«Найвышэйшы пляц» ці «гарадскі бульвар»? Статыстыка, памяць і асабістыя рахункі ў канфлікце вакол публічнай прасторы Полацка (1830-я гг. – 1908 г.)

Аўтары

  • Андрэй Міхайлавіч Лукашэвіч Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь

Ключавыя словы:

Полацкі кадэцкі корпус, гарадское самакіраванне, публічная прастора, лакальны канфлікт, М. В. Літвінаў, А. П. Тыртаў, дыскурс, гістарычная памяць, Расійская імперыя, Віцебская губерня

Анатацыя

На аснове прымянення мікрагістарычнага падыходу і аналізу архіўных матэрыялаў даследуецца шматгадовая барацьба (1830-я гг. – 1908 г.) паміж Полацкім кадэцкім корпусам і гарадскім грамадствам за кантроль над цэнтральнай плошчай. Паказваецца, як у гэтым прыватным казусе пераламіліся ключавыя супярэчнасці імперскай Расіі мяжы XIX–XX стст. Рэканструююцца 5 фаз супрацьстаяння – ад лакальных сутыкненняў да разгляду ў вышэйшых органах улады (Сенат, Дзяржаўная рада), што адлюстроўвае эвалюцыю кіраўніцкіх механізмаў ад манаршага дыктату да бюракратычнага арбітражу. Адмысловая ўвага надаецца двум аспектам, якія вызначылі вастрыню канфлікту: 1) яго глыбокай персаналізацыі праз постаці дырэктара корпуса генерала А. П. Тыртава і гарадскога галавы М. В. Літвінава, чые асабістыя матывы і кар’ерныя траекторыі сталі каталізатарам эскалацыі канфлікту; 2) дыскурсіўнай барацьбе (пагрозы маральнага разлажэння, санітарнай небяспекі, апаганьвання сімвала воінскай славы, дэмаграфічнага захопу і вобраз абложанай крэпасці, якія канструяваліся корпусам, супрацьпастаўляліся прававым і гаспадарчым аргументам гарадскога самакіравання). Робіцца выснова аб тым, што спрэчка пра пляц была не проста маёмасным канфліктам, а сутыкненнем прынцыпова розных мадэляў публічнай прасторы – закрытай ваенна-дысцыплінарнай і адкрытай агульнагарадской. 

Біяграфія аўтара

  • Андрэй Міхайлавіч Лукашэвіч, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь
    доктар гістарычных навук, прафесар; прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу гістарычнага факультэта

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Шайкоў В, Лукашэвіч А. Полацкі кадэцкі корпус і яго выхаванцы. Беларускі гістарычны часопіс. 1999;4:45–51.
  2. Самович АЛ. Кадетские корпуса России (конец 19 – первая четверть 20 вв.). Москва: [б. и.]; 1998. 83 с.
  3. Поляков СИ. Полоцкий кадетский корпус: история в лицах. Полоцк: Полоцкое книжное издательство; 2010. 71 с. (Наследие Полоцкой земли; выпуск 12). Совместно с издательством «Спасо-Евфросиниевский монастырь в г. Полоцке».
  4. Филипенко ВС, Глазырин ЕВ, Соловьёв АА. Коллегиум, академия, университет: вехи истории и традиции Полоцкой alma mater. Дук ДВ, редактор. Витебск: Витебский областной центр маркетинга; 2013. 80 с.
  5. Лукашевич АМ. Полоцкий кадетский корпус в контексте военных реформ 1860–1870-х гг. «Долгий ХІХ век» в истории Беларуси и Восточной Европы: исследования по Новой и Новейшей истории. 2023;7(часть 1):201–212. EDN: EUDVCX.
  6. Лукашевич АМ. Эволюция кадрового состава служащих Полоцкой военной гимназии в 1865–1882 гг. (по материалам Национального исторического архива Беларуси). В: Голубеў ВФ, рэдактар. Архіварыус. Выпуск 21. Мінск: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі; 2023. с. 108–123.
  7. Лукашевич АМ. Полоцкий кадетский корпус в годы Первой мировой войны (1914–1918). Журнал Белорусского государственного университета. История. 2024;2:17–32. EDN: NANBHY.
  8. Лукашевич АМ. Полоцкий кадетский корпус во время Гражданской войны (1917–1920 гг.). Труды БГТУ. Серия 6, История, философия. 2024;2:27–34. EDN: BCNEYO.
  9. Fairclough N. Critical discourse analysis: the critical study of language. London: Routledge; 2010. 608 p. DOI: 10.4324/9781315834368.
  10. Григорьев ФА. Дед – внукам. Военно-исторический архив. 2005;10:169–178.
  11. Морель АК. История города Полоцка и возникновение здания Полоцкого кадетского корпуса. В: Данько ЛФ, Судник АИ, составители. Иезуиты в Полоцке, 1580–1820 гг. Часть 1. Полоцк: А. И. Судник; 2005. с. 7–28 (Наследие Полоцкой земли; выпуск 2).

Апублікавана

2026-05-19

How to Cite

[1]
Лукашэвіч, А.М. 2026. «Найвышэйшы пляц» ці «гарадскі бульвар»? Статыстыка, памяць і асабістыя рахункі ў канфлікце вакол публічнай прасторы Полацка (1830-я гг. – 1908 г.). Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 2 (May 2026), 5–21. DOI:https://doi.org/10.33581/2520-6338-2026-2-%p.