Палітычная актыўнасць духавенства беларускіх парафій Канстанцінопальскага патрыярхата ў 1950–1991 гг.
Ключавыя словы:
беларуская дыяспара, Беларуская праваслаўная царква, Канстанцінопальскі патрыярхат, Беларуская цэнтральная рада, праваслаўе, праваслаўная царква, эміграцыяАнатацыя
Разглядаецца спецыфіка палітычнай актыўнасці духавенства беларускіх парафій Канстанцінопальскага патрыярхата, вакол якіх аб’ядноўвалася значная частка беларускай пасляваеннай дыяспары. Адзначаецца, што прамы ўдзел Беларускай цэнтральнай рады ў фарміраванні праваслаўных абшчын і органаў царкоўнага кіравання ўказанай царкоўнай юрысдыкцыі абумовіў іх уключанасць у дзейнасць палітычнага характару. Беларускія святары ўдзельнічалі ў працы адміністрацыйных падраздзяленняў Беларускай цэнтральнай рады. Пры гэтым клірыкі дапускаліся не толькі да абмеркавання пытанняў царкоўнага характару (пасвячэнне беларускага біскупа, зацвярджэнне кандыдатаў на ўступленне ў клір і г. д.), але і да прыняцця палітычных рашэнняў (правядзенне пленумаў і сесій рады, распрацоўка антысавецкіх рэзалюцый і г. д.). Характэрным напрамкам дзейнасці духавенства названай юрысдыкцыі з’яўлялася падтрымка Беларускай краёвай абароны – антысавецкага парамілітарнага фарміравання Беларускай цэнтральнай рады, створанага ў гады нямецкай акупацыі Беларусі. Важным складнікам падтрымкі святарамі гэтай арганізацыі з’яўлялася прыняцце афіцэрскіх званняў і ўзнагарод. Акрамя таго, беларускія клірыкі рэгулярна ажыццяўлялі рэпрэзентацыю антысавецкай пазіцыі беларускай дыяспары перад вышэйшымі федэральнымі органамі дзяржаўнай улады ЗША, а іменна ўзаемадзейнічали са спецыяльным камітэтам палаты прадстаўнікоў ЗША па камуністычнай агрэсіі і наведвалі кангрэс ЗША з нагоды гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Робіцца выснова аб тым, што выяўленыя напрамкі палітычнай актыўнасці беларускага духавенства канстанцінопальскай юрысдыкцыі сведчаць аб яго палітычнай ангажаванасці і адыходзе ад прынцыпу апалітычнасці ў рэлігійным жыцці.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Slesarev AV. Background of the origin and history of the development of the Belarusian Council of Orthodox Churches in North America in 1950–1976. Christian Reading. 2019;4:176–192. Russian. DOI: 10.24411/1814-5574-2019-10077.
- Slesarev AV. The Belarusian Council of Orthodox Churches in North America under the leadership of protopresbyter Svyatoslav Kous in 1976–1986. Christian Reading. 2020;2:208–219. Russian. DOI: 10.24411/1814-5574-2020-10037.
- Dol’ny Ja. [Slutsk Heroes’ Day]. Carkowny svetach. 1970;19:44–45. Belarusian.
- Latushkin M. [Chicago. Church chronicle]. Carkowny svetach. 1982;34:23. Belarusian.
- Svjataslaw A. [The March celebration. Toronto (Canada)]. Carkowny svetach. 1981;30:17–18. Belarusian.
- Shchjec’ka V. [Chronicle. Richmond Hill]. Carkowny svetach. 1978;26:26–28. Belarusian.
- Slesarev AV. Political activity of the Belarusian Autocephalic Orthodox Church in 1950–1982. Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series. 2022;67(2):166–176. Russian. DOI: 10.29235/2524-2369-2022-67-2-166-176.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).














