Друкаваны ISSN: 2520-6338
Электронны ISSN: 2617-4006
АДПРАЎКА АРТЫКУЛАЎ
ПРАВІЛЫ ДЛЯ АЎТАРАЎ
Да публікацыі ў часопісе прымаюцца артыкулы, якія ўтрымліваюць арыгінальныя навуковыя даследаванні (вынікі даследавання і высновы, раней нідзе не апублікаваныя і не пададзеныя ў іншыя часопісы), па праблемах гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі, крыніцазнаўства і гістарыяграфіі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, архівазнаўства і музеязнаўства, гісторыі навукі. Даследаванне павінна быць цікавым для міжнароднай навуковай супольнасці.
Пры падрыхтоўцы артыкулаў неабходна кіравацца прыведзенымі ніжэй правіламі. Артыкулы, аформленыя не па правілах, будуць адхіляцца.
У сувязі з дастаткова складанымі патрабаваннямі да дакладнага афармлення спісу літаратуры і іншых навуковых элементаў артыкула рэдакцыйная калегія дапускае, каб аўтары былі вызвалены ад абавязку афармлення рукапісаў, ілюстрацый, спісаў літаратуры паводле правілаў часопіса да завяршэння працэсу рэцэнзавання. Галоўнае патрабаванне да першапачатковага варыянта тэксту – гэта ўключэнне ў спіс літаратуры ўсіх крыніц і даследаванняў, якія згадваюцца ў рабоце, каб рэцэнзент меў магчымасць правесці верыфікацыю крыніц інфармацыі.
Агульныя патрабаванні
Артыкулы падаюцца ў электроннай форме ў фармаце .doc або .docx, файл з артыкулам павінен быць названы па прозвішчы аўтара, калі аўтараў некалькі – па прозвішчы першага аўтара. Малюнкі і табліцы неабходна ўстаўляць у тэкст пасля адпаведных спасылак на іх, а таксама прадубліраваць асобнымі файламі ў фармаце .jpg/.cdr/.tiff/.eps/.xls або .psd (Adobe Photoshop) (без склейвання слаёў).
Параметры набору тэксту: шрыфт Times New Roman, кегель 12 пт, міжрадковы інтэрвал 1,5, абзацны водступ 10 мм, без пераносаў слоў. Памеры палёў: верхняе і ніжняе – па 20 мм, левае – 30 мм, правае – 20 мм. Рэкамендаваны аб’ём арыгінальнага навуковага артыкула, уключаючы табліцы, малюнкі і спіс бібліяграфічных спасылак, – ад 12 да 20 старонак (20 000–40 000 сімвалаў), хронікі навуковага жыцця і рэцэнзіі – 5–6 старонак (да 10 000 знакаў). Усе старонкі павінны быць пранумараваны.
Структура артыкула
Тытульная старонка
Тытульная старонка павінна ўтрымліваць наступныя структурныя элементы на рускай, беларускай і англійскай мовах:
Максімальная даўжыня загалоўка артыкула – 10–12 слоў. Вельмі доўгія загалоўкі, як і вельмі кароткія, з цяжкасцю ўспрымаюцца чытачамі.
Загаловак артыкула павінен быць: інфарматыўным, лаканічным, адпавядаць навуковаму стылю тэксту, змяшчаць асноўныя ключавыя словы, якія характарызуюць тэму (прадмет) даследавання і змест працы. Загаловак павінен лёгка ўспрымацца чытачамі і пошукавымі сістэмамі. Не дапускаецца выкарыстанне абрэвіятур, формул, спецыяльных сімвалаў, іншых шрыфтоў, акрамя кірылічнага і лацінскага.
Назвы арганізацый, у якіх працуюць аўтары (калі аўтар працаваў і выконваў даследаванне ў некалькіх арганізацыях, пажадана пазначыць назвы ўсіх арганізацый), адрас, горад і краіна. Кожнае найменне арганізацыі размяшчаецца з новага радка. Калі аўтараў артыкула некалькі, то перад назвай арганізацыі і пасля прозвішча аўтара прыводзіцца парадкавы нумар у верхнім індэксе, які дазваляе суаднесці аўтара і арганізацыю.
Замежныя партнёры і міжнародныя базы даных прад’яўляюць высокія патрабаванні да напісання анатацый. У анатацыю ўваходзіць характарыстыка асноўнай тэмы, праблемы, аб’екта, мэты даследавання, каштоўнасць яго вынікаў, а таксама практычнае значэнне вынікаў работы. У анатацыі неабходна адзначыць, што новае нясе ў сабе навуковы артыкул у параўнанні з іншымі, роднаснымі па тэматыцы і мэтавым прызначэнні. Абрэвіятуры трэба раскрываць.
Ключавыя словы, якія складаюць семантычнае ядро артыкула, уяўляюць сабой пералік асноўных паняццяў і катэгорый, якія выкарыстоўваюцца для апісання даследуемай праблемы. Гэтыя словы служаць арыенцірам для чытача і выкрыстоўваюцца для пошуку артыкулаў у электронных базах, таму яны павінны адлюстроўваць галіну навукі, у межах якой напісаны артыкул, тэму, мэту і аб’ект даследавання.
У якасці ключавых слоў могуць выкарыстоўвацца як адзіночныя словы, так і словазлучэнні ў адзіночным ліку і назоўным склоне. Рэкамендуемая колькасць ключавых слоў – 5–7, колькасць слоў унутры ключавой фразы – не больш за тры.
У дадзеным раздзеле прынята выказваць падзяку калегам, якія дапамагалі пры правядзенні даследавання або рабілі крытычныя заўвагі ў адрас вашага артыкула. Аднак перш чым выказаць падзяку, абавязкова атрымайце згоду ад тых, каму мяркуеце падзякаваць.
Неабходна выказаць падзяку за фінансавую падтрымку даследавання арганізацыям і фондам, гэта значыць напісаць, за кошт якіх грантаў, кантрактаў, стыпендый стала магчымым правесці даследаванне.
УДК 543.257.2
ОПРЕДЕЛЕНИЕ РИМАНТАДИНА В ЛЕКАРСТВЕННОМ ПРЕПАРАТЕ «ГРИППОМИКС» С ПОМОЩЬЮ ИОНОСЕЛЕКТИВНОГО ЭЛЕКТРОДА
И. С. Иванов1), П. В. Петров1), 2)
1) Научно-инженерное предприятие «Геоинформационные системы»,
ул. Сурганова, 6, 220012, г. Минск, Беларусь
2)Белорусский государственный университет, пр. Независимости, 4, 220030, г. Минск, Беларусь
Аннотация.
Ключевые слова.
Благодарность.
Иван Сергеевич Иванов – младший научный сотрудник НИП «Геоинформационные системы».
+375***
Петр Владимирович Петров – доктор химических наук, профессор; заведующий лабораторией НИИ физико-химических проблем, профессор кафедры аналитической химии химического факультета БГУ.
+375***
Контактный автор И. С. Иванов
ВЫЗНАЧЭННЕ РЫМАНТАДЗІНУ Ў ЛЕКАВЫМ ПРЭПАРАЦЕ «ГРЫПАМІКС» З ДАПАМОГАЙ ІОНАСЕЛЕКТЫЎНАГА ЭЛЕКТРОДА
І. С. Іваноў1), П. У. Пятроў1), 2)
1) Навукова-інжынернае прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы»,
вул. Сурганава, 6, 220012, г. Мінск, Беларусь
2)Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск, Беларусь
Анатацыя.
Ключавыя словы.
Падзяка.
Іван Сяргеевіч Іваноў – малодшы навуковы супрацоўнік НІП «Геаінфармацыйныя сістэмы».
+375***
Пётр Уладзіміравіч Пятроў – доктар хімічных навук, прафесар; загадчык лабараторыі НДІ фізіка-хімічных праблем, прафесар кафедры аналітычнай хіміі хімічнага факультэта БДУ.
+375***
Кантактны аўтар І. С. Іваноў
DETERMINATION OF RIMANTADINE IN DOSAGE FORM «GRIPPOMIX» USING THE ION-SELECTIVE ELECTRODE
aThe Scientific-Engineering Enterprise «Geoinformation Systems», 6 Surhanava Street, Minsk 220012, Belarus
bBelarusian State University, 4 Niezaliežnasci Avenue, Minsk 220030, Belarus
Corresponding author: ivanov@gmail.com
Abstract
Keywords
Acknowledgments
Ivan S. Ivanov, junior researcher, «Geoinformation Systems».
Petr V. Petrov, doctor of science (chemistry), full professor; head of the laboratory «Geoinformation Systems», professor at the department of engineering geology and geophysics, faculty of geography, Belarusian State University.
Тэкст артыкула
Артыкул абавязкова павінен мець наступныя структурныя часткі, якія вылучаюцца ў тэксце паўтлустым шрыфтам.
Змяшчаюць: актуальнасць тэмы даследавання, агляд літаратуры па тэме, пастаноўку праблемы, фармулёўку мэты і задач даследавання.
Дэтальна апісваюцца метадалогія і метады, на якіх заснавана даследаванне.
Дэманструюцца фактычныя вынікі даследавання (тэкст, табліцы, графікі, дыяграмы, ураўненні, фатаграфіі, малюнкі). Гэта частка змяшчае таксама інтэрпрэтацыю атрыманых вынікаў даследавання, у тым ліку адпаведнасць атрыманых вынікаў гіпотэзе даследавання, абмежаванні даследавання і абагульненні яго вынікаў, прапановы па практычным выкарыстанні, прапановы адносна напрамку будучых даследаванняў.
Змяшчае сціслыя вынікі раздзелаў артыкула без паўтарэння фармулёвак, прыведзеных у іх. Дадзеная частка можа быць уключана ў папярэднюю.
а) у спіс уключаюцца толькі працы, якія выкарыстаны пры падрыхтоўцы артыкула і адзначаны ў тэксце артыкула;
б) спасылкі на бібліяграфічныя крыніцы падаюцца ў парадку цытавання (называння) – парадкавы нумар спасылкі і цытаваных старонак у тэксце пішуцца ў квадратных дужках (напрыклад, [1, с. 3]). Кожная крыніца павінна мець свой парадкавы нумар у спісе;
в) спіс крыніц павінен быць аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі ванкуверскага стылю:
– кнігі: прозвішча і ініцыялы аўтара (калі аўтараў некалькі, трэба пазначыць імёны першых шасці з паметай «і інш.»), поўная назва кнігі, месца выдання, выдавецтва, год выдання, агульная колькасць старонак.
Прыклад:
– артыкулы з часопісаў, зборнікаў, матэрыялаў канфэрэнцый і інш.:
Прыклад:
6. References (на англійскай мове):
а) спіс бібліяграфічных спасылак неабходна падаць на англійскай мове;
б) колькасць крыніц, прыведзеных у спісе бібліяграфічных спасылак і ў References, павінна супадаць.
в) у спіс літаратуры ўключаюцца звесткі з англамоўных метаданых артыкула, якія размешчаны адным блокам на тытульнай старонцы або ў канцы артыкула: прозвішча, імя, імя па бацьку аўтараў лацінкай; загаловак артыкула на англійскай мове; назва часопіса лацінкай (транслітарацыя, калі няма інфармацыі аб выкарыстанні часопісам англамоўнай назвы); выходныя даныя (год, том, выпуск, нумар, частка (калі ёсць), нумары старонак «ад – да»); інфармацыя пра мову артыкула, калі ён выйшаў не на англійскай мове (напрыклад, Belarusian); DOI артыкула (пры наяўнасці) або адрас доступу (Available from…) пры адсутнасці DOI, калі артыкул размешчаны ў інтэрнэце ў адкрытым доступе.
Прыклад:
г) не дапускаецца рабіць толькі транслітарацыю апісання, без перакладу загалоўка артыкула або назвы кнігі на англійскую мову: апісанне павінна быць прачытана замежным чытачом, ён павінен зразумець яго сэнс; таксама пры цытаванні рускамоўных кніг, матэрыялаў канферэнцый, ананімных і іншых крыніц, пра якія наперад вядома, што яны ніколі не будуць уключаны ў міжнародныя навуковыя базы даных, рэкамендуецца рабіць пераклад іх назваў без яго транслітарацыі, з указаннем мовы выдання пасля апісання (Russian).
д) пры лацінізацыі неабходна выкарыстоўваць варыянт стандарту транслітарацыі для англамоўных сістэм – BSI. Можна скарыстацца сістэмай транслітарацыі на сайце http://translit.net, пры гэтым для рускай мовы неабходна выбраць варыянт стандарту BSI.
Заўвага.
Эксперты Scopus і іншых міжнародных навукаметрычных баз даных негатыўна ўспрымаюць уключэнне ў спісы літаратуры (references) наступных відаў дакументаў:
– ананімныя крыніцы і нарматыўныя дакументы (пастановы, законы, інструкцыі і г. д.), якія ніколі не будуць праіндэксаваны ў базах даных цытавання;
– цяжкадаступныя, неапублікаваныя, малатыражныя, а таксама лакальныя, папулярныя і адукацыйныя крыніцы: аўтарэфераты дысертацый і дысертацыі, газеты, неапублікаваныя справаздачы, вучэбныя дапаможнікі і падручнікі;
– электронныя матэрыялы і рэсурсы інтэрнэту.
Рэкамендуецца такія крыніцы цытаваць непасрэдна ў тэксце або ва ўнутрытэкставых зносках. Зноскі размяшчаюцца на кожнай старонцы, унізе старонкі, нумарацыя скразная.
Патрабаванні да малюнкаў і фатаграфій
Малюнкі павінны дапаўняць існуючыя ў артыкуле табліцы і тэкст, а не дубліраваць іх.
Малюнкі павінны быць выразнымі і якаснымі. Іх абавязкова трэба падаваць асобнымі файламі ў фармаце .jpg/.cdr/.tiff/.eps/.xls або .psd (Adobe Photoshop) (без склейвання слаёў). Малюнкі выконваюцца ў адзіным маштабе, максімальны памер малюнка не павінен перавышаць 170×220 мм (з улікам подпісу пад малюнкам). Мінімальна дапушчальнае пашырэнне – 300 dpi. Абазначэнні на малюнках набіраюць шрыфтам Times New Roman. Элементы малюнкаў і крывыя нумаруюцца курсіўнымі арабскімі лічбамі, якія расшыфроўваюцца ў подпісах пад малюнкамі.
Малюнкі нумаруюцца ў адпаведнасці з парадкам іх цытавання ў тэксце. Кожны малюнак павінен мець кароткую назву і спасылкі ў тэксце (напрыклад: мал. 1). Адзіны малюнак у артыкуле не нумаруецца.
Не варта выкарыстоўваць на малюнках, у тым ліку на графіках, скарочаныя абазначэнні, нават расшыфраваныя ў тэксце (t, S і інш.).
Усе подпісы да малюнкаў дубліруюцца на англійскай мове.
Патрабаванні да табліц
Табліцы і тэкст павінны дапаўняць адзін аднаго, а не дубліраваць.
Табліцы нумаруюцца ў адпаведнасці з парадкам іх цытавання ў тэксце. Кожная табліца павінна мець кароткую назву і спасылкі ў тэксце (напрыклад: табл. 1). Адзіная табліца ў артыкуле не нумаруецца. Загалоўкі граф павінны дакладна адпавядаць іх зместу. Выкарыстаныя ў табліцы скарачэнні павінны быць расшыфраваны ў канцы табліцы.
У табліцах не павінна быць пустых граф.
Назвы табліц дубліруюцца на англійскай мове.
Патрабаванні да шрыфтоў, формул, абазначэнняў, адзінак вымярэння
У выпадку неабходнасці агаворваюцца ў індывідуальным парадку з рэдакцыяй.
Патрабаванні да абрэвіятур
У тэксце неабходна выкарыстоўваць толькі агульнапрынятыя скарачэнні (абрэвіятуры). Нельга ўжываць скарачэнні ў назве артыкула. Поўны тэрмін, замест якога ўводзіцца скарачэнне, трэба расшыфроўваць пры першым згадванні яго ў тэксце (не патрабуюць расшыфроўкі стандартныя адзінкі вымярэння і сімвалы).
АЎТАРСКІЯ ПРАВЫ
Аўтары, якія публікуюцца ў дадзеным часопісе, пагаджаюцца з наступным:
Все отправляемые материалы должны соответствовать следующим требованиям.
Аўтары, якія публікуюцца ў гэтым часопісе, пагаджаюцца з наступным:
1. Аўтары захоўваюць за сабой аўтарскія правы на работу і перадаюць часопісу права першай публікацыі работы на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-NonCommercial. 4.0 International (CC BY-NC 4.0).
2. Аўтары захоўваюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці, звязаныя з неэксклюзіўным распаўсюджаннем версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, размяшчэнне яе ў інстытуцкім сховішчы, публікацыя ў кнізе) са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў гэтым часопісе.
3. Аўтары маюць права размяшчаць сваю работу ў інтэрнэце (напрыклад, у інстытуцкім сховішчы або на персанальным сайце) да і ў час працэсу разгляду яе гэтым часопісам, паколькі гэта можа прывесці да прадуктыўнага абмеркавання і большай колькасці спасылак на дадзеную работу. (Гл. The Effect of Open Access).
Імёны і адрасы электроннай пошты, уведзеныя на сайце гэтага часопіса, будуць выкарыстаны выключна для мэт, акрэсленых гэтым часопісам, і не будуць выкарыстаны для якіх-небудзь іншых мэт або перададзены іншым асобам і арганізацыям.
Друкаваны ISSN: 2520-6338
Электронны ISSN: 2617-4006