Мабілізацыйныя планы Асобнага корпуса пагранічнай варты Расійскай імперыі і іх рэалізацыя ў пачатку Першай сусветнай вайны (1904–1914)
Ключавыя словы:
Расійская імперыя, Асобны корпус пагранічнай варты Расійскай імперыі, Першая сусветная вайна, Германская імперыя, Аўстра-Венгерская імперыя, мабілізацыйныя планы, пагранічныя брыгадыАнатацыя
Раскрываюцца працэс падрыхтоўкі і змест мабілізацыйных планаў Асобнага корпуса пагранічнай варты Расійскай імперыі напярэдадні Першай сусветнай вайны. Вызначаюцца месца і роля корпуса ў складзе ўзброеных сіл дзяржавы. Аналізуецца механізм падрыхтоўкі мабілізацыйных планаў корпуса, выдзяляюцца яе этапы. Апісваецца змест мабілізацыйных планаў 2-й (Віленскай) і 3-й (Варшаўскай) пагранічных акруг, прасочваецца іх эвалюцыя на працягу 1910-х гг. Адзначаецца, што першапачатковыя планы корпуса прадугледжвалі пераважна пасіўныя (абарончыя) дзеянні (адыход ад граніцы ў глыб сваёй тэрыторыі з адначасовым разбурэннем мастоў, перапраў, чыгунак і іншых аб’ектаў). Змены, унесеныя ў гэтыя планы ў 1911–1913 гг., былі абумоўлены неабходнасцю ўліку ваенна-стратэгічных задумак саюзнікаў (Францыі) і сапернікаў (Германіі і Аўстра-Венгрыі). Робіцца выснова аб тым, што скарэкціраваныя да 1914 г. мабілізацыйныя планы корпуса прадугледжвалі ў выпадку аб’яўлення вайны актыўныя дзеянні падраздзяленняў пагранічнай варты на сумежнай тэрыторыі (вядзенне разведкі, зрыў мабілізацыі праціўніка, ажыццяўленне дыверсій і г. д.). У той жа час рэальны ход падзей паказаў, што дзеянні пагранічнікаў у першыя тыдні сусветнай вайны мелі гібрыдны характар і ў залежнасці ад тэатра ваенных дзеянняў змяшчалі элементы мабілізацыйнага планавання 1900-х і 1910-х гг.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Plekhanov AM. Otdel’nyi korpus pogranichnoi strazhi Rossii [Russian Separate Border Guard Corps]. Moscow: Granitsa; 1993. 283 p. Russian.
- Plekhanov AA, Plekhanov AM. Otdel’nyi korpus pogranichnoi strazhi imperatorskoi Rossii (1893–1917) [Separate Border Guard Corps of the Imperial Russia (1893–1917)]. Moscow: Granitsa; 2003. 296 p. Russian.
- Plekhanov AA, Plekhanov AM. Otdel’nyi korpus pogranichnoi strazhi na granitse Rossii (1893–1919) [Separate Border Guard Corps on the Russian border (1893–1919)]. Moscow: Granitsa; 2012. 520 p. Russian.
- Boyarskii VI, Burduzhuk VI, Zavatskii YuI. Na strazhe granits Otechestva. Tom 3, Pogranichnye voiska Rossii v voinakh i vooruzhennykh konfliktakh XX v. [Guarding the borders of the Fatherland. Volume 3, Russian border troops in wars and armed conflicts of the 20th century]. Moscow: Granitsa; 2000. 515 p. Russian.
- Parsukov VA. Some issues of legal regulation of mobilisation in selected corps of Russian Empire border guards. Problemy istorii, filologii, kul’tury. 2015;3:309–313. Russian.
- Petrenko AV. Combat activities of the consolidated border division on the Western front of the Russian army in 1914–1917. Border and Frontier. 2023;2(4):21–30. Russian.
- Zaionchkovskii AM. Mirovaya voina 1914–1918 gg. Tom 1, Kampanii 1914–1915 gg. [World War 1914–1918. Volume 1, Campaigns 1914–1915]. Moscow: Gosudarstvennoe voennoe izdatel’stvo; 1938. 383 p. Russian.
- Sukhomlinov VA. Vospominaniya. Memuary [Memories. Memoirs]. Minsk: Kharvest; 2005. 639 p. Russian.
- Shaposhnikov BM. Vospominaniya. Voenno-nauchnye trudy [Memories. Military scientific works]. Mosсow: Voyenizdat; 1974. 588 p. Russian.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).














