Класічная філалогія ў Беларусі: асноўныя напрамкі даследаванняў

Аўтары

  • Арына Уладзіміраўна Кірычэнка Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

Ключавыя словы:

класічная філалогія, рэцэпцыя антычнай спадчыны, лацінамоўная літаратура Беларусі, пераклад на беларускую мову, рытарычная тэрміналогія, методыка выкладання

Анатацыя

Разглядаюцца асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў, якія ажыццяўляюцца супрацоўнікамі і выпускнікамі кафедры класічнай філалогіі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дэманструецца шырокі спектр навуковых інтарэсаў філолагаў-класікаў: выкананне і вывучэнне перакладаў на сучасную беларускую мову тэкстаў рымскіх і старажытнагрэчаскіх аўтараў і беларускіх лацінамоўных пісьменнікаў эпохі Адраджэння, разгляд асаблівасцей функцыянавання фразеалагічных адзінак антычнага і біблейскага паходжання ў славянскіх мовах, разнапланавы аналіз існуючых рускіх і беларускіх перакладаў тэкстаў Новага Запавету, вызначэнне словаўтваральнага патэнцыялу лексем лацінскага паходжання ў рускай мове, высвятленне магчымасцей фарміравання тэрміналогіі лінгвістычнай паэтыкі на беларускай мове, пераклад лацінскай і старажытнагрэчаскай безэквівалентнай лексікі на беларускую мову, даследаванне рэцэпцыі антычнай міфалогіі ў сучаснай літаратуры і культуры.

Біяграфія аўтара

  • Арына Уладзіміраўна Кірычэнка, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

    кандыдат філалагічных навук, дацэнт; загадчык кафедры класічнай філалогіі філалагічнага факультэта

Апублікавана

2024-07-11

How to Cite

[1]
Кірычэнка, А.У. 2024. Класічная філалогія ў Беларусі: асноўныя напрамкі даследаванняў. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 3 (Jul. 2024), 45–49.