Настаўнік І. А. Сербаў і акадэмік А. А. Шахматаў: гісторыя супрацоўніцтва
Ключавыя словы:
гісторыя беларускай этнаграфіі, гісторыя беларускага мовазнаўства, І. А. Сербаў, А. А. Шахматаў, Я. А. Масальская-Сурына, А. К. Снітка, Е. Р. Раманаў, Д. І. ДаўгялаАнатацыя
Мэта артыкула – вызначэнне асноўных напрамкаў супрацоўніцтва І. А. Сербава з аўтарытэтным лінгвістам А. А. Шахматавым. Паказана, што іх завочнае знаёмства і перапіска працягваліся з 1911 па 1917 г. Да нашага часу захаваліся дзесяць лістоў школьнага настаўніка да пецярбургскага акадэміка. У некаторых з іх абмяркоўваліся абставіны службовай дзейнасці І. А. Сербава. Большая частка лістоў былі прысвечаны навуковым пытанням. І. А. Сербаў дзяліўся са старшынёй Аддзялення рускай мовы і славеснасці Імператарскай акадэміі навук сваімі назіраннямі за асаблівасцямі гаворкі палешукоў, паведамляў пра вынікі экспедыцый, разважаў аб перспектывах падрыхтоўкі кніг. А. А. Шахматаў аказваў маральную, матэрыяльную і арганізацыйную дапамогу малодшаму калегу. Дзякуючы падтрымцы аўтарытэтнага мовазнаўцы былі рэалізаваны такія праекты І. А. Сербава, як экспедыцыі на Палессе ў 1911 і 1913 гг., публікацыя манаграфіі пра беларусаў-сакуноў.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Лабачэўская ВА, складальнік. Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911–1912. Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі; 2012. 456 с.
- Бандарчык ВК. Гісторыя этналагічнага вывучэння. У: Бандарчык ВК, Піліпенка МФ, Лакотка АІ, рэдактары. Беларусы. Том 3. Мінск: Беларуская навука; 1999. 365 с.
- Лабачэўская ВА. Матэрыялы да біяграфіі Ісака Абрамавіча Сербава (1871–1943). Homo Historicus. 2022;2022:38–55.
- Захаркевич СА. Исаак Абрамович Сербов. В: Король АД, редактор. Интеллектуальная элита Беларуси. Основоположники белорусской науки и высшего образования (1919–1961). Минск: БГУ; 2019. с. 192–205.
- Шумейко МФ. Архивист и археограф Дмитрий Иванович Довгялло. Минск: Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела; 2002. 161 с.
- Макаров ВИ. «Такого не бысть на Руси прежде…». Повесть об академике А. А. Шахматове. Санкт-Петербург: Алетейя; 2000. 416 с.
- Масальская-Сурина ЕА. История с географией. Москва: Издательство имени Сабашниковых; 2019. 568 с.
- Агееў АР, Пушкін ІА. Фарміраванне i дзейнасць Магілёўскага беларускага камітэта (1917–1918 гг.). Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова; 2017. 292 с.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).














