Гісторыка-геаграфічны агляд Галіі ў працы «Ашхарацуйц»
Ключавыя словы:
Галія, «Ашхарацуйц» («Старажытнаармянская геаграфія»), М. Харэнацы, А. Шыракацы, Страбон, Пталямей, Гай Юлій Цэзар, гістарычная геаграфіяАнатацыя
Аналізуецца тэкст унікальнай гісторыка-геаграфічнай працы «Ашхарацуйц» («Старажытнаармянская геаграфія»). У прыватнасці, даследуюцца фрагменты тэксту, прысвечаныя Галіі, якая мела важнае значэнне ў развіцці дзяржаў старой Еўропы. Паказваецца, што Галія была размешчана ў асноўным на тэрыторыі сучаснай Францыі, але пры гэтым ахоплівала некаторыя рэгіёны іншых сучасных краін, такіх як Італія, Люксембург, Бельгія, Нідэрланды і Швейцарыя. Адзначаецца, што вывучэннем Галіі займаліся не толькі антычныя гісторыкі. Гэта пацвярджаюць іншыя старажытныя
крыніцы, у якіх згадваецца краіна. Даказваецца, што, нягледзячы на сцісласць фрагментаў армянскага тэксту, прысвечаных апісанню Галіі, у іх знайшлі месца каштоўныя звесткі пра межы, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел краіны, а таксама яе геаграфічная і этнаграфічная характарыстыка. Зроблена выснова аб тым, што прыведзеныя ў армянскай крыніцы даныя патрабуюць скрупулёзнага герменеўтычнага разгляду.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).














