Дзейнасць дэпутатаў Гродзенскай губерні ў Першай Дзяржаўнай думе Расійскай імперыі
Ключавыя словы:
Першая Дзяржаўная дума Расійскай імперыі, Гродзенская губерня, дэпутаты, палітычныя партыі, нацыянальныя групы, трудавікі, аграрнае пытаннеАнатацыя
Даследуецца ход выбараў дэпутатаў у Першую Дзяржаўную думу Расійскай імперыі на тэрыторыі Гродзенскай губерні. Паказваецца, што на ход выбарчай кампаніі аказалі ўплыў як палітычныя і сацыяльныя, так і нацыянальныя фактары. Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі і польскія краёўцы, якія імкнуліся захаваць эканамічны і палітычны ўплыў палякаў у краі, змагаліся за галасы выбаршчыкаў-каталікоў. Яўрэйскае насельніцтва гарадоў і мястэчак падтрымлівала Саюз для дасягнення паўнапраўя яўрэйскага народа ў Расіі, а таксама сіянісцкія арганізацыі. На тэрыторыі губерні актыўна дзейнічалі прыхільнікі партыі «Саюз 17 кастрычніка» і Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі. Адзначаецца, што на губернскім выбарчым сходзе, які адбыўся ў канцы сакавіка 1906 г., выбаршчыкам-сялянам удалося заключыць пагадненне аб саюзе з гараджанамі. Блок сялян і гараджан атрымаў перамогу на выбарах. Дэпутаты-сяляне, для якіх найважнейшым было пытанне аб землеўпарадкаванні, у Першай Дзяржаўнай думе Расійскай імперыі далучыліся да трудавікоў. Падчас абмеркавання аграрнага пытання яны выступілі за павелічэнне сялянскага землекарыстання за кошт зямель памешчыкаў. Дэпутат М. Я. Астрагорскі, аўтарытэтны вучоны ў сферы палітычных і юрыдычных навук, унёс значны ўклад у распрацоўку Наказу дзейнасці Дзяржаўнай думы. Дэпутаты ад Гродзенскай губерні падтрымалі законапраект аб грамадзянскай роўнасці, які прадугледжваў адмену ўсіх нацыянальных і канфесійных абмежаванняў. У цэнтры ўвагі дэпутатаў апынуліся падзеі беластоцкага пагрому, абмеркаванне якіх у канчатковым выніку паўплывала на рашэнне аб роспуску Першай Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі 8 ліпеня 1906 г.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Lavrinovich DS. [Elections and socio-political characteristics of deputies of the 2nd State Duma from Grodno Province]. In: Smirnova YuV, editor. Gusevskie chteniya – 2024. Tri izmereniya politicheskoi istorii Rossii: ideologiya, politika, praktiki. Sbornik nauchnykh statei po materialam Vserossiiskoi nauchno-prakticheskoi konferentsii s mezhdunarodnym uchastiem; 29–30 marta 2023 g.; Moskva, Rossiya. Chast’ 1 [Gusev readings – 2024. Three dimensions of the political history of Russia: ideology, poli¬ tics, practices. Collection of scientific articles based on the proceedings of the All-Russian scientific and practical conference with international participation; 2023 March 29–30; Moscow, Russia. Part 1]. Moscow: Zertsalo-m; 2024. p. 233–244. Russian.
- Martyukhova MA. Na perelome revolyutsii: obshchestvenno-politicheskoe dvizhenie v Belorussii v svyazi s uchrezhdeniem Gosudarstvennoi dumy v Rossii (avgust 1905 – iyul’ 1906 g.) [At the turning point of revolution: social and political movement in Belarus in connection with the establishment of the State Duma in Russia (August 1905 – July 1906)]. Minsk: Nauka i tekhnika; 1986. 140 p. Russian.
- Zabawski MM. Rasijskaja Dzjarzhawnaja duma w gramadska-palitychnym zhycci Belarusi (1906–1917 gg.) [Russian State Duma in political and social life of Belarus (1906–1917)]. Minsk: Belarusian State Pedagogical University named after Maxim Tank; 1999. 212 p. Belarusian.
- Zabawski MM. Rasiiskaya Dzyarzhawnaya duma w ljosakh Belarusi (1906–1917 gg.) [Russian State Duma in the destiny of Belarus (1906–1917)]. Minsk: Belarusian State Pedagogical University named after Maxim Tank; 2008. 267 p. Belarusian.
- Tsiunchuk RA. [State Duma of imperial Russia: manifestation of ethno-confessional interests and formation of new national elites]. Istoricheskie zapiski. 2001;4:192–254. Russian.
- Tsiunchuk RA. Dumskaya model’ parlamentarizma v Rossiiskoi imperii: etnokonfessional’noe i regional’noe izmereniya [The Duma model of parliamentarism in the Russian Empire: ethno-confessional and regional dimensions]. Kazan: Fen; 2004. 416 p. Russian.
- Jurkowski R. Sukcessy i poronzki: ziemianstwo polskie Ziem Zabranykh w wyborach do Dumy Panstwowej i Rady Panstwa, 1906–1913. Olsztyn: Wydawnictwo Uniwersytetu Warmińsko-Mazurskiego; 2009. 550 s.
- Lavrinovich DS. Deyatel’nost’ obshcherossiiskikh liberal’nykh partii na territorii Belarusi (1905–1918 gg.) [Activities of all-Russian liberal parties on territory of Belarus (1905–1918)]. Magiljow: Mogilev State A. Kuleshov University; 2015. 326 p. Russian.
- Bondarenko KM. Pravye partii i ikh organizatsii v Belarusi (1905–1917 gg.) [Right-wing parties and their organisations in Belarus (1905–1917)]. Magiljow: Mogilev State A. Kuleshov University; 2010. 412 p. Russian.
- Andreev IV. M. Ya. Ostrogorskii: zhizn’ i trudy osnovopolozhnika sovremennoi partologii [M. Ya. Ostrogorskii: life and works of the founder of modern partology]. Moscow: Izdatel’stvo Moskovskogo gosudarstvennogo stroitel’nogo universiteta; 2017. 286 p. Russian.
- Ivanov AA. Failed duel of brigade commander A. A. Smirnsky. Voenno-istoricheskii zhurnal. 2018;11:73–80. Russian.
- San’kova SM. Russkaya partiya v Rossii: obrazovanie i deyatel’nost’ Vserossiiskogo natsional’nogo soyuza (1908–1917) [The Russian Party in Russia: formation and activities of the All-Russian National Union (1908–1917)]. Orel: Izdatel’stvo Svetlany Zeninoi; 2006. 369 p. Russian.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).














