Пра часопіс

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ

Мэты часопіса: навуковае абмеркаванне актуальных фундаментальных і прыкладных праблем філалагічных навук, дасягненняў у галіне тэорыі і метадалогіі лінгвістыкі і літаратуразнаўства, выкарыстання навуковых вынікаў у практыцы выкладання моў і літаратур. Часопіс садзейнічае развіццю фундаментальных ведаў аб філалогіі, яе ролі і месцы ў грамадстве.

 

РАЗДЗЕЛЫ ЧАСОПІСА

Літаратуразнаўства

Мовазнаўства

Методыка

Рэцэнзіі

Хроніка, інфармацыя

Юбілеі

Памяці вучонага

Раздзелы «Літаратуразнаўства», «Мовазнаўства» і «Методыка» з’яўляюцца рэцэнзуемымі.

 

ПЕРЫЯДЫЧНАСЦЬ

Часопіс выходзіць 3 разы на год (люты, чэрвень, красавік).

 

ПАЛІТЫКА СВАБОДНАГА ДОСТУПУ

Артыкулы даступныя для прагляду і скачвання праз тры месяцы пасля размяшчэння на сайце.

 

АРХІВАЦЫЯ

Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітет.

 

РЭЦЭНЗАВАННЕ

Усе артыкулы, якія паступаюць у рэдакцыю, праходзяць падвойнае сляпое рэцэнзаванне.

Парадак рэцэнзавання

  1. Навуковы артыкул, які паступіў у рэдакцыю часопіса, разглядаецца галоўным рэдактарам на прадмет адпаведнасці работы профілю часопіса і патрабаванням да афармлення. У выпадку адпаведнасці названым крытэрыям артыкул перадаецца на рэцэнзаванне.
  2. Рэцэнзаванне ажыццяўляецца членамі рэдакцыйнай калегіі часопіса, якія маюць найбольш блізкую да тэмы артыкула навуковую спецыялізацыю. Усе рэцэнзенты з’яўляюцца прызнанымі спецыялістамі па тэматыцы рэцэнзуемых матэрыялаў і маюць на працягу апошніх 3 гадоў публікацыі па гэтай тэматыцы. Рэдакцыя мае права прыцягваць знешніх рэцэнзентаў (дактароў або кандыдатаў навук, у тым ліку спецыялістаў-практыкаў). Да рэцэнзавання не прыцягваюцца спецыялісты, якія працуюць ва ўстанове, дзе выканана даследаванне.
  3. Рэцэнзаванне праводзіцца канфідэнцыяльна. Рэцэнзенты апавяшчаюцца аб тым, што дасланыя ім артыкула з’яўляюцца прыватнай уласнасцю аўтараў і адносяцца да звестак, якія не падлягаюць адкрыццю. Рэцэнзенты, а таксама супрацоўнікі рэдакцыі не маюць права выкарыстоўваць веданне зместу працы да яе апублікавання ў сваіх уласных інтарэсах. Рэцэнзентам не дазваляецца рабіць копіі артыкулаў для сваіх патрэб. Рэцэнзентам забараняецца аддаваць частку артыкула на рэцэнзаванне іншай асобе без дазволу рэдактараў. Парушэнне канфідэнцыяльнасці магчымае толькі ў выпадку заявы аб недакладнасці ці фальсіфікацыі матэрыялаў.
  4. Тэрмін рэцэнзавання:
    а) галоўны рэдактар часопіса разглядае пададзены для публікацыі артыкул на працягу 10 працоўных дзён з моманту яго атрымання рэдакцыяй. Пасля гэтага аўтар атрымлівае апавяшчэнне аб рашэнні, прынятым адносна яго матэрыялу;
    б) рэцэнзаванне артыкула ажыццяўляецца на працягу 30 працоўных дзён з моманту яго перадачы спецыялістам.
  1. Змест рэцэнзіі:
    а) рэцэнзія павінна ўтрымліваць экспертную ацэнку артыкула па наступных параметрах: адпаведнасць зместу артыкула яго назве; актуальнасць тэмы даследавання; навуковая навізна атрыманых вынікаў; мэтазгоднасць публікацыі артыкула з улікам раней выдадзенай па гэтым пытанні літаратуры; падача матэрыялу (мова, стыль, катэгорыі, структура);
    б) рэцэнзент мае права даць рэкамендацыі аўтару і рэдакцыі па дапрацоўцы артыкула. Заўвагі і пажаданні рэцэнзента павінны быць аб’ектыўнымі і прынцыповымі, накіраванымі на павышэнне навуковага і метадычнага ўзроўняў артыкула;
    в) у заключнай частцы рэцэнзіі павінна змяшчацца адно з наступных рашэнняў:
    – рэкамендаваць прыняць артыкул да публікацыі ў адкрытым друку;
    – рэкамендаваць прыняць артыкул да публікацыі ў адкрытым друку з унясеннем тэхнічнай праўкі;
    – рэкамендаваць прыняць артыкул да публікацыі ў адкрытым друку пасля ліквідацыі аўтарам заўваг рэцэнзента з наступным накіраваннем на паўторнае рэцэнзаванне таму самаму рэцэнзенту;
    – рэкамендаваць адмовіць у публікацыі артыкула ў адкрытым друку па прычыне яго неадпаведнасці патрабаванням, што прад’яўляюцца да навуковага ўзроўню часопіса;
    г) рэцэнзія можа запаўняцца на спецыяльна прызначаным для гэтай мэты шаблоне-форме. Асабліва каштоўнымі могуць быць канкрэтныя рэдакцыйныя заўвагі рэцэнзентаў да тэкстаў артыкулаў, пададзеныя ў выглядзе каментарыяў да электронных версій артыкулаў.
  1. У выпадку прыняцця рэцэнзентам рашэння аб паўторным рэцэнзаванні аўтар павінен унесці ўсе неабходныя выпраўленні і падаць рэдакцыі канчатковы варыянт з суправаджальнай даведкай аб дапрацоўцы, у якой падрабязна паказваецца, якія заўвагі аўтарам прыняты, а якія (і па якіх прычынах) – адхілены. Пры гэтым аўтар узгадвае ўсе атрыманыя ад рэцэнзента заўвагі. У такім выпадку датай паступлення ў рэдакцыю лічыцца дата вяртання дапрацаванага артыкула. У выпадку, калі пры паўторным рэцэнзаванні рэцэнзент прымае аналагічнае рашэнне (немагчымасць публікацыі артыкула без дапрацоўкі), артыкул лічыцца адхіленым і больш не падлягае разгляду рэдакцыяй часопіса.
  2. У выпадку адмоўнай ацэнкі артыкула рэцэнзент павінен пераканаўча абгрунтаваць свае вывыды.
  3. У выпадку прыняцця артыкула да разгляду, пасля атрымання рэцэнзіі ад рэцэнзента, рэдакцыя выдання накіроўвае аўтару рэцэнзію на яго артыкул у электронным выглядзе без подпісу і называння прозвішча, пасады, месца працы рэцэнзента.
  4. Пасля рэцэнзавання артыкулы, прынятыя да публікацыі, праходзяць літаратурнае рэдагаванне і вёрстку. PDF-файл артыкула накіроўваецца кантактнаму аўтару для ўзгаднення. На працягу 2–3 дзён аўтар павінен узгадніць артыкул з рэдакцыяй. У выпадку немагчымасці ўзгадніць матэрыял (рэдакцыя і аўтар не прыйшлі да кампрамісу па спрэчных пытаннях, альбо аўтар не выходзіць на сувязь) рэдакцыя мае права адхіліць артыкул.
  5. Рэдакцыя часопіса не захоўвае рукапсы, не прынятыя да публікацыі.
  6. Рукапісы, прынятыя да публікацыі, не вяртаюцца. Рукапісы, якія атрымалі адмоўную ацэнку ад рэцэнзента, не публікуюцца і таксама не вяртаюцца аўтару.
  7. Арыгіналы рэцэнзій захоўваюцца ў рэдакцыі часопіса на працягу 3 гадоў з моманту іх падпісання рэцэнзентам.
  8. Рэдакцыя мае права часткова або цалкам падаваць матэрыялы навуковых артыкулаў у расійскія і замежныя арганізацыі, якія забяспечваюць індэксацыю навуковых публікацый, а таксама размяшчаць дадзеныя матэрыялы на сайце часопіса.
  9. Чарговасць публікацыі артыкулаў вызначаецца ў адпаведнасці з рэдакцыйным планам выдання часопіса.

 

ІНДЭКСАВАННЕ

Часопіс індэксуецца ў сістэмах:

Расійскі індэкс навуковага цытавання (elibrary.ru);

Акадэмія Google (Google Scholar).

 

ЭТЫКА НАВУКОВЫХ ПУБЛІКАЦЫЙ

Патрабаванне прытрымлівацца публікацыйнай этыкі пры падрыхтоўцы і выданні «Часопіса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія» датычыцца ўсіх удзельнікаў рэдакцыйна-выдавецкага працэсу – аўтараў, рэдактараў, рэцэнзентаў і выдаўца, якія ствараюць гэты часопіс. Рэдакцыя часопіса сочыць за выкананнем патрабаванняў этыкі, абапіраючыся на рэкамендацыі, падрыхтаваныя замежнымі профільнымі арганізацыямі, асацыяцыямі і выдавецтвамі, а таксама Асацыяцыяй навуковых рэдактараў і выдаўцоў. Асноўнымі дакументамі, на якія абапіраецца рэдакцыя «Часопіса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія», з’яўляюцца распрацоўкі Камітэта па публікацыйнай этыцы (Committee on Publication Ethics), Вялікабрытанія, а таксама Дэкларацыя «Этычныя прынцыпы навуковых публікацый», прынятая Асацыяцыяй навуковых рэдактараў і выдаўцоў.

 

Адказнасць аўтара

  1. Аўтар накіроўвае на разгляд раней не апублікаваны артыкул.
  2. Аўтар не адпраўляе на разгляд артыкул у розныя часопісы.
  3. У выпадку калектыўнага аўтарства ўсе суаўтары павінны даць згоду на тое, каб падаць артыкул у часопіс.
  4. У спіс аўтараў уключаюцца толькі асобы, якія зрабілі значны ўклад у правядзенне даследавання. Не дапускаецца гасцявое або падарункавае аўтарства.
  5. Асобы, якія зрабілі ўклад у працу, але чый удзел не быў дастатковым для таго, каб гарантаваць іх ідэнтыфікацыю як аўтараў, павінны быць названы ў раздзеле «Падзяка».
  6. Аўтар павінен паклапаціцца пра тое, каб кожная асоба, названая ў раздзеле «Падзяка», дало згоду на публікацыю свайго прозвішча, паколькі рэдактар можа запытаць пацвярджэнне гэтай інфармацыі.
  7. У выпадку калектыўнага аўтарства неабходна вызначыць, хто з аўтараў будзе кантактаваць з рэдакцыяй (кантактны аўтар) адносна рукапісу на працягу рэцэнзавання і апублікавання.
  8. Аўтар павінен азнаёміцца з палітыкай часопіса адносна перапіскі са знешнімі рэцэнзентамі і рэдакцыяй, публікацыйнай этыкай, правіламі афармлення, а таксама з палітыкай у галіне эмбарга да падачы артыкула.
  9. Калі аўтар хоча падаць рукапіс, які ў дадзены момант знаходзіцца на рэцэнзаванні, у іншы часопіс, то ён абавязаны накіраваць афіцыйнае апавяшчэнне рэдактару часопіса, у якім разглядаецца рукапіс, з патрабаваннем зняць сваю працу з разгляду. Усе суаўтары павінны пагадзіцца з гэтым патрабаваннем.
  10. Аўтар павінен гарантаваць, што рэцэнзуемы рукапіс з’яўляецца арыгінальным і не ўтрымлівае запазычанага кантэнту.
  11. Аўтар павінен пазбягаць паўторных публікацый, якія дакладна паўтараюць змест іншых яго прац.
  12. Аўтар прымае неабходныя меры, каб пераканацца ў правільнасці пададзеных у артыкуле цытаванняў і спасылак.
  13. Аўтар карэктна цытуе свае папярэднія працы і пазбягае самаплагіяту ў рукапісе і штучнага павелічэння аб’ёму публікацый (salami-slicing).
  14. Пры выкарыстанні малюнкаў і табліц, ужо апублікаваных у іншых выданнях, аўтар абавязкова павінен даць спасылку на крыніцу.
  15. Аўтар карэктна вядзе перапіску з рэцэнзентам праз рэдактара і адказвае на каментарыі і заўвагі, калі яны ўзнікаюць.
  16. Кантактны аўтар апавяшчае сваіх суаўтараў аб усіх зменах і прапановах з боку рэдакцыі часопіса і не прымае рашэнняў адносна артыкула без пісьмовай згоды суаўтараў.
  17. Пры неабходнасці аўтар карэкціруе прыведзеныя ў артыкуле даныя або абвяргае іх.
  18. Аўтар павінен назваць усе крыніцы фінансавання (дзяржаўныя, камерцыйныя і інш.).
  19. Аўтары павінны захоўваць усю перапіску адзін з адным і з рэдакцыяй у сакрэце.
  20. Пры адпраўцы артыкула аўтары абавязаны інфармаваць аб магчымым канфлікце інтарэсаў.

Адказнасць рэдактараў

  1. Рэдактары часопіса асабіста і незалежна нясуць адказнасць за змест публікуемых матэрыялаў і прымаюць гэту адказнасць. Дакладнасць працы і яе навуковая значнасць заўсёды павінны ляжаць у аснове рашэння аб публікацыі.
  2. Рэдактары прымаюць сумленныя і аб’ектыўныя рашэнні незалежна ад камерцыйных меркаванняў і забяспечваюць сумленны і эфектыўны працэс незалежнага рэцэнзавання.
  3. Рэдактары ацэньваюць інтэлектуальны змест рукапісаў незалежна ад расы, полу, сексуальнай арыентацыі, рэлігійных поглядаў, паходжання, грамадзянства або палітычных пераваг аўтараў.
  4. Рэдактары не працуюць з артыкуламі, у дачыненні да якіх у іх ёсць канфлікт інтарэсаў.
  5. Неапублікаваныя даныя, атрыманыя з прапанаваных да разгляду артыкулаў, нельга выкарыстоўваць у асабістых даследаваннях без пісьмовай згоды аўтара. Інфармацыя або ідэі, атрыманыя ў ходзе рэцэнзавання і звязаныя з магчымымі перавагамі, павінны захоўвацца канфідэнцыяльнымі і не выкарыстоўвацца з мэтай атрымання асабістай выгады.
  6. Рэдактары часопіса вырашаюць канфліктныя сітуацыі, якія ўзнікаюць у працэсе працы, і выкарыстоўваюць для іх вырашэння ўсе даступныя сродкі.
  7. Рэдактары часопіса публікуюць інфармацыю аб выпраўленнях, абвяржэннях і водгуках на артыкулы ў выпадку такой неабходнасці.
  8. Рэдактар, які падаў пераканаўчыя доказы таго, што сцведжанні або высновы, змешчаныя ў публікацыі, памылковыя, павінен апавясціць пра гэта выдаўца (і/або адпаведную навуковую супольнасць) з мэтай найхутчэйшага апавяшчэння аб унясенні змен, адклікання публікацыі і выказвання занепакоенасці.
  9. Рэдактары часопіса не публікуюць фінальны варыянт артыкула без яго ўзгаднення з аўтарамі.
  10. Рэдакцыя часопіса пакідае за сабой права скарачаць і рэдагаваць матэрыялы артыкула. Дробныя праўкі стылістычнага, наменклатурнага або фармальнага характару ўносяцца ў артыкул без узгаднення з аўтарам. Рэдакцыя нясе адказнасць за захаванне арфаграфічных і пунктуацыйных нормаў.

Адказнасць рэцэнзентаў

  1. Рэцэнзент ацэньвае сваю занятасць, перш чым даць згоду на экспертызу рукапісу, і пагаджаецца на рэцэнзаванне толькі пры наяўнасці дастатковага часу на якаснае выкананне працы.
  2. Рэцэнзент папярэджвае рэдакцыю пра наяўнасць канфлікту інтарэсаў (калі ён узнік) да пачатку працы з артыкулам.
  3. Рэцэнзентам варта выяўляць важныя апублікаваныя працы, якія адпавядаюць тэме і не ўключаны ў бібліяграфію да рукапісу. На любое сцверджанне (назіранне, выснову або аргумент), апублікаванае раней, у рукапісе павінна быць зроблена адпаведная бібліяграфічная спасылка. Рэцэнзент павінен таксама звяртаць увагу рэдактара на выяўленне істотнага падабенства або супадзення паміж рэцэнзуемым рукапісам і любой іншай апублікаванай працай, якая знаходзіцца ў сферы навуковай кампетэнцыі рэцэнзента.
  4. Рэцэнзент не робіць высновы пра якасць артыкула на аснове суб’ектыўных даных: асабістага стаўлення да аўтара, яго полу, узросту, веравызнання.
  5. Рэцэнзент не перадае звесткі пра артыкул і даныя, якія ў ім змяшчаюцца, трэцім асобам.
  6. Рэцэнзент не выкарыстоўвае інфармацыю, атрыманую з артыкула, у асабістых і камерцыйных мэтах.

Адказнасць выдаўца

  1. Выдавец спрыяе належнай практыцы правядзення даследаванняў і ўкаранненню галіновых стандартаў з мэтай удасканалення этычных рэкамендацый, працэдур ліквідацыі і выпраўлення памылак.
  2. Выдавец не толькі падтрымлівае навуковыя камунікацыі і інвестуе ў дадзены працэс, але таксама нясе адказнасць за выкананне ўсіх сучасных рэкамендацый кампетэнтных структур у публікуемым артыкуле.
  3. Выдавец не ўплывае на рэдакцыйную палітыку часопіса.
  4. Выдавец аказвае юрыдычную падтрымку рэдакцыі часопіса пры неабходнасці.
  5. Выдавец забяспечвае своечасовасць выхаду нумароў часопіса.
  6. Выдавец публікуе праўкі, тлумачэнні і адклікае артыкулы, у якіх былі выяўлены парушэнні навуковай этыкі або крытычныя памылкі.
  7. Выдавец адказвае за афармленне часопіса ў адпаведнасці з патрабаваннямі, што прад’яўляюцца міжнароднымі навуковымі базамі даных.

 

СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ (ТЭМАТЫЧНЫЯ) НУМАРЫ

Акрамя звычайных нумароў часопіс практыкуе падрыхтоўку спецыяльных (тэматычных) выпускаў. Спецыяльныя нумары цалкам або часткова складаюцца з тэматычна звязаных артыкулаў. Да артыкулаў тэматычнага выпуску стасуюцца правілы і крытэрыі, якія дзейнічаюць пры падрыхтоўцы матэрыялаў звычайных нумароў часопіса.

Тэматычныя нумары ініцыююцца членамі рэдкалегіі або беларускімі ці замежнымі вучонымі / выкладчыкамі, якія маюць вучоную ступень не ніжэй, чым кандыдат навук (PhD). У першым выпадку на аснове папярэдняй дамоўленасці рэдкалегія часопіса заказвае канкрэтным асобам падрыхтоўку канкрэтнага тэматычнага нумара. У другім выпадку тэматычны нумар фарміруецца на аснове атрыманай без папярэдняга ўзгаднення з рэдкалегіяй ад канкрэтных асоб (далей – заяўнікі, запрошаныя рэдактары) і зацверджанай часопісам заяўкі.

У заяўцы заяўнікі паведамляюць аб жаданні падрыхтаваць спецыяльны выпуск, прапануюць яго назву / тэму, дадаюць анатацыю (да 10 радкоў), спіс аўтараў, назвы іх артыкулаў, указваюць на магчымыя тэрміны прадстаўлення рукапісаў. Рэдкалегія на працягу двух-трох тыдняў разглядае заяўку, у выпадку неабходнасці ўступае з заяўнікамі ў перагаворы. Пытаннямі для абмеркавання паміж рэдкалегіяй і заяўнікамі могуць быць назва нумара і яго канцэпцыя, склад аўтараў, прадстаўніцтва розных краін, змест асобных артыкулаў і інш. У выпадку зацвярджэння заяўкі заяўнікі атрымліваюць статус запрошаных рэдактараў.

Назва нумара павінна забяспечваць больш-менш аднастайнае разуменне яго агульнай праблематыкі і быць тэматычна абмежаванай. Змест усіх заяўленых артыкулаў павінен адпавядаць тэме нумара. Рэдкалегія мае права папрасіць заяўнікаў падаць кароткія анатацыі артыкулаў, змест якіх не будзе ў дастатковай меры «прачытвацца» з іх назваў.

Пры ўкладанні тэматычных нумароў вітаецца прадстаўленасць аўтараў з некалькіх краін.

Пасля ўзгаднення паміж заяўнікамі і рэдкалегіяй, а таксама з аддзелам навуковых перыядычных выданняў упраўлення рэдакцыйна-выдавецкай работы БДУ (адказная асоба: Марыя Падголіна padholina@bsu.by) заяўка зацвярджаецца і пачынаецца канкрэтная работа над нумарам.

Адказнасць рэдкалегіі

У працэсе перагавораў з заяўнікамі / запрошанымі рэдактарамі рэдкалегія звяртае ўвагу на нейкія важныя для часопіса асаблівасці, інфармуе аб правілах афармлення артыкулаў. Рэдкалегія знаходзіцца ў пастаянным кантакце з запрошанымі рэдактарамі, забяспечвае належную экспертызу артыкулаў і карэктную рэдактарскую работу з імі.

Адказнасць запрошаных рэдактараў

Запрошаныя рэдактары знаходзяцца ў пастаянным кантакце з галоўным рэдактарам і адказным сакратаром часопіса, рэкрутуюць аўтараў і актыўна камунікуюць з імі (інфармуюць аб правілах часопіса, праводзяць рэдактарскую работу з артыкуламі і інш.), плануюць графік працы, забяспечваюць выкананне запланаваных тэрмінаў падачы артыкулаў у часопіс. Пасля адабрэння артыкулаў запрошанымі рэдактарамі аўтары самастойна загружаюць аформленыя па правілах часопіса матэрыялы на сайт часопіса.

Запрошаным рэдактарам рэкамендуецца прапанаваць рэдкалегіі папярэдняе кола верагодных рэцэнзентаў (не менш за колькасць артыкулаў нумара), гэты спіс будзе выкарыстаны рэдкалегіяй паводле яе меркавання.

Рэцэнзаванне і працэдура рэдагавання

У працэсе прыняцця матэрыялаў да публікацыі праводзіцца прынятае ў часопісе падвойнае сляпое рэцэнзаванне артыкулаў, рэцэнзенты прызначаюцца галоўным рэдактарам часопіса. Пасля завяршэння рэцэнзавання артыкулы рэдагуюцца ва ўпраўленні рэдакцыйна-выдавецкай работы БДУ http://www.urir.bsu.by/. Этап рэдагавання прадугледжвае літаратурна-стылістычную работу з артыкуламі (парадак выкладу, расцягнутыя або, наадварот, занадта коратка ці невыразна выкладзеныя фрагменты, наяўнасць збыткоўных паўтораў і інш.).

Нумар адкрываецца кароткім артыкулам запрошаных рэдактараў (да 5 старонак) з выкладаннем яго канцэпцыі і прадстаўленнем артыкулаў, якія складаюць нумар.

Агульны аб'ём тэматычнага нумара можа складаць максімум 210 старонак Word (Times New Roman, кегль 12, інтэрвал 1,5) і ўключаць 10 артыкулаў па 20 старонак (45 000 знакаў з прабеламі) кожны. Колькасць артыкулаў у рамках спецыяльнага нумара можа быць павялічана да 11 за кошт скарачэння аб’ёму (часткі) артыкулаў. У выпадку фарміравання няпоўных тэматычных нумароў (мінімальная колькасць артыкулаў тэматычнага нумара – 3) астатняя частка часопіснай плошчы запаўняецца іншымі матэрыяламі паводле меркавання рэдкалегіі.

  

ЗАСНАВАЛЬНІК

Беларускі дзяржаўны ўніверсітет.

 

ПЛАТА ЗА ПУБЛІКАЦЫЮ

Публікацыя ў часопісе бясплатная.

 

ПАЛІТЫКА РАСКРЫЦЦЯ І КАНФЛІКТ ІНТАРЭСАЎ

Неапублікаваныя даныя, атрыманыя з пададзеных на разгляд рукапісаў, нельга выкарыстоўваць у асабістых даследаваннях без пісьмовай згоды аўтара.

Інфармацыя або ідэі, атрыманыя ў ходзе рэцэнзавання і звязаныя з магчымымі перавагамі, павінны захоўвацца канфідэнцыяльнымі і не выкарыстоўвацца з мэтай атрымання асабістай выгады.

Рэцэнзенты не павінны ўдзельнічаць у разглядзе рукапісаў у выпадку наяўнасці канфлікту інтарэсаў з прычыны канкурэнтных, сумесных і іншых узаемадзеянняў і адносін з любым з аўтараў, кампаніямі або іншымі арганізацыямі, звязанымі з пададзенай працай.

 

ЗАПАЗЫЧАННІ І ПЛАГІЯТ

Артыкулы, прынятыя рэдакцыяй, правяраюцца з дапамогай сістэмы «Антыплагіят». У выпадку выяўлення шматлікіх запазычанняў рэдакцыя дзейнічае ў адпаведнасці з правіламі Камітэта па публікацыйнай этыцы (Committee on Publication Ethics).

 

ПАЛІТЫКА РАЗМЯШЧЭННЯ ПРЭПРЫНТАЎ І ПОСТПРЫНТАЎ

У працэсе падачы артыкула аўтару неабходна пацвердзіць, што артыкул не быў апублікаваны і не быў прыняты да публікацыі ў іншым навуковым часопісе.

Артыкулы, якія былі размешчаны аўтарамі раней на асабістых або публічных сайтах, што не адносяцца да іншых выдавецтваў, дапускаюцца да разгляду.