Камп’ютарна-апасродкаваны дыскурс як тэрмін і маўленчая дзейнасць
Ключавыя словы:
камп’ютарна-апасродкаваны дыскурс, міждысцыплінарнасць, тэрмін, маўленчая дзейнасць, інфармацыяАнатацыя
Тэрмін «дыскурс» мае шырокі спектр значэнняў, якія перасякаюцца. Ён актуальны не толькі ў лінгвістыцы, сацыялогіі і філасофіі, але і ў інфарматыцы, web science, камп’ютарных навуках і іншых навуковых «дадатках» камунікацыі. Упарадкаванне адпаведнай тэрміналагічнай сістэмы патрабуе стварыць цэласную карціну такога неабсяжнага аспекту камунікацыі, як маўленчая дзейнасць, што з цяжкасцю паддаецца ахопу ў міждысцыплінарным аспекце. Больш за тое, дыскурсіўная парадыгма паступова набывае новую рэферэнтную канцэптуалізацыю – інфармацыйную. У сучаснай камунікацыі асаблівы семіятычны ўзровень забяспечваюць штучныя мовы, фарміруючы, здавалася б, самадастатковы камп’ютарны дыскурс. Магчыма, яго можна было б нават ідэнтыфікаваць і вызначыць як штучнамоўны полікодавы дыскурс. Аднак, як правіла, штучныя мовы з’яўляюцца дрэнна прыстасаванымі да кантэкстуальнай семантыкі натуральнай мовы, не маюць паўнавартаснага набору камунікатыўных сродкаў, што пацвярджаецца, напрыклад, практыкай машыннага перакладу. Разам з тым базавы семіятычны ўзровень – бінарнае кадзіраванне – уласна не трансліруе ніякай семантыкі, акрамя апазіцыйнай. Немалаважна і тое, што для камп’ютара неабходна ствараць ўсё больш штучных моў – носьбітаў семантыкі натуральнай мовы, у прыватнасці, для інтэрпрэтацыі бінарнага кадзіравання. У рэшце рэшт на тым ці іншым этапе дадатковыя семіятычныя інтэрфейсы пачынаюць скажаць семантыку натуральных моў, якую яны першапачаткова былі закліканы перадаваць. Акрамя таго, існуе яшчэ адна праблема – адсутнасць поўнай кадыфікацыі маўленчай практыкі, камунікацыі любога роду. Гэта істотная лінгвістычная праблема служыць магутным стымулам для развіцця «інфармацыйнасці» метаапісанняў. Інфармацыйная мова, калі яна будзе вынайдзена, павінна будзе трансліраваць велізарны аб’ём семантыкі натуральнай мовы, выкарыстоўваючы абмежаваныя інтэрпрэтацыйныя магчымасці камп’ютара. Вывучэнне маўленчай практыкі, апасродкаванай камп’ютарамі, патрабуе асаблівай увагі да яе адпаведнай тэрміналагічнай і канцэптуальнай інтэрпрэтацыі. З пункту гледжання лінгвістыкі «камп’ютарна-апасродкаваны дыскурс» – тэрмін, які цалкам падыходзіць для метаапісання асаблівасцей камунікацыі, што ажыццяўляецца ў інтэрнэце і аўтаномных камп’ютарных сістэмах. Такім чынам, камп’ютарна-апасродкаваны дыскурс – гэта маўленчая дзейнасць у камунікацыі, апасродкаванай камп’ютарамі. Дадзеная намінацыя больш карэктная, чым, напрыклад, словазлучэнні «штучнамоўны дыскурс» і «камп’ютарны дыскурс». Як мінімум яе выкарыстанне адпавядае міждысцыплінарнасці сігніфіката, што яна абазначанае.
Бібліяграфічныя спасылкі
- van Dijk TA. Ideology: a multidisciplinary approach. London: Sage; 1998. 374 p.
- Baker P, Ellece S. Key terms in discourse analysis. London: Continuum; 2011. 234 p.
- Баркович АА. Интернет-дискурс: компьютерно-опосредованная коммуникация. Москва: Наука; 2020. 288 с.
- Crystal D. Language and the Internet. Cambridge: Cambridge University Press; 2001. 272 p.
- Баркович АА. Методологический аспект изучения компьютерно-опосредованного дискурса. Вестник Нижегородского государственного лингвистического университета имени Н. А. Добролюбова. 2015;2:38–48.
- Widdowson H. Applied linguistics, interdisciplinarity, and disparate realities. In: Bruthiaux P, Atkinson D, Eggington W, Grabe W, Ramanathan V, editors. Directions in applied linguistics. Clevedon: Multilingual Matters; 2005. p. 12–25.
- Turing AM. Computing machinery and intelligence. In: Haugeland J, editor. Mind design II. Philosophy. Psychology. Artificial intelligence. Cambridge: Bradford Book; 1997. p. 29–56.
- Searle JR. Minds, brains, and programs. In: Haugeland J, editor. Mind design II. Philosophy. Psychology. Artificial intelligence. Cambridge: Bradford Book; 1997. p. 183–204.
- Barkovich A. Informational linguistics: the new communicational reality. Cambridge: Cambridge Scholars Publishing; 2020. 271 p.
- Барковіч АА. Лінгваінфармацыйная спецыфіка камп’ютарна-апасродкаванага дыскурсу. Мінск: БДУ; 2015. 304 с.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Copyright (c) 2026 Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія

This work is licensed under a Creative Commons Attribution-NonCommercial 4.0 International License.
Аўтары, публікуюцца ў дадзеным часопісе, згаджаюцца з наступным:
- Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на працу і прадастаўляюць часопісу права першай публікацыі працы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
- Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, якія тычацца неэксклюзіўнага распаўсюджвання версіі працы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыю ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
- Аўтары маюць права размяшчаць іх працу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да пачатку і падчас працэсу разгляду яе дадзеным часопісам, паколькi гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную працу. (Гл. The Effect of Open Access).











