Дыскусія І. Л. Гарамыкіна і С. Ю. Вітэ аб Земскай рэформе ў заходніх губернях (канец 1890-х гг.)

Аўтары

  • Надзея Сяргееўна Маторава Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

Ключавыя словы:

заходнія губерні, мясцовае самакіраванне, земства, Земская рэформа, законапраект

Анатацыя

Разгледжана дыскусія па праекце Земскай рэформы ў заходніх губернях Расійскай імперыі, якая разгарнулася ў канцы 1890-х гг. паміж міністрам унутраных спраў І. Л. Гарамыкіным і міністрам фінансаў С. Ю. Вітэ. Прааналізаваны афіцыйныя справаводныя матэрыялы, іх канфідэнцыяльныя запіскі, успаміны і дзённікі. Асветлена перадгісторыя распрацоўкі праекта Земскай рэформы для Заходняга краю (меркавалася, што сістэма земскага самакіравання будзе рэалізавана ў дзевяці губернях, у тым ліку ў пяці беларускіх губернях), прыведзены яго асноўныя палажэнні, ахарактарызавана абмеркаванне гэтага законапраекта з губернатарамі і генерал-губернатарамі. Значная ўвага нададзена пазіцыі І. Л. Гарамыкіна як ініцыятара рэформы і поглядам С. Ю. Вітэ як яго апанента. Адзначана, што пры абмеркаванні законапраекта накіраванне дыскусіі змянілася. І. Л. Гарамыкін разглядаў увядзенне земстваў у заходніх губернях як інструмент уніфікацыі агульнаімперскай прасторы і ўзмацнення рускага ўплыву. С. Ю. Вітэ зрушыў акцэнт на праблему ўзаемаадносін земскага самакіравання і самадзяржаўя, паслядоўна адстойваў неабходнасць рэфармавання мясцовага губернскага кіравання і адмовы ад стварэння земстваў у Заходнім краі. У выніку законапраект, распрацаваны Міністэрствам унутраных спраў Расійскай імперыі, не быў зацверджаны, а І. Л. Гарамыкін быў адпраўлены ў адстаўку. Абмеркаванне пытання правядзення Земскай рэформы ў заходніх губернях прадоўжылася і прывяло да ўтварэння ў 1903 г. упраўленняў па справах земскай гаспадаркі, а таксама да фарміравання ў 1911 г. сістэмы земскага самакіравання. Гэтыя пераўтварэнні былі ажыццёўлены ў трох беларускіх (Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай) губернях і трох украінскіх (Кіеўскай, Валынскай і Падольскай) губернях.

Біяграфія аўтара

  • Надзея Сяргееўна Маторава, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

    доктар гістарычных навук, дацэнт; прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу гістарычнага факультэта

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Кизеветтер АА. Местное самоуправление в России. IX–XIX ст.: исторический очерк. Москва: Типография императорского Московского университета; 1910. 158 с.
  2. Кузьмин-Караваев ВД. Земство и деревня, 1898–1903: статьи, рефераты, доклады и речи. Санкт-Петербург: Общественная польза; 1904. 429 с.
  3. Пажитнов КА. Городское и земское самоуправление. Санкт-Петербург: Издание М. И. Семенова; 1913. 116 с.
  4. Скалон ВЮ. По земским вопросам: очерки, обозрения, заметки. I. В переходное время, 1880–1892. Санкт-Петербург: Общественная польза; 1905. 352 с.
  5. Гармиза ВВ. Подготовка Земской реформы 1864 года. Москва: Издательство Московского университета; 1957. 264 с.
  6. Герасименко ГА. Земское самоуправление в России. Москва: Наука; 1990. 264 с.
  7. Королева НГ, редактор. Земское самоуправление в России, 1864–1918. Книга 1, 1864–1904. Москва: Наука; 2005. 428 с.
  8. Королева НГ, редактор. Земское самоуправление в России, 1864–1918. Книга 2, 1905–1918. Москва: Наука; 2005. 384 с.
  9. Жукова ЛА. Земское самоуправление и бюрократия в России: конфликты и сотрудничество, 1864–1917 гг. Москва: Хронограф; 1998. 179 с.
  10. Слобожанин ВП. Земское самоуправление в Беларуси (1905–1917 гг.). Минск: Право и экономика; 2003. 168 с.
  11. Ананьич БВ, редактор. Власть и реформы: от самодержавной к Советской России. Москва: Олма-пресс экслибрис; 2006. 734 с. (Архив).
  12. Муравьев МН. «Готов собою жертвовать…»: записки графа М. Н. Муравьева об управлении Северо-Западным краем и об усмирении в нем мятежа 1863–1866 гг. Петров КВ, составитель. Москва: Пашков дом; 2008. 415 с.
  13. Половцов АА. Дневник, 1893–1909. Зайончковский ПА, редактор. Санкт-Петербург: Алетейя; 2015. 704 с.
  14. Витте СЮ. Воспоминания. Том 1, Царствование Николая II. Санкт-Петербург: Государственное издательство; 1923. XXVIII, 471 с.

Апублікавана

2025-04-21

How to Cite

[1]
Маторава, Н.С. 2025. Дыскусія І. Л. Гарамыкіна і С. Ю. Вітэ аб Земскай рэформе ў заходніх губернях (канец 1890-х гг.). Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2 (Apr. 2025), 5–14.