Прагмакамунікатыўная спецыфіка інталерантнага інтэрнэт-дыскурсу, абумоўленага семантыкай багацця (на матэрыяле нямецкай мовы)

Аўтары

  • Аліна Мікалаеўна Палагіна Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

Ключавыя словы:

інталерантны дыскурс, інтэрнэт-дыскурс, камунікатыўная стратэгія, маўленчая тактыка, багацце, мова варожасці

Анатацыя

Разглядаецца наменклатура камунікатыўных стратэгій і маўленчых тактык інталерантнага дыскурсу, якія атрымліваюць актуалізацыю ў рамках камп’ютарна апасродкаванай камунікацыі. У якасці фактычнага матэрыялу даследавання выступаюць інтэрнэт-каментарыі на нямецкай мове, апублікаваныя на відэахостынгу YouTube з 1 студзеня 2023 г. па 31 снежня 2024 г., якія змяшчаюць вербалізацыю варожасці, абумоўленай семантыкай багацця. Мэта даследавання – выявіць спецыфіку прагмакамунікатыўнай арганізацыі інталерантнага інтэрнэт-дыскурсу на нямецкай мове, абумоўленага семантыкай матэрыяльнага дастатку. У ходзе даследавання вылучаюцца і характарызуюцца найбольш распаўсюджаныя маўленчыя тактыкі мовы варожасці ў дачыненні да сацыяльнай групы багатых людзей у нямецкамоўным персанальным інтэрнэт-дыскурсе. Атрыманыя вынікі маюць каштоўнасць пры выяўленні асаблівасцей вербалізацыі варожасці ў адносінах да сацыяльнай групы, выдзеленай на аснове не прыроджанай, а набытай прыкметы. Практычнае прымяненне вынікаў магчыма ў рамках лінгвадыдактыкі, лінгвістычнай экспертызы, адукацыйнага працэсу. Акрамя таго, вынікі даследавання могуць выкарыстоўвацца для захавання інфармацыйнай бяспекі грамадства і канструктыўнага талерантнага ўзаемадзеяння ў анлайн-прасторы.

Біяграфія аўтара

  • Аліна Мікалаеўна Палагіна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

    аспірантка кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта. Навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук, дацэнт А. А. Барковіч

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Гриченко ЛВ. Концептуальная оппозиция «богатство – бедность» в пословичной картине мира русского народа. Балтийский гуманитарный журнал. 2016;5(3):31–35.
  2. Гордеева НВ, Дятлова АК. Концепт «богатство и бедность» в пословицах германских языков (на примере английского и немецкого языков). Тенденции развития науки и образования. 2021;5:58 – 60. DOI: 10.18411/ LJ-04-2021-188.
  3. Баркович АА. Методологический аспект изучения компьютерно-опосредованного дискурса. Вестник Нижегородского государственного лингвистического университета им. Н. А. Добролюбова. 2015;30:38 – 48.
  4. Палагина АН. Тематическая классификация англо- и немецкоязычных видеоматериалов, посвященных богатству. Вестник МГЛУ. Серия 1, Филология. 2024;5:101–111.
  5. Палагина АН. Тематическое разнообразие поликодовой актуализации концепта «богатство» в польскоязычном и русскоязычном сегментах видеохостинга YouTube. Труды БГТУ. Серия 4, Принт- и медиатехнологии. 2025;1:71–77. DOI: 10.52065/2520-6729-2025-291-10.
  6. Василенко ЕН. Конфликт ценностей в интернет-коммуникации: когнитивный и прагмалингвистический аспекты. Могилёв: Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова; 2022. 236 с.

Апублікавана

2026-05-22

How to Cite

[1]
Палагіна, А.М. 2026. Прагмакамунікатыўная спецыфіка інталерантнага інтэрнэт-дыскурсу, абумоўленага семантыкай багацця (на матэрыяле нямецкай мовы). Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 1 (May 2026), 42–54. DOI:https://doi.org/10.33581/2521-6775-2026-1-%p.