Праблемы развіцця чэшскага гістарычнага рамана 1970–80-­х гг.

Аўтары

  • Алена Уладзіміраўна Вострыкава Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

Ключавыя словы:

чешская литература 1970–80-­х гг., исторический роман, биографическая проза, циклизация, демифологизация, аллегория современности, использование документов, элементы детективного жанра, приключенческие элементы

Анатацыя

Зроблена выснова пра тое, што ў 1970–80-я гг. у чэшскім гістарычным рамане назіраліся такія новыя тэндэнцыі, як падкрэсленая ўвага да сучаснасці (У. Нэф), выкарыстанне мастацкіх магчымасцей дакументальных крыніц у творы (М. В. Кратахвіл). Адзначана, што дакументальнасць і публіцыстычнасць дазваляюць апеліраваць да сучаснага чытача, суадносіць мінулае і сучаснае. Вылучана тэндэнцыя да дэміфалагізацыі гісторыі (В. Эрбен, О. Данек). Паказана, што прадуктыўным заставаўся і традыцыйны тып гістарычнага рамана, прадстаўлены імёнамі В. Капліцкага, Б. Ржыгі, Ф. Кубкі і інш. Сцвярджаецца, што тэматычная палітра раманаў 1970–80-х гг. вельмі шырокая: аўтары звярталiся да старажытных эпох, асэнсоўвалi сувязь пакаленняў, праблемы непарыўнага развіцця чалавецтва і пераемнасці. Разглядаецца праблема ролі і месца пародыі ў гістарычным рамане на пры- кладзе трылогіі У. Нэфа «Каралевы не маюць ног», «Пярсцёнак Борджыа», «Цудоўная чарадзейка». Адзначана тэндэнцыя да забаўляльнасці ў гістарычнай літаратуры, паказаны імкненне некаторых аўтараў да прыгодніцкіх і псеўдагістарычных сюжэтаў, цяга да збліжэння з масавай літаратурай, што, як ні дзіўна, не выклiкала супраціўлення афіцыйнай улады часоў нармалізацыі. Канстатуецца, што многія гістарычныя раманы становяцца агульначалавечымі філасофскімі прыпавесцямі, дзе гісторыя выступае як адзін з герояў, выражае жорсткасць навакольнага свету, поўнага трагізму і выпадковасцей.

Біяграфія аўтара

  • Алена Уладзіміраўна Вострыкава, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

    кандыдат філалагічных навук, дацэнт; дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. [Literature of Czechoslovakia]. In: Sherlaіmova SA, Khorev VA, Іl’іna GY, editors. Istoriya literatur Vostochnoi Evropy posle Vtoroi mirovoi voiny. Tom 2. 1970–1980-e gg. [History of Eastern European literature after World War II. Volume 2. 1970–1980s]. Moscow: Indrik; 2001. 760 p. Russian.
  2. Dokoupil B. Čas člověka, čas dějín. Poznámky k vyvojí české historické prozy 1966–1986 [Human time, time of history. Notes to the Czech historical proses 1966–1986]. Praha: Československý spisovatel; 1988. 91 p. Czeсh.
  3. Kuznetsova RR. [New in the historical novel]. In: Kuznetsova RR. Roman 70-kh godov v Chekhoslovakii [A novel of the 70s in Czechoslovakia]. Moscow: Sovetskii pisatel’; 1970. 440 p. Russian.
  4. Gerchikova IA,Tsybenko EZ. Literatura yuzhnykh i zapadnykh slavyan XX veka. Proza 1960–1970-kh gg. [Literature of the southern and western Slavs of the XX century. Prose of the 1960–1970s]. Moscow: Moscow State University Publishing House; 1994. 139 p. Russian.
  5. Rzounek V. [New features of modern Czech prose]. Inostrannaya literatura [Foreign literature]. 1976;11:172–178. Russian.
  6. Machala L. Literární bludiště [Literary maze]. Praha: Brana; 2001. 256 p. Czeсh.
  7. Bobrakov­Timoshkin A. [The escape from the «memory of the genre»: the strategy of ideologization and deideologization in Czech historical prose]. NLO [Internet]. 2005;71 [cited 2018 May 28]. Available from: http://magazines.russ.ru/nlo/2005/71/bob17. html. Russian.
  8. Dostal V. [Pleasure from the narrative]. Tvorba [Creation]. 1974;9:9. Czeсh.
  9. Hrzalová H. O české literatuře dneška [About the Czech Literature of today]. Praha: Československý spisovatel; 1987. 189 p. Czeсh.
  10. Čornej P, Janáček P, Jareš M, Křivánek V, editors. Dějiny české literatury [History of Czech literature]. Praha: Academia; 2008. Issue 4. 977 p. Czeсh.
  11. Jungmann M. Cesty a rozcestí. Kritické stati z let 1982–1987 [Roads and crossings. Critical issues from 1982 to 1987]. London: Rozmluvy; 1988. 386 p. Czeсh.
  12. Dokoupil B, Zelinský M, editors. Slovnik české prozy 1945–1994 [Dictionary of Czech prose 1945–1994]. Ostrava: Sfinga; 1994. 490 p. Czeсh.

Downloads

Апублікавана

2019-03-01

How to Cite

[1]
Вострыкава, А.У. 2019. Праблемы развіцця чэшскага гістарычнага рамана 1970–80-­х гг. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 3 (Mar. 2019), 26–37.