Фарміраванне фондаў музеяў вышэйшых навучальных устаноў БССР у 1920–30-я гг. (на прыкладзе вучэбных калекцый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта)

Аўтары

  • Дар'я Ігараўна Прыгодзіч Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, пр. Незалежнасцi, 4, 220030, г. Мiнск, Беларусь

Ключавыя словы:

БССР, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, музей вышэйшай школы, музейны прадмет, калекцыя, фонд, экспедыцыя

Анатацыя

Разглядаецца працэс камплектавання фондаў музеяў вышэйшай школы БССР у 1920–30-я гг. на прыкладзе фарміравання навуковых калекцый музеяў БДУ. Для даследавання праблематыкі фондавай дзейнасці музея прыцягваліся агульнанавуковыя метады аналізу, сінтэзу, апісання, класіфікацыі з апорай на прынцып гістарызму. Асновай крыніцазнаўчай базы сталі матэрыялы фонду 205 Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, якія адлюстроўваюць гісторыю дзейнасці БДУ. Вывучэнне крыніц і спосабаў паступлення музейных прадметаў у фонды ўніверсітэцкіх музеяў дазволіла разгледзець асаблівасці вучэбных музеяў, вызначыць прыярытэтныя напрамкі камплектавання, раскрыць спецыфіку іх фінансавай дзейнасці, выявіць арганізацыі, якія дапамагаюць фондавай дзейнасці, ахарактарызаваць спосабы паступлення прадметаў музейнага значэння. Асноўнымі формамі камплектавання фондаў музеяў БДУ з’яўляліся перадача ў дар (ад вучоных, буйных музеяў, навучальных і навуковых устаноў, арганізацый), збор прадметаў музейнага значэння ў ходзе розных навуковых экспедыцый, камандзіровак, выраб экспанатаў у вучэбных майстэрнях навукоўцамі і студэнтамі ўніверсітэта, абмен і афіцыйнае набыццё музейных прадметаў. Спалучэнне розных форм і кірункаў фарміравання фондаў музеяў БДУ забяспечыла ўніверсітэт сістэматызаванымі, навукова арганізаванымі вучэбнымі калекцыямі. Якасная і колькасная характарыстыкі, паўната і сістэмнасць калекцый вызначылі высокі навуковы ўзровень развіцця вучэбных музеяў БДУ.

Біяграфія аўтара

  • Дар'я Ігараўна Прыгодзіч, Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, пр. Незалежнасцi, 4, 220030, г. Мiнск, Беларусь

    аспірантка кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта. Навуковы кіраўнік – доктар гістарычных навук, прафесар А. А. Гужалоўскі.

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Tikhomirova EI, Savel’ev BA, Khodetskii VG, compilers. Muzei vysshikh uchebnykh zavedenii SSSR: Annotirovannyi spravochnik [Museums of higher educational institutions of the USSR: Annotated guide]. Moscow: Publishing House of the Moscow State University; 1975. 235 p. Russian.
  2. Huzhalouski AA. Naradzhjenne belaruskaga muzeja [Birth of the Belarusian Museum]. Minsk: National Archives of the Republic of Belarus; 2001. 123 p. Belarusian.
  3. Huzhalouski AA. Muzei Belarusi (1918–1941 gg.) [Museums of Belarus (1918–1941)]. Minsk: National Archives of the Republic of Belarus; 2002. 176 p. Belarusian.

Downloads

Апублікавана

2020-01-28

How to Cite

[1]
Прыгодзіч, Д.І. 2020. Фарміраванне фондаў музеяў вышэйшых навучальных устаноў БССР у 1920–30-я гг. (на прыкладзе вучэбных калекцый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 1 (Jan. 2020), 78–84. DOI:https://doi.org/10.33581/2520-6338-2020-1-78-84.