Рээвакуацыя вымушаных мігрантаў з Беларусі: удзел беларускіх бежанскіх арганізацый у каардынацыі працэсу (1917–1918)
Ключавыя словы:
бежанства, рээвакуацыя, вымушаныя мігранты з Беларусі, Першая сусветная вайнаАнатацыя
Вывучаецца адна з самых складаных старонак гісторыі вымушанай міграцыі з Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны – рээвакуацыя 1917–1918 гг. Даследуюцца месца і маштаб удзелу беларускіх бежанскіх арганізацый у каардынацыі гэтага працэсу. Адзначана, што працягласць рээвакуацыі і ўдзел у ёй прадстаўнікоў улады, якая змянялася ў Расіі ў ходзе рэвалюцыйных узрушэнняў некалькі разоў, дазваляюць убачыць магчымасці ўздзеяння на беларускіх бежанцаў розных палітычных сіл, у тым ліку беларускіх. На падставе новых матэрыялаў Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, матэрыялаў перыядычнага друку 1917–1918 гг. і найноўшых даследаванняў па гісторыі бежанства сцвярджаецца, што ўцекачы палохалі палітыкаў сваёй разнастайнасцю, а таксама звязаным з іх прысутнасцю комплексам бытавых праблем, прыярытэтных у параўнанні з пытаннямі палітычнага ўплыву для саміх мігрантаў. Зроблена выснова аб вельмі абмежаваным уплыве на бежанцаў з боку беларускіх палітыкаў. Выказана думка пра тое, што ключавое ўздзеянне на мігрантаў у ходзе рээвакуацыі аказвалі савецкія органы ўлады, якія імкнуліся трымаць пад кантролем усе аспекты дэпартацыі насельніцтва.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Utgoff V. S. [Belarusian refugees of the First World War, 1914–1922] : thesis of diss. ... PhD (history) : 07.00.02. Saint Petersburg, 2003 (in Russ.).
- Bachurin J. A. [Committee by Tatyana. 1914–1917]. Staryi Tseikhgauz [Old Zeughaus]. 2013. No. 8. P. 48–53 (in Russ.).
- Belova I. B. [Forced migrants: refugees and prisoners of war of World War I in Russia 1914 –1925]. Moscow : AIRO-XXI, 2014 (in Russ.).
- Samatya V. [The problem of refugees in Belarus during the World War I]. Beloruss. zhurnal mezhdunarodnogo prava i mezhdunarodnykh otnoshenii [Belarus. j. of int. law and int. relat.]. 2003. No. 2. URL: http://www.evolutio.info/index.php?option=com_content&task=view&id=631&itemid=5 (date of access: 05.05.2016) (in Russ.).
- Kuksa A. N. [Western region: Minsk period (March 1917 – February 1918)]. Nauka – obrazovaniyu, proizvodstvu, ekonomike [Science – society, production and economy] : materials of the 11th int. sci.-techn. conf. : in 4 vol. (Minsk, 27–29 Novemb., 2013). Minsk, 2013. Vol. 4. P. 59 (in Russ.).
- Krutalevich V. A. [The birth of the Belarusian Soviet Republic. (On the way of proclamation of the Republic. October 1917 – December 1918)]. Minsk : Nauka i tekhnika, 1975 (in Russ.).
- Ljahowski V. [School education in Belarus during the German occupation of 1915–1918]. Białystok : Belaruskae gistarychnae tavarystva ; Vilnius : Instytut belarusistyki, 2010 (in Belarus.).
- Skalaban V. V. [Belarusian National Commissariat] : thesis of diss. … PhD (history) : 07.00.02. Minsk, 1982 (in Russ.).
- Prymaka-Oniszk A. [Refugees 1915. Memories of a migrant]. Wolowiec : Wydownictwo Czarne, 2016 (in Pol.).
- Charniakevich A. M. [Stranger among his own: Pawel Aleksyuk and Belarusian «polonofils»]. Minsk : A. M. Yanushkevich, 2017 (in Belarus.).
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).














