюць часопісу права першай публікацыі працы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
- Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, якія тычацца неэксклюзіўнага распаўсюджвання версіі працы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыю ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
- Аўтары маюць права размяшчаць іх працу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да пачатку і падчас працэсу разгляду яе дадзеным часопісам, паколькi гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную працу. (Гл. The Effect of Open Access).











