Драўляны коўш са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: да пытання аб атрыбуцыі
Ключавыя словы:
коўш, музейны прадмет, іканаграфія, дэкаратыўна-прыкладное мастацтваАнатацыя
Разглядаецца пытанне аб атрыбуцыі драўлянага каўша з дванаццаццю антрапаморфнымі, зааморфнымі і арнітаморфнымі выявамі са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. На падставе праведзенага аналізу формы каўша яго выраб датуецца перыядам XV–XVII стст. Па форме і стылістыцы роспісу дадзены артэфакт не мае непасрэдных аналагаў і не можа быць аднесены да вядомых з літаратуры тыпаў драўляных каўшоў. Версіі пра яго імпартнае паходжанне (з тэрыторыі сучаснай Расіі) не з’яўляюцца абгрунтаванымі. Мяркуецца, што артэфакт выраблены на тэрыторыі Беларусі. Пазнейшы страчаны цяпер паліхромны роспіс, верагодна, быў нанесены на коўш у другой палове XVII – першай палове XVIII ст. У рамках даследавання прыводзяцца не апублікаваныя раней архіўныя матэрыялы.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Vaiškūnas J. Did there exist the Baltic zodiac? In: Esteban C, Belmonte JA, editors. Astronomy and cultural diversity. Santa Cruz de Tenerife: Organismo Autónomo de Museos y Centros Cabildo de Tenerife; 2000. р. 319–325.
- Віцязь С. Драўляны коўш – сярэдневяковы сакральны каляндар. Археалагічны зборнік. 2006;1:87–99.
- Vaiškūnas J. Some peripheral forms of the Mediterranean and Oriental zodiac traditions in heathen Lithuania. Archaeologia BALTICA. 2008;10:86–93.
- Vaiškūnas J. Skaitant dangaus ženklus. Lietuviško Zodiako pėdsakais. Vilnius: Dominicus Lituanus; 2012. 180 p.
- Авiлiн Ц. Памiж небам i зямлёй: этнаастраномiя. Мiнск: Тэхналогiя; 2015. 287 с.
- Скварчэўскі Д. Навука звяздарская: астраномія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIV – XVII ст. Мінск: Будмедыяпраект; 2022. 199 с.
- Бутов ИС. Этюды об археоастрономии северо-запада Восточной Европы. Москва: Вече; 2023. 288 с.
- Vaitkevičienė D. Žydinti taurė: baltų gėrimai ir apeigos. Vilnius: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas; 2019. 431 p.
- Чавус СЭ. Коўш-браціна са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: паходжанне твора. Роднае слова. 2023;6:71–75.
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Copyright (c) 2025 Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя

This work is licensed under a Creative Commons Attribution-NonCommercial 4.0 International License.
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).














