Справаводства па скасаванні шлюбу ў праваслаўных і рымска-каталіцкіх кансісторыях (канец XVIII – пачатак ХХ ст.)
Ключавыя словы:
справаводства кансісторыі, праваслаўная кансісторыя, рымска-каталіцкая кансісторыя, судовая дакументацыя кансісторыі, справы аб скасаванні шлюбуАнатацыя
Праводзіцца кампаратыўны аналіз тэрміналогіі, арганізацыі і дакументавання судовай дзейнасці праваслаўных і рымска-каталіцкіх кансісторый на беларускіх землях у канцы XVIII – пачатку ХХ ст. Вызначаюцца тры віды разрыву сямейных адносін – прызнанне шлюбу незаконным, дазвол на асобнае пражыванне мужа і жонкі, развод. Абгрунтоўваюцца прычыны звароту ў кансісторыі. Вылучаюцца два найбольш істотныя перыяды ў арганізацыі справаводства кансісторый па справах аб скасаванні шлюбу і яго нарматыўным рэгуляванні для праваслаўнай і рымска-каталіцкай цэркваў: канец XVIII ст. – 1841 г.; 1840-я гг. – пачатак XX ст. Адзначана, што для праваслаўнай царквы можна акрэсліць трэці перыяд: канец ХІХ – пачатак ХХ ст. Сцвярджаецца, што непасрэдна судовы працэс уключаў тры этапы – прыняцце кансісторыяй прашэння да разгляду, следства, прыняцце рашэння, – а пэўнай міжканфесіянальнай уніфікацыі судаводства ўдалося дасягнуць толькі з прыняццем Статута духоўных кансісторый (1841). Паказана, што з гэтага часу спецыфіка канфесій захоўвалася ў афармленні судовай дакументацыі, выкарыстанні асобных відаў дакументаў, арганізацыі прыняцця да разгляду зваротаў насельніцтва і вынясення прысудаў кансісторыямі па іх, а таксама ў формах падачы апеляцый.
Бібліяграфічныя спасылкі
- Tolstoj D. [Roman Catholicism in Russia]. Saint Petersburg : Typografiya by V. F. Demakov, 1876 (in Russ.).
- Troickij S. [Philosophy of christian marriage]. Kiev : Fond «Khristianskaya zhiznʼ», 1996 (in Russ.).
- Antonovich Z. [Features of the dissolution of marriage in the Catholic tradition of the XIX century]. Belarus. gistarychny chasopis. 2008. No. 4. P. 33–39 (in Belarus.).
- Antonovich Z. [Mohilev’ and Minsk’ Roman-Catholic consistories’ archives: history, structure, content of documents (1782–1918)]. Minsk : Ekoperspektiva, 2016 (in Belarus.).
- Majdanʼski K. [The unity of life and love: an essay on the theology of marriage and family]. Warszaw : Pollotinum, 1983 (in Pol.).
- Mukhina Z. [Divorces in the Russian peasant family: traditions and the realities of post-reform period]. Bull. of Peoplesʼ Friendship Univ. of Russia. Ser.: Russ. hist. period. 2013. No. 1. P. 49–62 (in Russ.)
- Belyakova E. [Divorce in the archives of the Holy Synod]. In: Arkhivy Russkoi pravoslavnoi tserkvi: puti iz proshlogo v nastoyashchee [Russian Orthodox Churchʼ archives: ways from past to present]. Moscow, 2005. P. 328–336 (in Russ.).
- Boudou A. [The Holy See and Russia: diplomatic relations between them in the XIX century]. Crakow : Wydawhictwo Księży Jezuitów, 1928. Vol. 1: 1814–1847. (in Pol.).
Downloads
Апублікавана
Выпуск
Раздзел
License
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).














