Мастацкая адметнасць раманаў М. В. Кратахвіла «Магістр Ян» і «Паходня»

Аўтары

  • Алена Уладзіміраўна Вострыкава Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

Ключавыя словы:

чешская литература второй половины ХХ в., исторический роман, М. В. Кратохвил, образ Яна Гуса, образ народа, второстепенные образы, композиция и структура, психологизм, черно-белая палитра

Анатацыя

Аналізуецца мастацкая своеасаблівасць раманаў чэшскага пісьменніка другой паловы ХХ ст. М. В. Кратахвіла «Магістр Ян» і «Паходня». Заўважана, што М. В. Кратахвіл з’яўляецца яскравым прадстаўніком жанру гістарычнага рамана. Сцвярджаецца, што ў названых творах ён звяртаецца да цэнтральнай фiгуры чэшскай гісторыі – постаці Яна Гуса. Прасочваюцца адрозненні ў трактоўцы гэтага вобраза ў дылогіі. Характарызуюцца структура і кампазіцыя твораў. Адзначаюцца глыбіня і псіхалагічная прапрацоўка ўсіх вобразаў у творы «Паходня» і чорна-белая палітра пры iх адлюстраванні ў рамане «Магістр Ян». Разглядаецца роля вобраза народа ў творах. Паказана, што ў рамане «Паходня» дзеючымі асобамі выступаюць прадстаўнікі вышэйшых сацыяльных слаёў, а ў творы «Магістр Ян» вымалёўваюцца вобразы людзей з народа, што ўспрымаецца як наследаванне традыцыям чэшскага гістарычнага рамана ХІХ ст., у прыватнасці як зварот да спадчыны стваральніка гістарычнага жанру ў чэшскай літаратуры А. Ірасека. Робiцца выснова пра тое, што твор «Магістр Ян» у большай ступені адпавядае мадэлі чэшскага рамана 1950-х гг., а раман «Паходня» выходзіць за межы эстэтыкі і паэтыкі таго часу.

Біяграфія аўтара

  • Алена Уладзіміраўна Вострыкава, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

    кандыдат філалагічных навук, дацэнт; дацэнт кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Chaloupka O. [Desktop Dictionary of Czech literature from the beginning to the present]. Brno, 2007 (in Czech).
  2. Shubin G. [Novel Master Yan]. In: Kratochvil M. Magistr Yan. Fakel. Leningrad, 1963 (in Russ.).
  3. Hrabák J. [Milos V. Kratohvil]. Praha, 1979 (in Czech).
  4. Kratohvíl M. V. [Master Yan. Torch]. Leningrad, 1963 (in Russ.).
  5. Burianek F. [Torch M. V. Kratohvila]. Nový život. 1951. S. 447– 455 (in Czech)

Downloads

Апублікавана

2019-02-08

How to Cite

[1]
Вострыкава, А.У. 2019. Мастацкая адметнасць раманаў М. В. Кратахвіла «Магістр Ян» і «Паходня». Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2 (Feb. 2019), 22–28.