Ініцыятыва прэзідэнта ЗША Дж. Картэра па вываду амерыканскіх войск з Южнай Карэі ў 1976–1980 гг.: прычыны няўдачы
Ключавыя словы:
Рэспубліка Карэя, Пак Чон Хі, Дж. Картэр, ЗША, правы чалавекаАнатацыя
Разглядаецца працэс выканання аднаго з найважнейшых пунктаў перадвыбарнай праграмы прэзідэнта ЗША Дж. Картэра, які датычыцца паступовага вываду амерыканскіх сухапутных войск і тактычнай ядзернай зброі з тэрыторыі Карэйскага паўвострава. Дадзеная ініцыятыва шмат у чым была абумоўлена скандаламі, звязанымі з дзейнасцю Карэйскага цэнтральнага разведвальнага агенцтва ў ЗША, выпадкамі подкупу амерыканскіх кангрэсменаў паўднёвакарэйцамі і негатыўным стаўленнем амерыканцаў да аўтарытарнага рэжыму прэзідэнта Рэспублікі Карэя Пак Чон Хі. Аналізуецца падрыхтаваны адміністрацыяй прэзідэнта план рэалізацыі перадвыбарных абяцанняў. Адзначаецца, што вывад войск з Карэйскага паўвострава меркавалася ажыццявіць пафазна на працягу чатырох ці пяці год. Ён не павінен быў істотна змяніць ваенны баланс у рэгіёне. Указваецца, што перашкодай для рэалізацыі плана стала пазіцыя кангрэса ЗША, які не згаджаўся з абмеркаваным з паўднёвакарэйцамі пакетам кампенсацыйных мер. Прычынай супраціўлення кангрэсменаў выступала як агульная пасіўнасць амерыканскай замежнай палітыкі, так і слабая ўнутрыпалітычная падрыхтоўка рэзкага кроку прэзідэнцкай адміністрацыі. Нягледзячы на гэта, Дж. Картэр працягнуў шукаць магчымасці для выканання сваіх перадвыбарных абяцанняў. Робіцца выснова аб тым, што вынікам гэтай ініцыятывы стаў толькі банальны размен адмовы ад планаў вываду амерыканскіх войск з паўвострава на абмежаванае змякчэнне парадкаў паўднёвакарэйскай дыктатуры.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Han Sungjoo. South Korea and the United States: the alliance survives. Asian Survey. 1980;20(11):1075–1086.
- Work C. A fly in amber: Carter’s Korea troop withdrawal & the recasting of U. S. hegemony and Korean agency [dissertation]. Seattle: University of Washington; 2019. 581 p.
- Sadakov DA. Development of the USA responses to North Korean attempts to conduct a hybrid war in 1966–1976. Journal of the Belarusian State University. History. 2023;1:58–68. Russian.
- Shelley Lee. The party’s over: sex, gender, and orientalism in the Koreagate scandal of the 1970s. Frontiers: A Journal of Women Studies. 2018;39(3):1–28. DOI: 10.5250/fronjwomestud.39.3.0001.
- Cumings B. Ending the cold war in Korea. World Policy Journal. 1984;1(4):769–791
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).














