Харчовае забеспячэнне на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны

Аўтары

Ключавыя словы:

харчовае забеспячэнне, такса, харчовыя камітэты і камісіі, дэфіцыт, спекуляцыя, прадуктовыя карткі

Анатацыя

Разглядаецца праблема арганізацыі харчовага забеспячэння цывільнага насельніцтва неакупіраваных беларускіх губерняў у гады Першай сусветнай вайны. Адзначана, што ў 1914 г. для яе вырашэння выкарыстоўваўся традыцыйны метад рэгулявання цэн праз выданне такс. Пачынаючы з 1915 г. для прадухілення дэфіцыту тавараў і спекулятыўнага гандлю ў структуры органаў мясцовага самакіравання сталі стварацца харчовыя камітэты і камісіі, якім былі даручаны арганізацыя закупак і размеркаванне харчавання, утрыманне харчовых складоў і распрацоўка такс. Для фінансавага забеспячэння іх дзейнасці выкарыстоўваліся сродкі з мясцовых бюджэтаў і крэдыты, атрыманыя ў банках пад гарантыі казны ці ад урадавых устаноў. Паказана, што мясцовыя органы ўлады не маглі эфектыўна вырашыць праблему забеспячэння грамадзянскага насельніцтва харчаваннем з-за адсутнасці адзінай канцэпцыі харчовай палітыкі на дзяржаўным узроўні. У найбольшай ступені гэта выявілася ў арганізацыі паставак харчавання з цэнтральных рэгіёнаў Расійскай імперыі ў прыфрантавыя губерні. Адзначаецца, што Міністэрства земляробства Расійскай імперыі пры вызначэнні раёнаў паставак не ўзгадняла план перавозак з Ваенным міністэрствам Расійскай імперыі, якое кантралявала чыгункі. Ведамства таксама сутыкалася з супрацьдзеяннем з боку Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі. Гэта прыводзіла да дэфіцыту харчовых тавараў, спекуляцый і росту цэн. Зроблена выснова аб тым, што ў канцы 1916 – пачатку 1917 г. у беларускіх губернях, не акупіраваных нямецкімі войскамі, востры харчовы крызіс стаў адным з асноўных фактараў дэстабілізацыі ўнутранай сітуацыі, што прывяло да Лютаўскай рэвалюцыі і змены дзяржаўнага ладу.

Біяграфія аўтара

  • Надзея Сяргееўна Маторава, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, пр. Маскоўскі, 33, 210038, г. Віцебск, Беларусь

    доктар гістарычных навук, дацэнт; дацэнт кафедры гісторыі і культурнай спадчыны  факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Orlov NA. Prodovol’stvennoe delo v Rossii vo vremya voiny i revolyutsii [Food supply in Russia during the war and revolution]. Moscow: Tovarishchestvo tipografii A. I. Mamontova; 1919. 30 p. Russian.
  2. Shigalin GI. Voennaya ekonomika v Pervuyu mirovuyu voinu [War economy during the First World War]. Moscow: Voenizdat; 1956. 330 p. Russian.
  3. Sidorov AL. Ekonomicheskoe polozhenie Rossii v gody Pervoi mirovoi voiny [Economy situation in Russia during the First World War]. Moscow: Nauka; 1973. 655 p. Russian.
  4. Kitanina TM. Voina, khleb i revolyutsiya: prodovol’stvennyi vopros v Rossii. 1914 – oktyabr’ 1917 g. [War, bread and revolution: food problem in Russia. 1914 – October 1917]. Leningrad: Nauka; 1985. 384 p. Russian.
  5. Os’kin MV. [The food issue in Russia during the First World War: production and supply (to the discussion about the well-being of the population of the empire at the beginning of the 20th century)]. In: Shveikovskaya EN, Il’inykh VA, Komissarenko AI, Karpachev MD, Nazarov VD, Nikulin VN, et al., editors. Ezhegodnik po agrarnoi istorii Vostochnoi Evropy. 2018 god: itogi i perspektivy issledovaniya agrarnoi istorii Rossii X–XXI vv. [Yearbook on the agrarian history of Eastern Europe. 2018: results and prospects of the study of the agrarian history of Russia in the 10th–21st centuries]. Moscow: Institute of Slavic Studies of the Russian Academy of Sciences; 2018. p. 130–139. Russian.
  6. Os’kin MV. [Russia’s food policy on the eve of February 1917: the search for a way out of the crisis]. Rossiiskaya istoriya. 2011;3:53–66. Russian.
  7. Os’kin MV. Food policy of the Ministry of agriculture in World War I (July 1914 – February 1917). RUDN Journal of Russian History. 2017;16(2):190–209. Russian. DOI: 10.22363/2312-8674-2017-16-2-190-209.
  8. Janowskaja VV, Rudovich SS, editors. Gistoryja Belarusi. Tom 4. Belarus’ u skladze Rasijskaj imperyi (kanec XVIII – pachatak XX st.) [History of Belarus. Volume 4. Belarus as a part of the Russian Empire (the end of 18th – the beginning of 20th century)]. Minsk: Jekaperspektyva; 2005. 519 p. Belarusian.
  9. Panjucich VP, editor. Gistoryija sjaljanstva Belarusi sa starazhytnyh chasow da nashyh dzjon. Tom 2. Gistoryja sjaljanstva Belarusi ad rjeformy 1861 goda da sakavika 1917 g. [History of the peasantry of Belarus from ancient times to the present day. Volume 2. History of the peasantry of Belarus from the reform of 1861 to March 1917]. Minsk: Belaruskaja navuka; 2002. 552 p. Belarusian.
  10. Hadanjonak VM. Sacyjal’na-jekanamichnae stanovishcha nasel’nictva neakupiravanaj tjerytoryi Belarusi w gady Pershaj susvetnaj vajny (kastrychnik 1915 – kastrychnik 1917 g.) [Socio-economic situation of the population of the unoccupied territory of Belarus during the First World War (October 1915 – October 1917)]. Vitebsk: Vitebsk State University of Technology; 2015. 161 p. Belarusian.

Апублікавана

2022-08-01

How to Cite

[1]
Маторава, Н.С. 2022. Харчовае забеспячэнне на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 3 (Aug. 2022), 5–14. DOI:https://doi.org/10.33581/2520-6338-2022-3-5-14.