Масарык і яго погляд на беларускую праблему пасля Першай сусветнай вайны

Аўтары

  • Пётр Калета Універсітэт імя Масарыка, вул. Поржычы, 7, 60300, г. Брно, Чэхія; Карлаў універсітэт, пл. Яна Палаха, 2, 11638, г. Прага, Чэхія http://orcid.org/0000-0002-3292-9901 (unauthenticated)

Ключавыя словы:

Томаш Гарыг Масарык, беларускае пытанне, Антон Луцкевіч, Першая сусветная вайна

Анатацыя

Адзначана, што пазіцыя першага прэзідэнта Чэхаславакіі Томаша Гарыга Масарыка па беларускім пытанні адносіцца да тэм, якія мала распрацаваны да гэтага часу. У працах Т. Г. Масарыка прысутнічаюць толькі яго адзінкавыя выказванні пра беларусаў і па беларускім пытанні, больш ясна пункт гледжання ён выразіў у лісце да чэхаславацкага міністра замежных спраў Эдварда Бенеша ад 30 красавіка 1919 г. На падставе даступных дакументаў выяўлена, што, згодна з канцэпцыяй Т. Г. Масарыка, беларусы з’яўлялiся састаўной часткай рускага народа (як, напрыклад, і ўкраінцы), аднак падобным чынам ён адносіўся і да славян іншай этнічнай прыналежнасці, напрыклад, казаў пра чэхаславацкі і югаслаўскі народы. Зроблена назiранне, згодна з якiм Беларускую Народную Рэспубліку (БНР) прэзiдэнт Чэхаславакii разглядаў як часовае ўтварэнне, хоць Антона Луцкевіча, прэзідэнта БНР, ён прыняў у Празе ў 1919 г., абмеркаваўшы актуальныя праблемы беларусаў (беларускага руху). А. Луцкевіч, у сваю чаргу, аўдыенцыю ў Т. Г. Масарыка ўспрыняў вельмі пазітыўна, таму што яна азначала падтрымку ў перамовах у Парыжы, дзе А. Луцкевiч сярод iншага сустрэўся з Э. Бенешам.

Біяграфія аўтара

  • Пётр Калета, Універсітэт імя Масарыка, вул. Поржычы, 7, 60300, г. Брно, Чэхія; Карлаў універсітэт, пл. Яна Палаха, 2, 11638, г. Прага, Чэхія

    доктар філасофіі; дацэнт кафедры гісторыі педагагічнага факультэта Універсітэта імя Масарыка; дацэнт кафедры вывучэння Сярэдняй Еўропы філасофскага факультэта Карлавага ўніверсітэта

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Masaryk TG. Rusko a Evropa. I. Studie o duchovních proudech Ruska. Díl I. a díl II. Část 1. Praha: Ústav T. G. Masaryka; 1995. Сzech.
  2. Kolenovská D, Plavec M. Běloruská emigrace v meziválečném Československu. Studie a dokumenty. Sociopolitický aspekt. Praha: Nakladatelství Karolinum; 2017. Czech.
  3. Masaryk TG. Nová Evropa. Stanovisko slovanské. Praha: Ústav T. G. Masaryka; 2016. Czech.
  4. Hájková D, Quagliatová V, Vašek R, editors. Korespondence T. G. Masaryk E. Beneš. 1918–1937. Praha: Masarykův ústav a Archiv AV ČR; 2013. Czech.
  5. Łuckiewicz A. Vspomnienie o Prezydencie Masaryku. Przegląd Wileński. 1937;7:2–5. Polish.
  6. Lutskyevich A. Memories of President Masaryk. ARCHE Home. 2003;4(27):213–216. Belarussian.
  7. Kolenovská D. Běloruská emigrace v Československu (1918–1938). Soudobé dějiny 14. 2007;1:78–105. Czech.
  8. Vijaliki AF, compiler. Belarus’ u palitycy susednih i zahodnih dzjarzhaw (1914–1991 gg.): zbornik dakumentaw i matjeryjalaw. Tom 1 [Belarus in the policy of neighboring and western countries (1914–1991): collection of documents and materials. Volume 1]. Minsk: Unipack; 2008. Belarussian.
  9. Masaryk TG. The Slavs after the War. The Slavonic Review 1. 1922;1:2–23.
  10. Masaryk TG. Slované po válce. V: Cesta demokracie. II. Praha: Ústav T. G. Masaryka; 2007. s. 283–299. Сzech.
  11. A Message from prezident Masaryk. The Slavonic Review 7. 1929;20:241–244.
  12. Masaryk T. G. Článek pro The Slavonic Review. V: Cesta demokracie. IV. Praha: Ústav T. G. Masaryka; 1997:11-13. Сzech.

Апублікавана

2018-07-30

Выпуск

Раздзел

Першая сусветная вайна: нацыянальныя рухі і гібель імперый

How to Cite

[1]
Калета, П. 2018. Масарык і яго погляд на беларускую праблему пасля Першай сусветнай вайны. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 3 (Jul. 2018), 17–22.