Тэматычная арганізацыя лексіка-фразеалагічнага поля метамоўных абазначэнняў у рускай і англійскай мовах
Ключавыя словы:
лексико-фразеологическое поле, метаязыковые номинативные единицы, различия между лексикой и фразеологией в выражении понятийных и эмотивных значенийАнатацыя
У рускай і англійскай мовах вылучаны тэматычныя макра- і мікрагрупы метамоўнага (звязанага з мовай і маўленнем) поля і вызначана ўдзельная вага макрагруп у полі, акрэслены суадносіны ў групах лексем і фразем, выяўлены заканамернасці прэзентацыі метамоўнай сферы ў лексіцы і фразеалогіі. Высветлена, што асноўныя напрамкі семантычнага разгортвання поля – тэхнічны (утвораны макрагрупай ‘базавыя складнікі камунікацыі’) і псіхалагічны (рэпрэзентаваны макрагрупамі ‘ілакутыўныя характарыстыкі маўленчых актаў’ і ‘асобасна арыентаваныя ўласцівасці маўленчых твораў’) – ураўнаважаны па колькасці намінатыўных адзінак, якія іх маніфестуюць, што сведчыць пра роўную значнасць тэхнічнага і псіхалагічнага складнікаў камунікацыі. Адзначана, што характар адносін паміж намінатыўнымі адзінкамі ў вылучаных групах неаднолькавы і залежыць ад уласцівасцей названых імі сутнасцей: групы абазначэнняў кагнітыўна значных феноменаў прадстаўлены шэрагамі сінанімічных (у рознай ступені) адзінак, групы найменняў культурна маркіраваных з’яў – аб’яднаннямі семантычна менш цесна звязаных паміж сабой адзінак. Паказана, што функцыі лексем і фразем па выражэнні метамоўнай семантыкі размежаваны: галоўным чынам лексемамі перадаюцца агульныя паняційныя значэнні (у матэрыялах абедзвюх моў сярод намінатыўных адзінак з агульным паняційным значэннем працэнт лексем у пяць разоў вышэйшы за працэнт фразем), пераважна фраземамі – прыватныя паняційныя значэнні (працэнт фразем у паўтара разу вышэйшы за працэнт лексем). Зроблена выснова пра тое, што ў мове замацавана сувязь паміж тыпам наяўных у свядомасці чалавека ўяўленняў і пажаданым спосабам іх моўнага выражэння: агульнапаняційны змест абазначаецца пераважна шляхам прамых і нейтральных аднаслоўных найменняў, больш прыватныя паняцці – пры дапамозе прамых (неідыяматычных) і нейтральных (неэкспрэсіўных, безацэначных) састаўных намінацый, эматыўныя значэнні – з дапамогай пераносных і экспрэсіўна-ацэначных састаўных назваў.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Saussure F. [Course in general linguistics]. In: Saussure F. Trudy po yazykoznaniyu [Works on linguistics]. Moscow, 1977. P. 31‒285 (in Russ.).
- Kuznetsov A. M. [Field]. In: Yazykoznanie. Bolʼshoi entsiklopedicheskii slovarʼ [Linguistics Big encyclopedic dictionary]. Moscow, 1998. P. 380‒381 (in Russ.).
- Apresyan Y. D. [The image of the person according to linguistic data: an attempt of systematic description]. Vopr. yazykozn. [Probl. of linguist.]. 1995. No. 1. P. 37‒67 (in Russ.).
- Postovalova V. I. [World image in human life and activities]. In: Rolʼ chelovecheskogo faktora v yazyke: yazyk i kartina mira [The role of the human factor in language: language and the world image]. Moscow, 1988. P. 8‒69 (in Russ.).
- Ullmann S. [Semantic universals]. In: Novoe v lingvistike [New in linguistics]. Moscow, 1970. Issue 5 [Language universals]. P. 250–299 (in Russ.).
- Gutovskaya М. S. [Phraseological semantic field in contrastive cognitive linguistic study: directions and method of research]. Respectus Philologicus. 2014. No. 25 (30). P. 31‒52 (in Russ.).
- Gutovskaya M. S. Semantic structures of the phraseological field ‘arguing’ in the Russian and English languages. Vesnik BDU. Ser. 4, Filalogija. Zhurnalistyka. Pedagogika. 2012. No. 1. P. 32‒40 (in Russ.).
- Rayhshteyn A. D. [Comparative analysis of German and Russian phraseology]. Moscow : Vyssh. shk., 1980 (in Russ.).
- Mokienko V. M. [Slavic phraseology]. Moscow : Vyssh. shk., 1989 (in Russ.).
- Soloduho E. M. [The Theory of phraseological convergence: a case study of Slavic, Germanic, and Romance languages]. Moscow : Izdatelʼstvo LKI, 2008 (in Russ.). 11. Shamanova M. V. [Lexical-phraseological field ‘communication’ in the modern Russian language] : diss. abstr. … PhD (philo- logy) : 10.02.01. Voronezh, 2000 (in Russ.).
- Popova Z. D., Sternin I. A. [Lexical system of language: internal organisation, categorical framework and study methods]. Moscow, 2011 (in Russ.).
- Gutovskaya M. S. Grammatical structure of the metalanguage lexical-phraseological field in the Russian and English langua- ges. J. Belarus. State Univ. Philol. 2017. No. 2. P. 58‒71 (in Russ.).
- Shannon C. E., Weaver W. The mathematical theory of communication. Urbana : Univ. of Illions Press, 1949.
- Jakobson R. Linguistics and Poetics. In: Style in Language. Cambridge ; Massachusetts, 1960. P. 350–377.
- Mechkovskaya N. B. [General linguistics. Structural and social typology of languages]. Minsk : Amalfeya, 2000 (in Russ.).
- Mechkovskaya N. B. [Philosophy of language and communication]. Moscow : FLINTA : Nauka, 2017 (in Russ.).
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, публікуюцца ў дадзеным часопісе, згаджаюцца з наступным:
- Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на працу і прадастаўляюць часопісу права першай публікацыі працы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
- Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, якія тычацца неэксклюзіўнага распаўсюджвання версіі працы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыю ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
- Аўтары маюць права размяшчаць іх працу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да пачатку і падчас працэсу разгляду яе дадзеным часопісам, паколькi гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную працу. (Гл. The Effect of Open Access).











