Пра часопіс

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ

Мэта часопіса: публікацыя арыгінальных, раней не апублікаваных матэрыялаў, заснаваных на ўвядзенні ў навуковы ўжытак новых крыніц і напісаных з улікам навейшай айчыннай і замежнай гістарыяграфіі па фундаментальных тэарэтычных і прыкладных праблемах айчыннай і сусветнай гісторыі, крыніцазнаўстве, гісторыі навукі і метадах гістарычных даследаванняў, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплінах, архівазнаўстве і музеязнаўстве.

 

РАЗДЗЕЛЫ ЧАСОПІСА

Тэматычны раздзел
Гісторыя Беларусі
Сусветная гісторыя
Крыніцазнаўства
Гістарыяграфія
Гісторыя мастацтваў
Этналогія
Археалогія
Музеязнаўства
Беларусы за мяжой
Архіўная справа і дакументазнаўства
Публікацыі
Крытыка і бібліяграфія
Навуковае жыццё
Персаналіі
Ад рэдакцыі
Юбілеі
Памяці вучонага

 

ПЕРЫЯДЫЧНАСЦЬ

Часопіс выходзіць 4 разы на год.

 

ПАЛІТЫКА СВАБОДНАГА ДОСТУПУ

«Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя» прадастаўляе непасрэдны адкрыты доступ да свайго кантэнту, зыходзячы з наступнага прынцыпу: свабодны адкрыты доступ да вынікаў даследаванняў спрыяе павелічэнню глабальнага абмену ведамі.

 

АРХІВАЦЫЯ

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (папяровы і электронны варыянты)
Фундаментальная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (папяровая і электронная версіі)
Навуковая электронная бібліятэка Elibrary.ru (электронная версія)
Электронна-бібліятэчная сістэма выдавецтва «Лань» (электронная версія)
Баварская дзяржаўная бібліятэка (электронная версія)

 

РЭЦЭНЗАВАННЕ

Усе артыкулы, якія паступаюць у рэдакцыю, праходзяць падвойнае сляпое рэцэнзаванне.

Парадак рэцэнзавання

  1. Навуковы артыкул, які паступіў у рэдакцыю часопіса, разглядаецца галоўным рэдактарам на прадмет адпаведнасці работы профілю часопіса і патрабаванням да афармлення. У выпадку адпаведнасці названым крытэрыям артыкул перадаецца на рэцэнзаванне спецыялістам.
  2. Рэцэнзаванне ажыццяўляецца членамі рэдакцыйнай калегіі часопіса, якія маюць найбольш блізкую да тэмы артыкула навуковую спецыялізацыю. Усе рэцэнзенты з’яўляюцца прызнанымі спецыялістамі па тэматыцы рэцэнзуемых матэрыялаў і маюць на працягу апошніх 3 гадоў публікацыі па гэтай тэматыцы. Рэдакцыя мае права прыцягваць знешніх рэцэнзентаў (дактароў або кандыдатаў навук, у тым ліку спецыялістаў-практыкаў). Да рэцэнзавання не прыцягваюцца спецыялісты, якія працуюць ва ўстанове, дзе выканана даследаванне.
  3. Рэцэнзаванне праводзіцца канфідэнцыяльна. Рэцэнзенты апавяшчаюцца аб тым, што дасланыя ім артыкулы з’яўляюцца прыватнай уласнасцю аўтараў і адносяцца да звестак, якія не падлягаюць раскрыццю. Рэцэнзенты, а таксама супрацоўнікі рэдакцыі не маюць права выкарыстоўваць веды пра змест работы да яе апублікавання ў сваіх уласных інтарэсах. Рэцэнзентам не дазваляецца рабіць копіі артыкулаў для сваіх патрэб. Рэцэнзентам забараняецца аддаваць частку артыкула на рэцэнзаванне іншай асобе без дазволу рэдактараў. Парушэнне канфідэнцыяльнасці магчымае толькі ў выпадку заявы аб недакладнасці ці фальсіфікацыі матэрыялаў.
  4. Тэрміны рэцэнзавання:

а) галоўны рэдактар часопіса разглядае пададзены для публікацыі артыкул на працягу 10 працоўных дзён з моманту яго атрымання рэдакцыяй. Пасля гэтага аўтар атрымлівае апавяшчэнне аб рашэнні, прынятым адносна яго матэрыялу;

б) рэцэнзаванне артыкула ажыццяўляецца на працягу 30 працоўных дзён з моманту яго перадачы спецыялістам;

в) па ўзгадненні рэдакцыі і рэцэнзента рэцэнзаванне ажыццяўляецца ў больш кароткія тэрміны з мэтай уключэння артыкула ў найбліжэйшы нумар часопіса.

  1. Змест рэцэнзіі:

а) рэцэнзія павінна ўтрымліваць экспертную ацэнку артыкула па наступных параметрах: адпаведнасць зместу артыкула яго назве; актуальнасць тэмы даследавання; навуковая навізна атрыманых вынікаў; мэтазгоднасць публікацыі артыкула з улікам раней выдадзенай па гэтым пытанні літаратуры; падача матэрыялу (мова, стыль, катэгорыі, структура);

б) рэцэнзент мае права даць рэкамендацыі аўтару і рэдакцыі па дапрацоўцы артыкула. Заўвагі і пажаданні рэцэнзента павінны быць аб’ектыўнымі і прынцыповымі, накіраванымі на павышэнне навуковага і метадычнага ўзроўняў артыкула;

в) у заключнай частцы рэцэнзіі павінна змяшчацца адно з наступных рашэнняў:

– рэкамендаваць прыняць артыкул да публікацыі ў адкрытым друку;

– рэкамендаваць прыняць артыкул да публікацыі ў адкрытым друку з унясеннем тэхнічнай праўкі;

– рэкамендаваць прыняць артыкул да публікацыі ў адкрытым друку пасля ліквідацыі аўтарам заўваг рэцэнзента з наступным накіраваннем на паўторнае рэцэнзаванне таму самаму рэцэнзенту;

– рэкамендаваць адмовіць у публікацыі артыкула ў часопісе па прычыне яго неадпаведнасці патрабаванням, якія прад’яўляюцца да навуковага ўзроўню выдання.

  1. У выпадку прыняцця рэцэнзентам рашэння аб паўторным рэцэнзаванні аўтар павінен унесці ўсе неабходныя выпраўленні і падаць рэдакцыі канчатковы варыянт з суправаджальным лістом-адказам рэцэнзенту. Пры гэтым датай паступлення ў рэдакцыю лічыцца дата вяртання дапрацаванага артыкула. У выпадку, калі пры паўторным рэцэнзаванні рэцэнзент прымае аналагічнае рашэнне (немагчымасць прыняцця артыкула без дапрацоўкі), артыкул лічыцца адхіленым і больш не падлягае разгляду рэдакцыяй часопіса.
  2. У выпадку адмоўнай ацэнкі артыкула рэцэнзент павінен пераканаўча абгрунтаваць свае высновы.
  3. Аўтар атрымлівае паведамленне аб прынятым рашэнні на працягу 10 працоўных дзён (па тэлефоне, электроннай пошце або праз сістэму электроннай рэдакцыі). Рэдакцыя выдання ў абавязковым парадку накіроўвае аўтару рэцэнзію на артыкул у электроннай форме без подпісу і называння прозвішча, пасады, месца працы рэцэнзента. У выпадку адмовы ад публікацыі артыкула аўтару накіроўваюць копіі рэцэнзій і матываваную адмову.
  4. Пасля рэцэнзавання артыкулы, прынятыя да публікацыі, праходзяць літаратурнае рэдагаванне і вёрстку. PDF-файл артыкула накіроўваецца кантактнаму аўтару для ўзгаднення. На працягу 2–3 дзён аўтар павінен узгадніць артыкул з рэдакцыяй. У выпадку немагчымасці ўзгадніць матэрыял (рэдакцыя і аўтар не прыйшлі да кампрамісу па спрэчных пытаннях, альбо аўтар не выходзіць на сувязь) рэдакцыя мае права адхіліць артыкул або са згоды аўтара запланаваць публікацыю ў наступным нумары, каб не затрымліваць выхад у свет бягучага нумара.
  5. Рэдакцыя часопіса не захоўвае рукапісы, не прынятыя да публікацыі.
  6. Рукапісы, прынятыя да публікацыі, не вяртаюцца. Рукапісы, якія атрымалі адмоўную ацэнку ад рэцэнзента, не публікуюцца і таксама не вяртаюцца аўтару.
  7. Рэцэнзіі захоўваюцца ў рэдакцыі часопіса на працягу 5 гадоў.
  8. Рэдакцыя мае права часткова або цалкам падаваць матэрыялы навуковых артыкулаў у расійскія і замежныя арганізацыі, якія забяспечваюць індэксацыю навуковых публікацый, а таксама размяшчаць гэтыя матэрыялы на сайце часопіса.
  9. Чарговасць публікацыі артыкулаў вызначаецца ў адпаведнасці з рэдакцыйным планам выдання часопіса.

 

ІНДЭКСАВАННЕ

Часопіс індэксуецца ў сістэмах:

Scopus

Расійскі індэкс навуковага цытавання (elibrary.ru)
Акадэмія Google (Google Scholar)

 

ЭТЫКА НАВУКОВЫХ ПУБЛІКАЦЫЙ

Выкананне патрабаванняў публікацыйнай этыкі пры падрыхтоўцы і выданні «Часопіса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя» датычыцца ўсіх удзельнікаў рэдакцыйна-выдавецкага працэсу – аўтараў, рэдактараў, рэцэнзентаў і выдаўца, якія ствараюць гэты часопіс. Рэдакцыя часопіса сочыць за выкананнем патрабаванняў этыкі, абапіраючыся на інструкцыі, падрыхтаваныя замежнымі профільнымі арганізацыямі, асацыяцыямі і выдавецтвамі, а таксама Асацыяцыяй навуковых рэдактараў і выдаўцоў. Асноўнымі дакументамі, на якія абапіраецца рэдакцыя «Часопіса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя», з’яўляюцца распрацоўкі Камітэта па публікацыйнай этыцы (Committee on Publication Ethics), а таксама Дэкларацыя «Этычныя прынцыпы навуковых публікацый», прынятая Асацыяцыяй навуковых рэдактараў і выдаўцоў.

 

Адказнасць аўтара

  1. Аўтар накіроўвае на разгляд раней не апублікаваны артыкул.
  2. Аўтар не адпраўляе на разгляд артыкул у розныя часопісы.
  3. У выпадку калектыўнага аўтарства ўсе суаўтары павінны даць згоду на тое, каб падаць артыкул у часопіс.
  4. У спіс аўтараў уключаюцца толькі асобы, якія зрабілі значны ўклад у правядзенне даследавання. Не дапускаецца гасцявое або падарункавае аўтарства.
  5. Асобы, якія зрабілі ўклад у працу, але чый удзел не быў дастатковым для таго, каб гарантаваць іх ідэнтыфікацыю як аўтараў, павінны быць названы ў раздзеле «Падзяка».
  6. Аўтар павінен паклапаціцца пра тое, каб кожная асоба, названая ў раздзеле «Падзяка», дала згоду на публікацыю свайго імя, паколькі рэдактар можа запытаць пацвярджэнне гэтай інфармацыі.
  7. У выпадку калектыўнага аўтарства неабходна вызначыць, хто з аўтараў будзе кантактаваць з рэдакцыяй (кантактны аўтар) адносна рукапісу на працягу рэцэнзавання і апублікавання.
  8. Да падачы артыкула аўтар павінен азнаёміцца з палітыкай часопіса адносна перапіскі са знешнімі рэцэнзентамі і рэдакцыяй, публікацыйнай этыкай, правіламі афармлення.
  9. Калі аўтар хоча падаць рукапіс, які ў дадзены момант знаходзіцца на рэцэнзаванні, у іншы часопіс, то ён абавязаны накіраваць афіцыйнае апавяшчэнне рэдактару часопіса, у якім разглядаецца рукапіс, з патрабаваннем зняць сваю працу з разгляду. Усе суаўтары павінны пагадзіцца з патрабаваннем адклікання.
  10. Аўтар гарантуе, што рэцэнзуемы рукапіс з’яўляецца арыгінальным.
  11. Аўтар павінен пазбягаць паўторных публікацый, якія ўзнаўляюць дакладны змест іншых яго прац.
  12. Аўтар прымае неабходныя меры, каб пераканацца ў правільнасці пададзеных у артыкуле цытат і спасылак.
  13. Аўтар карэктна цытуе свае папярэднія працы і пазбягае самаплагіяту ў рукапісе і штучнага павелічэння аб’ёму публікацый (salami-slicing).
  14. Аўтары павінны атрымаць дазвол на выкарыстанне любога кантэнту, створанага іншымі асобамі, а таксама перадаць пісьмовы дазвол на выкарыстанне падобнага кантэнту па патрабаванні рэдакцыі.

А. Артыкул не можа быць апублікаваны без атрымання аўтарамі наступных правоў на выкарыстанне запазычанага матэрыялу:

  • невыключнага права на яго ўзнаўленне ў артыкуле;
  • правоў на выкарыстанне друкаванай і электроннай версій матэрыялаў;
  • бестэрміновага права на выкарыстанне матэрыялаў (прадугледжвае адсутнасць часавых абмежаванняў на паўторнае выкарыстанне матэрыялу, напрыклад, гадавой ліцэнзіі).

Б. Дапускаецца ўзнаўленне табліц, малюнкаў з іншых крыніц, калі аўтары:

  • атрымалі пісьмовы дазвол на выкарыстанне ў друкаванай і электроннай форме ад усіх асоб, якія валодаюць правамі на тэксты, ілюстрацыі, графікі або іншыя матэрыялы, якія аўтары выкарыстоўвалі ў сваім рукапісе, а таксама на любую нязначную адаптацыю матэрыялаў, створаных іншымі асобамі;
  • пры значных змяненнях матэрыялу, створанага іншымі асобамі і выкарыстанага ў рукапісе, паведамілі пра гэта праваўладальніку матэрыялу;
  • атрымалі пісьмовы дазвол на выкарыстанне матэрыялу;
  • пазначылі крыніцу даных у апісанні малюнкаў;
  • пры выкарыстанні любога кантэнту, які знаходзіцца ў свабодным доступе ў інтэрнэце, папярэдне ўдакладнілі інфармацыю пра ўладальніка аўтарскіх правоў і атрымалі дазвол на яго запазычанне (перадрукоўванне).
  1. Адказнасць за парушэнне выключных правоў на твор ускладаецца на аўтараў.
  2. Аўтар карэктна вядзе перапіску з рэцэнзентам праз рэдактара і адказвае на каментарыі і заўвагі, калі яны ўзнікаюць.
  3. Кантактны аўтар апавяшчае сваіх суаўтараў аб усіх зменах і прапановах з боку рэдакцыі часопіса і не прымае рашэнняў адносна артыкула без пісьмовай згоды суаўтараў.
  4. Пры неабходнасці аўтар карэкціруе прыведзеныя ў артыкуле даныя або абвяргае іх.
  5. Аўтар павінен назваць усе крыніцы фінансавання (дзяржаўныя, камерцыйныя і інш.).
  6. Аўтары павінны захоўваць усю перапіску адзін з адным і з рэдакцыяй у сакрэце.
  7. Пры адпраўцы артыкула аўтары абавязаны паведаміць рэдакцыі пра магчымы канфлікт інтарэсаў.

Адказнасць рэдактараў

  1. Рэдактары часопіса асабіста і незалежна нясуць адказнасць за змест публікуемых матэрыялаў і прымаюць гэту адказнасць. Дакладнасць працы і яе навуковая значнасць заўсёды павінны ляжаць у аснове рашэння аб публікацыі.
  2. Рэдактары прымаюць сумленныя і аб’ектыўныя рашэнні незалежна ад камерцыйных меркаванняў і забяспечваюць сумленны і эфектыўны працэс незалежнага рэцэнзавання.
  3. Рэдактары ацэньваюць інтэлектуальны змест рукапісаў незалежна ад расы, полу, сексуальнай арыентацыі, рэлігійных поглядаў, паходжання, грамадзянства або палітычных поглядаў аўтараў.
  4. Рэдактары не працуюць з артыкуламі, у дачыненні да якіх у іх ёсць канфлікт інтарэсаў.
  5. Неапублікаваныя даныя, атрыманыя з прапанаваных да разгляду артыкулаў, нельга выкарыстоўваць у асабістых даследаваннях без пісьмовай згоды аўтара. Інфармацыя або ідэі, атрыманыя падчас рэцэнзавання і звязаныя з магчымымі перавагамі, павінны захоўвацца канфідэнцыяльнымі і не выкарыстоўвацца з мэтай атрымання асабістай выгады.
  6. Рэдактары часопіса вырашаюць канфліктныя сітуацыі, якія ўзнікаюць у працэсе працы, і выкарыстоўваюць для іх вырашэння ўсе даступныя сродкі.
  7. Рэдактары часопіса публікуюць інфармацыю аб выпраўленнях, абвяржэннях і водгуках на артыкулы ў выпадку такой неабходнасці.
  8. Рэдактар, які падаў пераканаўчыя доказы таго, што сцверджанні або высновы, змешчаныя ў публікацыі, памылковыя, павінен паведаміць пра гэта выдаўцу з мэтай найхутчэйшага апавяшчэння аб унясенні змен, адклікання публікацыі і выказвання занепакоенасці.
  9. Рэдактары часопіса не публікуюць фінальны варыянт артыкула без яго ўзгаднення з аўтарамі.
  10. Рэдакцыя часопіса пакідае за сабой права скарачаць і рэдагаваць матэрыялы артыкула. Дробныя праўкі стылістычнага, наменклатурнага або фармальнага характару ўносяцца ў артыкул без узгаднення з аўтарам. Рэдакцыя нясе адказнасць за захаванне арфаграфічных і пунктуацыйных нормаў.

Адказнасць рэцэнзентаў

  1. Рэцэнзент ацэньвае сваю занятасць, перш чым даць згоду на экспертызу рукапісу, і пагаджаецца на рэцэнзаванне толькі пры наяўнасці дастатковага часу на якаснае выкананне працы.
  2. Рэцэнзент папярэджвае рэдакцыю пра наяўнасць канфлікту інтарэсаў (калі ён узнік) да пачатку працы з артыкулам.
  3. Рэцэнзентам варта выяўляць важныя апублікаваныя працы, якія адпавядаюць тэме і не ўключаны ў бібліяграфію да рукапісу. На любое сцверджанне (назіранне, выснову або аргумент), апублікаванае раней, у рукапісе павінна быць зроблена адпаведная бібліяграфічная спасылка. Рэцэнзент павінен таксама звяртаць увагу рэдактара на выяўленне істотнага падабенства або супадзення паміж рэцэнзуемым рукапісам і любой іншай апублікаванай працай, якая знаходзіцца ў сферы навуковай кампетэнцыі рэцэнзента.
  4. Рэцэнзент не робіць высноў пра якасць артыкула на падставе суб’ектыўных даных: асабістага стаўлення да аўтара, яго полу, узросту, веравызнання.
  5. Рэцэнзент не перадае звесткі пра артыкул і даныя, якія ў ім змяшчаюцца, трэцім асобам.
  6. Рэцэнзент не выкарыстоўвае інфармацыю, атрыманую з артыкула, у асабістых і камерцыйных мэтах.

Адказнасць выдаўца

  1. Выдавец спрыяе належнай практыцы правядзення даследаванняў і ўкаранненню галіновых стандартаў з мэтай удасканалення этычных рэкамендацый, працэдур ліквідацыі і выпраўлення памылак.
  2. Выдавец не толькі падтрымлівае навуковыя камунікацыі і інвестуе ў дадзены працэс, але таксама нясе адказнасць за выкананне ўсіх сучасных рэкамендацый кампетэнтных структур у публікуемым артыкуле.
  3. Выдавец не ўплывае на рэдакцыйную палітыку часопіса.
  4. Выдавец аказвае юрыдычную падтрымку рэдакцыі часопіса пры неабходнасці.
  5. Выдавец забяспечвае своечасовасць выхаду нумароў часопіса.
  6. Выдавец публікуе праўкі, тлумачэнні і адклікае артыкулы, у якіх былі выяўлены парушэнні навуковай этыкі або крытычныя памылкі.
  7. Выдавец адказвае за афармленне часопіса ў адпаведнасці з патрабаваннямі, што прад’яўляюцца міжнароднымі навуковымі базамі даных.

 

ДЗЕЯННІ РЭДАКЦЫІ Ў ВЫПАДКУ ВЫЯЎЛЕННЯ ПЛАГІЯТУ, ФАБРЫКАЦЫІ АБО ФАЛЬСІФІКАЦЫІ ДАНЫХ

  1. У выпадку выяўлення нядобрасумленных паводзінаў з боку аўтара, выяўлення плагіяту, фабрыкацыі або фальсіфікацыі даных рэдакцыя кіруецца правіламі COPE.
  2. Пад «нядобрасумленнымі паводзінамі» рэдакцыя часопіса разумее любыя дзеянні вучонага, якія цягнуць за сабой неналежнае абыходжанне з аб’ектамі вывучэння або наўмыснае маніпуляванне навуковай інфармацыяй, пры якім яна перастае адлюстроўваць назіраемыя даследаванні, а таксама паводзіны вучонага, якія не адпавядаюць прынятым этычным і навуковым стандартам.
  3. Да нядобрасумленных паводзінаў рэдакцыя часопіса не адносіць прыватныя памылкі або прыватныя разыходжанні ў плане, правядзенні, інтэрпрэтацыі або ацэнцы даследчыцкіх метадаў або вынікаў, а таксама нядобрасумленныя паводзіны, не звязаныя з навуковым працэсам.

ВЫЯЎЛЕННЕ ПАМЫЛАК І АДКЛІКАННЕ АРТЫКУЛА

  1. У выпадку выяўлення ў тэксце артыкула памылак, якія ўплываюць на яго ўспрыманне, але не скажаюць выкладзеныя вынікі даследавання, яны могуць быць выпраўлены шляхам замены pdf-файла артыкула з указаннем на памылку ў самім файле артыкула і на старонцы артыкула на сайце часопіса.
  2. У выпадку выяўлення ў тэксце артыкула памылак, якія скажаюць вынікі даследавання, або ў выпадку плагіяту, выяўлення нядобрасумленных паводзінаў аўтара (аўтараў), звязаных з фальсіфікацыяй і/або фабрыкацыяй даных, артыкул можа быць адкліканы. Ініцыятарамі адклікання артыкула могуць быць рэдакцыя, аўтар, арганізацыя, прыватная асоба.
  3. Адкліканы артыкул памячаецца знакам «Артыкул адкліканы», на старонцы артыкула размяшчаецца інфармацыя аб прычынах адклікання артыкула. Інфармацыя пра адкліканне артыкула накіроўваецца ў базы даных, у якіх індэксуецца часопіс.

 

ЗАСНАВАЛЬНІК

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

 

ПЛАТА ЗА ПУБЛІКАЦЫЮ

Публікацыя ў часопісе для аўтараў бясплатная. Рэдакцыя не бярэ плату з аўтараў за падрыхтоўку, размяшчэнне і друк матэрыялаў.

 

ПАЛІТЫКА РАСКРЫЦЦЯ І КАНФЛІКТ ІНТАРЭСАЎ

Неапублікаваныя даныя, атрыманыя з пададзеных на разгляд рукапісаў, нельга выкарыстоўваць у асабістых даследаваннях без пісьмовай згоды аўтара.

Інфармацыя або ідэі, атрыманыя ў працэсе рэцэнзавання і звязаныя з магчымымі перавагамі, павінны захоўвацца канфідэнцыяльнымі і не выкарыстоўвацца з мэтамі атрымання асабістай выгады.

Рэцэнзенты не павінны ўдзельнічаць у разглядзе рукапісаў у выпадку наяўнасці канфлікту інтарэсаў з прычыны канкурэнтных, сумесных і іншых узаемадзеянняў і адносін з любым з аўтараў, кампаніямі або іншымі арганізацыямі, звязанымі з пададзенай працай.

 

ЗАПАЗЫЧАННІ І ПЛАГІЯТ

Артыкулы, прынятыя рэдакцыяй, правяраюцца з дапамогай сістэмы «Антыплагіят». У выпадку выяўлення шматлікіх запазычанняў рэдакцыя дзейнічае ў адпаведнасці з правіламі Камітэта па публікацыйнай этыцы (Committee on Publication Ethics).

САМАПЛАГІЯТ І САМАЦЫТАВАННЕ

  1. Самаплагіят. Аўтары павінны адзначыць, што іх праца публікуецца ўпершыню. Калі элементы рукапісу раней былі апублікаваны ў іншым артыкуле, у тым ліку ў нашым часопісе, аўтары абавязаны спаслацца на больш раннюю работу, паказаць, у чым істотнае адрозненне новай работы ад папярэдняй, і разам з тым выявіць яе сувязь з вынікамі даследаванняў і высновамі, прадстаўленымі ў папярэдняй рабоце. Даслоўнае капіраванне ўласных работ і іх перафразаванне непрымальныя, яны могуць быць выкарыстаны толькі як аснова для новых вывадаў.
  2. Злоўжыванне самацытаваннем. Прымальная норма – не больш за 3 цытаванні ўласных работ. Рэдакцыя рэкамендуе адзначаць у спісе літаратуры матэрыялы, якія аўтары падрыхтавалі раней у працэсе даследавання, якое ляжыць у аснове пададзенага артыкула.

ПАЛІТЫКА РАЗМЯШЧЭННЯ ПРЭПРЫНТАЎ І ПОСТПРЫНТАЎ

У працэсе падачы артыкула аўтару неабходна пацвердзіць, што артыкул не быў апублікаваны і не быў прыняты да публікацыі ў іншым навуковым часопісе.

Артыкулы, якія былі размешчаны аўтарамі раней на асабістых або публічных сайтах, якія не адносяцца да іншых выдавецтваў, дапускаюцца да разгляду.