Фенаменалогія дзяцінства ў паэзіі англійскіх рамантыкаў
Ключавыя словы:
миф, детство, феномен, мотив, образ, идиллия, золотой векАнатацыя
Даследуецца сутнасць фенаменалогіі дзяцінства ў паэзіі англійскіх рамантыкаў. Абгрунтоўваецца думка пра тое, што дзяцінства з'яўляецца не толькі ўзроставым перыядам ад маленства да сталасці, але і асаблівым псіхакультурным феноменам, які, прайшоўшы гістарычную эвалюцыю, сфарміраваўся як культурны міф ў літаратуры рамантызму. Сцвярджаецца, што ўпершыню міф дзяцінства праявіў сябе ў паэзіі англійскіх рамантыкаў, дзе ён паўстаў як увасобленая ідылія, якая суадносіць свае структурна-семантычныя кампаненты з міфам пра залаты век, вызначаючы мінулае ў якасці ідэальнага стану і выяўляючы матывы гармоніі, шчасця, бесклапотнасці, свабоды, роднаснай сувязі дзіцяці з прыродай. Падкрэсліваецца, што міф дзяцінства знаходзіць сваё ўвасабленне ў пастаральна-букалічных вобразах, пераасэнсаваных у кантэксце хрысціянскай сімволікі, і вобразах Хрыста і Багародзіцы як заступнікаў бестурботнага свету дзяцінства. Паказана, што матыў гармоніі, шчасця і бесклапотнасці сустракаецца ў вершах У. Блэйка «З калыханкі песні», «Вясна», «Дзіця-радасць»; матыў свабоды – у вершы Д. Г. Байрана «Хачу я быць дзіцём свабодным...»; матыў роднаснай сувязі дзіцяці з прыродай – у вершах У. Вордсварта «Радкі, напісаныя на адлегласці некалькіх міль ад Тынтэрнскага абацтва пры паўторным падарожжы на берагі ракі Уай», «Нас сямёра», «Матыльку», «Хлопчык» і інш. Адзначана, што самыя старажытныя пастаральна-букалічныя вобразы сустракаюцца ў вершы У. Блэйка «Ягня».
Бібліяграфічныя спасылкі
- Mukhina V. S. Vozrastnaya psikhologiya: fenomenologiya razvitiya, detstvo, otrochestvo [Age psychology: the phenomenology of development, childhood, adolescence]. 4th ed. Moscow, 1999 (in Russ.).
- Husserl E. Idei k chistoi fenomenologii i fenomenologicheskoi filosofii [Ideas for pure phenomenology and phenomenological philosophy]. Moscow, 2009. Book 1 : Obshchee vvedenie v chistuyu fenomenologiyu (in Russ.).
- Prince G. Reader. Handbook of narratology. Berlin ; New York, 2009. P. 398– 410.
- Knabe G. S. Livii i istoricheskii mif [Livy and the historical myth]. In: Knabe G. S. Materialy k lektsiyam po obshchei teorii kul’tury i kul’ture antichnogo Rima. Moscow, 1994. P. 456 – 466 (in Russ.).
- Blake W. Izbrannoe [Favorites]. Moscow, 1965 (in Russ.).
- Wordsworth W. Izbrannaya lirika [Favorites Lyrics]. Moscow, 2001 (in Russ.).
- Poety «Ozernoi shkoly» [Poets of the «Lake School»] : collection. Saint Petersburg, 2008 (in Russ.).
- Poeziya angliiskogo romantizma [Poetry of English Romanticism] : a collection. Moscow, 2010 (in Russ.).
- Byron D. G. Sobranie sochinenii [A collection of works] : in 4 vol. Moscow, 1981. Vol. 2 (in Russ.).
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, публікуюцца ў дадзеным часопісе, згаджаюцца з наступным:
- Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на працу і прадастаўляюць часопісу права першай публікацыі працы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
- Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, якія тычацца неэксклюзіўнага распаўсюджвання версіі працы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыю ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
- Аўтары маюць права размяшчаць іх працу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да пачатку і падчас працэсу разгляду яе дадзеным часопісам, паколькi гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную працу. (Гл. The Effect of Open Access).











