З вопыту працы вышэйшых навучальных устаноў замежнай Расіі ў 1920–30-я гг.
Ключавыя словы:
гісторыя Расіі, вышэйшая адукацыя, руская эміграцыя, універсітэт, адукацыйнае асяроддзеАнатацыя
Даследуецца дзейнасць вышэйшых навучальных устаноў, створаных рускімі эмігрантамі за мяжой для маладых людзей, якія пакінулі Расію пасля падзей 1917 г. Гэтыя ўстановы дазволілі эмігранцкай моладзі атрымаць прафесію. Акрамя таго, яны сыгралі значную ролю ў сацыялізацыі і адаптацыі маладых людзей у еўрапейскіх краінах. Падкрэсліваецца, што ў названых установах захоўваліся дарэвалюцыйныя прынцыпы арганізацыі працэсу навучання. Адзначаецца, што цэнтрам фарміравання сістэмы вышэйшых навучальных устаноў для расійскай эмігранцкай моладзі стала Чэхаславакія. На аснове аналізу сучасных даследаванняў па ўказанай тэме фармулююцца асноўныя тэндэнцыі ў адукацыйным асяроддзі замежнай Расіі. З дапамогай гісторыка-тыпалагічнага метаду выяўляюцца заканамернасці функцыянавання і тыпалогія адукацыйных устаноў у розных краінах. З выкарыстаннем гісторыка-параўнальнага метаду параўноўваюцца працэсы, якія адбываліся ў еўрапейскай адукацыйнай прасторы. З дапамогай біяграфічнага метаду ўстанаўліваецца роля пакінуўшых Расію навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў у арганізацыі навучання для рускай моладзі за мяжой. У артыкуле выкарыстоўваюцца матэрыялы Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі і Нацыянальнага архіва Чэшскай Рэспублікі.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Климович ЛВ. Праздники российской эмиграции как отражение исторического кода дореволюционной России (1920–1930-е гг.). Научный диалог. 2017;11:356–368. DOI: 10.24224/2227-1295-2017-11-356-368.
- Ковалёв МВ. Русские историки-эмигранты в Праге (1920–1940-е гг.). Плеве ИР, редактор. Саратов: Саратовский государственный технический университет; 2012. 405 с.
- Кьосева Ц. България и руската емиграция 20–50-те години на ХХ в. София: Международен центьр по проблемите на малцинствата и културните взаимодействия; 2002. 591 с.
- Klimovich LV, Suvorov VV. The spread of tuberculosis in the student milieu of Russian emigrants in Czechoslovakia in the 1920s: statistics, control measures, outcomes. Russian Open Medical Journal. 2019;8:e0420. DOI: 10.15275/rusomj.2019.0414.
- Квакин АВ, Постников ЕС. Завоевание высшей школы: профессорско-преподавательский состав и студенчество России в пореволюционное время (1917 – конец 1930-х гг.). Москва: Издательский дом «Ветераны спецслужб»; 2009. 526 с.
- Klimovich LV, Shaipak LA. Higher education received by young Russian emigrants in European countries in the 1920–1930s and problems of further employment (based on materials of Czechoslovakia and France). Balkanistic Forum. 2021;2:59–73.
- Буланова МБ. Высшее образование в условиях российского зарубежья. Вестник РГГУ. Серия: Философия. Социология. Искусствоведение. 2011;3(65):176–188.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).














