Мусульманская супольнасць і крызіс брытанскага мультыкультуралізму ў пачатку ХХІ ст.

Аўтары

  • Антон Яўгенавіч Ігнатовіч Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, вул. Касманаўтаў, 1, 212022, г. Магілёў, Беларусь

Ключавыя словы:

брытанскія мусульмане, мультыкультуралізм, прымаючае грамадства, Вялікабрытанія, радыкалізацыя

Анатацыя

Разглядаюцца праблемы развіцця мультыкультуралізму ў Вялікабрытаніі. Вызначаецца роля мусульман у крызісе брытанскага мультыкультуралізму ў пачатку ХХІ ст. Выкарыстоўваюцца як агульнанавуковыя, так і спецыяльна-гістарычныя (гісторыка-сістэмны і гісторыка-генетычны) метады. Адзначаецца, што хваляванні летам 2001 г. на поўначы Англіі, а таксама тэракты 11 верасня 2001 г. у Нью-Ёрку і 7 ліпеня 2005 г. у Лондане сталі нагодай для пачатку дыскусіі аб пераглядзе этнаканфесійнай палітыкі. Даказваецца, што ваенныя аперацыі ў Іраку і Афганістане, а таксама нявырашанасць іміграцыйных і сацыяльна-эканамічных праблем унутры краіны справакавалі незадаволенасць з боку мусульман і рост ісламафобіі ў прымаючым грамадстве. Такім чынам, крызіс у адносінах мусульманскай супольнасці і прымаючага грамадства стаў успрымацца як крызіс мультыкультуралізму. Паказана, што брытанскі ўрад адмовіўся ад палітыкі мультыкультуралізму ў лютым 2011 г. на хвалі ўзмацнення ўвагі прымаючага грамадства да праблемы ісламскага радыкалізму. Сцвярджаецца, што дэрадыкалізацыя была пакладзена ў аснову ўнутранай палітыкі ў дачыненні да мусульман. Абгрунтавана выснова пра тое, што ўрад Вялікабрытаніі выступіў у падтрымку індывідуальнай сацыяльна-эканамічнай і культурнай інтэграцыі праз дзейнасць на мясцовым узроўні, што выключыла дзяржаўную падтрымку мусульманскіх арганізацый, якія нярэдка мелі сувязі з экстрэмістамі. Канстатуецца адсутнасць мэтанакіраванай палітыкі ў дачыненні да брытанскіх мусульман.

Біяграфія аўтара

  • Антон Яўгенавіч Ігнатовіч, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, вул. Касманаўтаў, 1, 212022, г. Магілёў, Беларусь

    старшы выкладчык кафедры ўсеагульнай гісторыі гісторыка-філалагічнага факультэта

Бібліяграфічныя спасылкі

  1. Gromyko A. A., Anan’eva E. V. (eds). [Dilemmas of Britain: search of ways of development]. Moscow : Ves’ mir, 2014 (in Russ.).
  2. Home Office bulding a safe, just and tolerant society. Community cohesion: Report of the Independent Review Team Chaired by Ted Cantle. London, 2001.
  3. Pleshchunov F. О. [Policy of multiculturalism in Great Britain and radicalization of Islamic youth of the country]. Vostok. 2009. No. 1. P. 100–108 (in Russ.).
  4. Home Office bulding a safe, just and tolerant society. Secure Borders, Safe Heaven: Integration with Diversity in Modern Britain. Lоndon, 2002.
  5. Phillips M. Londonistan. New York : Encounter Books, 2006.
  6. Birt J. Good Imam, Bad Imam: Civic Religion and National Integration in Britain post–9/11. Muslim World. 2006. Vol. 96, issue 4. P. 687–706.
  7. Hussain D. British Muslims in the Anti–Terror Age. Glob. Dialogue. 2007. Vol. 9, issue 3/4. P. 75–87.
  8. Cameron D. Extremism, Individual Rights and the Rule of Law in Britain [Electronic resource]. URL: http://conservative-speeches.sayit.mysociety.org/speech/599697 (date of access: 21.07.2016).
  9. PM’s speech at Munich Security Conference [Electronic resource]. URL: http://www.number10.gov.uk/news/speeches–and–transcripts/2011/02/pms–speech–at–munich–security–conference–60293 (date of access: 11.02.2011).
  10. Modood T. Multicultural Politics: Racism, Ethnicity, and Muslims in Britain. Minneapolis : Edinburg University Press, 2005.

Апублікавана

2017-12-29

How to Cite

[1]
Ігнатовіч, А.Я. 2017. Мусульманская супольнасць і крызіс брытанскага мультыкультуралізму ў пачатку ХХІ ст. Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. 4 (Dec. 2017), 82–88.