Тэматычны аналіз як разнавіднасць дыскурс-аналізу: сінтэз сацыялагічнага і лінгвістычнага падыходаў

Аўтары

  • Аксана Анатольеўна Туркіна Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

Ключавыя словы:

тематический анализ, маркеры, технология когнитивного картирования, качественный анализ

Анатацыя

Засяроджана ўвага на актуальнай для лінгвістыкі дыскурсу методыцы – тэматычным аналізе, народжаным у рэчышчы сацыялагічных даследаванняў і адаптаваным пад лінгвістычныя задачы. Прадэманстравана, што гэты від аналізу дапамагае рэканструяваць прадмет-арыентаваны (рэферэнтны) змест канкрэтных дыскурсій – тэкстаў з «упісанай» у іх кантэкстуальнай інфармацыяй. Паказана, як пры дапамозе дадзенага метаду рэканструюцца кагнітыўныя, прагматычныя, парадыгматычныя і сiнтагматычныя структуры макратэкставай прасторы. Апісана працэдура глыбіннага тэматычнага аналізу, пры якой інтэгруецца тэматычны аналіз якаснай сацыялогіi, дыялога-перфарматыўны аналіз наратыўных даследаванняў, метады рэканструкцыі дыскурс-карціны свету і дыскурс-партрэтаў адрасантаў у кантэксце функцыянавання дыскурсаў. Адзначана, што метад уключае ў сябе шэраг прыватных методык і тэхнік для збору і арганізацыі баз даных, апісання, верыфікацыі, тэарэтычнага мадэлявання. Канстатуецца, што пакрокавае даследаванне вербальнага шэрагу ўключае ў сябе ідэнтыфікацыю тэм з улікам экспліцытнай і імпліцытнай рэпрэзентацыі, у сувязі з чым актуалізуецца значнасць метаду абдукцыi, які папярэднічае пераходу ад індуктыўнага збору інфармацыі да дэдуктыўнага і наадварот. Выяўлена спецыфіка правядзення тэматычнага аналізу ў лінгвістычным даследаванні на прыкладзе асобнага выпадку: дыскурсіі пераможцы першага выпуску рускамоўнага рэаліці-шоу «Апошні герой – 1».

Біяграфія аўтара

  • Аксана Анатольеўна Туркіна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

    старшы выкладчык кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцей факультэта міжнародных адносін

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Uhvanova I. Kauzal’no-geneticheskii podkhod v kontekste lingvistiki diskursa [The causal-genetic approach in the context of the linguistics of discourse]. Minsk : BSU, 2014 (in Russ.).
  2. [Methodology of political discourse research: actual problems of substantive analysis of social and political texts] : in 6 parts. Minsk, 2000. Issue 2 (in Russ.).
  3. [Dictionary of the Russian language] : in 4 vols. Moscow, 1999. Vol. 4. URL: http://febweb.ru/feb/mas/mas-abs/18/ma409912.htm (date of access: 12.03.2016) (in Russ.).
  4. Lingvistika diskursa i perspektivy ee razvitiya v paradigme sovremennoi slavistiki [La table ronde. Linguistics of the discourse and prospects for its development in the paradigm of modern Slavic studies] : in 2 parts. Minsk : RIVSH, 2013. Issue 2 (in Russ.).
  5. Ryan W. G. Techniques to identify themes. Field Methods. Florida, 2003. P. 85–109.
  6. Uhvanova-Shmygova I. [Introduction to discourse-analytical practices, or How does content analysis differ from discourse analysis]. Metodologiya issledovanii politicheskogo diskursa: aktual’nye problemy soderzhatel’nogo analiza obshchestvenno-politicheskikh tekstov [Methodology of political discourse research: actual problems of substantive analysis of social and political texts]. Minsk, 2008. Issue. 5. P. 49–78 (in Russ.).
  7. Lakoff J. [Metaphors by which we live]. In: Yazyk i modelirovanie sotsial’nogo vzaimodeistviya [Language and modeling of social interaction]. Moscow, 1987. P. 126–170 (in Russ.).

Апублікавана

2019-03-01

How to Cite

[1]
Туркіна, А.А. 2019. Тэматычны аналіз як разнавіднасць дыскурс-аналізу: сінтэз сацыялагічнага і лінгвістычнага падыходаў. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2 (Mar. 2019), 76–83.